Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Маяк — сродак абсталявання марскіх шляхоў у выглядзе капітальнага будынка вежавага тыпу, прызначанага для пазначэння небяспечных месцаў, праходаў для суднаў. Гэты будынак валодае яркай кантраснай афарбоўкай, якая візуальна вылучае яго на фоне навакольнай мясцовасці. Маякі абсталёўваюцца моцнай крыніцай святла і, як правіла, забяспечваюцца аптычнымі сродкамі для ўзмацнення светлавога сігналу, каб быць добра прыкметнымі і ў начны час.
Маяк можа таксама падаваць судам гукавыя сігналы і перадаваць радыёсігнал, каб выконваць сваю функцыю і ва ўмовах недастатковай бачнасці (часавы, як падчас туманоў, або сталай — напрыклад, выкліканай умовамі рэльефа мясцовасці).
З-за ўжывання сучасных навігацыйных тэхналогій, роля маякоў як навігацыйнага сродку крыху знізілася, і ў цяперашні час колькасць працоўных маякоў ва ўсім свеце не перавышае 1500.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.