Браслаў

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Браслаўmap

Бра́слаў[4] (афіц. транс.: Braslaŭ; руск.: Браслав) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Браслаўскага раёна, на паўночным беразе возера Дрывяты. За 220 км ад Віцебска, 40 км ад чыгуначнай станцыі Друя на лініі ВарапаеваДруя. Насельніцтва 9 817 чал. (2017)[5].

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Горад
Браслаў
Thumb
Thumb Thumb
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1065
Плошча
  • 9,24 км²[1]
Вышыня цэнтра
139 м[2]
Насельніцтва
  • 9 419 чал. (1 студзеня 2024)[3]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2153
Паштовы індэкс
211969
Аўтамабільны код
2
СААТА
2208501000
Афіцыйны сайт
Браслаў на карце Беларусі ±
Thumb
Закрыць

Назва

Упершыню назва Браслава згадваецца ў «Хроніцы Быхаўца» як Браславль[6] і ў Хроніцы М. Стрыйкоўскага як Braslaw[7] (абодва летапісы датуюцца XVI ст.). У абодвух выпадках назва згаданая ў сувязі з рухам на ўсход міфалагізаваных старалітоўскіх князёў Кернуса і Гімбута.

Згодна з адной версіяй, назва Браслава ад імя полацкага князя Брачыслава Ізяславіча, унука Рагнеды.

Больш верагоднай выглядае сувязь з латышскім словам brasla «брод». Браслаў узнік на месцы балцкага паселішча на Замкавай гары, размешчанай паміж азёрамі Дрывяты і Навята, і ля гары сапраўды цячэ пратока паміж гэтымі азёрамі[8]. Апроч таго, у паўночнай частцы Латвіі вядомая рака Brasla[9].

Зусім падобная назоўная сітуацыя і з тапонімам Барысаў. Згодна з адной версіяй (у расійскага гісторыка В. Тацішчава), назва ад імя Барыс, але згодна з іншай — ад назвы бярэзінскай ракі Барыса́ (фігуруе на карце 1595 г.).

Іншая паралель — назва Брэст (Берасце), якая таксама можа быць звязаная з літоўскім brasta і асабліва прускім *brastan «брод».

Гісторыя

У пісьмовых крыніцах вядомы пад назвамі Браславль, Браслав Завельский, Брячиславль, Брятисав. Упершыню згадваецца пад 1065 годам у «Хроніцы» М. Стрыйкоўскага, якая ў сваёй легендарнай частцы гісторыі не выклікае асаблівага даверу навукоўцаў. На думку некаторых даследчыкаў, Браслаў быў заснаваны полацкім князем Брачыславам Ізяславічам як памежнае ўмацаванне Полацкага княства. Гэты факт пацвярджаюцца археалагічнымі дадзенымі. Дзяцінец старажытнага Браслава размяшчаўся на перасмыку паміж азёраў Дрывяты і Навята на Замкавай гары, быў умацаваны валам вышынёй ад 3 да 9 м, побач нахадзіўся пасад[10]. У XIXIII стст. памежны горад Полацкага княства. З пачатку XIV ст. вялікакняскае ўладанне. У XIV ст. Браслаў завяшчаны вялікім князем Гедымінам малодшаму сыну Яўнуту. У час выступлення Свідрыгайлы яго войскі ў Браславе злучыліся з сіламі Лівонскага ордэна (1434 г.) і татарскай конніцай (1435 г.) — саюзнікамі Свідрыгайлы ў барацьбе з Жыгімонтам Кейстутавічам.

8 кастрычніка 1500 года вялікі князь Аляксандр у час знаходжання ў Браславе даў гораду прывілей на магдэбургскае права (няпоўнае), які некалькі разоў пацвярджаўся. Герб «Вока прадбачання» (сімвалічная выява чалавечага вока ў трохвугольніку на фоне сонечных промняў) горад атрымаў 2 чэрвеня 1792 года ў адпаведнасці з прывілеем Станіслава Аўгуста Панятоўскага. З 1506 г., пасля смерці вялікага князя Аляксандра Ягелончыка, належаў яго жонцы Алене, якая пасялілася ў Браславе. Алена заснавала на Замкавай гары жаночы праваслаўны манастыр, дзе памерла ў 1513 годзе. 3 1500 года вядомы Браслаўскі мужчынскі манастыр на востраве воз. Неспіш (спачатку праваслаўны, пазней уніяцкі). У 1517 годзе праз Браслаў праязджаў дыпламат і падарожнік С. Герберштэйн, які адзначыў размяшчэнне горада каля вялізнага возера.

У 17931795 гадах існавала Браслаўскае ваяводства. У XIX ст. мястэчка, цэнтр воласці Браслаўскага павета. З 1921 года Браслаў у складзе Польшчы.

Перыяд Беларускай ССР

Thumb
Браслаўскі выканкам

З 1939 года Браслаў у БССР, з 1940 года цэнтр Браслаўскага раёна.

Другая сусветная вайна

3 чэрвеня 1942 года было знішчана 2000 чалавек яўрэйскай нацыянальнасці[11].

6 красавіка 1944 года каля Браслава савецкая партызанская брыгада імя Жукава знішчыла атрад Арміі Краёвай пад кіраўніцтвам Казіміра Краўзэ «Ваўжэцкага». У баі загінуў 21 салдат АК, партызаны дабілі раненых[12].

Гарадская сімволіка

Упершыню герб быў атрыманы Браславам 2 чэрвеня 1792 года па прывілеі польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У хрысціянскай іканаграфіі вока ў цэнтры сонечных прамянёў або ў трохвугольніку з’яўляецца агульнавядомым сімвалам чароўнай сілы або ж Тройцы. Вока сімвалізуе назіранне Бога за жыццём і дзеяннямі людзей, трохвугольнік — гэта трыадзінства Бога — Айца, Сына і Духа Святога. Сонца з найстаражытнейшых часоў з’яўляецца сімвалам жыцця, агню, які валодае ачышчальнай сілай. «Вока Божае» на гербе Браслава ў сімвалічнай форме перадае Божую апеку над горадам, захоўвае яго ад усіх бед. Выява чалавечага вока шырока выкарыстоўваецца для ўпрыгажэння алтароў ў храмах і на прадметах культавага прызначэння.

Цяперашнія герб і сцяг заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 36 ад 20 студзеня 2006 года.

  • Апісанне герба

У блакітным полі барочнага шчыта залатое сонца, на якім блакітны трохвугольнік з выявай вока — вока Божага благаславення.

  • Апісанне сцяга

Сцяг горада Браслава ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, пасярэдзіне знаходзіцца блакітная паласа шырынёй, роўнай 1 / 3 шырыні палотнішча, у цэнтры якой — выява герба горада Браслава.

Пры распрацоўцы каляровага эталона герба горада Браслава раённая камісія кіравалася ўжо існуючымі гістарычнымі рэканструкцыямі герба. Дакумент «Грамата на аднаўленне правоў і вольнасцяў г. Браслава» ад 2 чэрвень 1792 г. не ўтрымлівае ніякай характарыстыкі каляровай гамы герба. Сцяг створаны з ужываннем асноўных колераў герба і ўласна яго выявы. Мастак — А. В. Леўчык.

У краязнаўчым музеі Браслава сабраны шматлікія дакументы з выявай гарадскога сімвала. Больш чым за два стагоддзі свайго існавання ізаграфія герба практычна заставалася нязменнай. Герб Браслава адносіцца да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі.

Насельніцтва

Эканоміка i турызм

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай прамысловасці і сацыяльна-бытавога абслугоўвання. У Браславе функцыянуюць наступныя прадпрыемствы:

  • ААТ «Браслаўскі льнозавод»,
  • Філіял РУВП «Віцебскхлебпрам» Браслаўскі хлебазавод,
  • УП «Браслаўскі коопзаготпром» — каўбасныя вырабы і мясныя паўфабрыкаты,
  • Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры».

Браслаў — цэнтр турызму нацыянальнага значэння. Турагенцкую і тураператарскую дзейнасць ажыццяўляюць турысцка-аздараўленчае прыватнае дачэрняе УП (ТАПДУП) «Браслаўскія азёры» (туркомплексы: «Дрывяты», «Золава», «Слабодка») і дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова "Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры». 2 гасцініцы, у т.л. «Заезны двор». Дамы паляўнічага «Абаб’е», «Браслаў», дом рыбака «Леошкі», агратурыстычная сядзіба «На Браслаўскіх азёрах». Размешчаны ў сэрцы Беларускага Паазер’я, Браслаў з даўніх часоў прыцягваў турыстаў. Штогод сотні тых, хто адпачывае з Расіі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Германіі і многіх іншых краін прыязджаюць у Браслаў купляцца ў чыстых азёрах, палавіць рыбу або агледзець славутасці азёрнага края. Горад стаіць на беразе найбуйнейшага ў раёне возера Дрывяты, на берагах якога маецца мноства пляжаў, кемпінгаў і баз адпачынку. У самім горадзе ёсць некалькі гасцініц і турбазы «Дрывяты». Акрамя таго, да паслуг адпачываючых многія мясцовыя жыхары ў летні перыяд здаюць дома або пакоі, даюць напракат лодкі, веласіпеды, паказваюць рыбныя месцы.

Транспарт

Браслаў мае добрае транспартнае паведамленне з іншымі гарадамі краіны. Праз горад праходзяць аўтадарогі Лагойск — Глыбокае — мяжа Латвіі, Полацк — Браслаў і Браслаў — Мядзел. Маюцца рэгулярныя аўтобусная зносіны з Рыгай, Мінскам, Віцебскам, Полацкам, Міёрамі, Глыбокім.

Гарадскі транспарт прадстаўлены 3 маршрутамі аўтобусаў. Чыгуначнага паведамлення ў Браславе няма.

Культура

Thumb
Браслаўскі гісторыка-краязнаўчы музей

Славутасці

Вядомыя ўраджэнцы

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.