Каменец
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́менец[3] (афіц. транс.: Kamieniec), або Камяне́ц[4] — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Камянецкага раёна, на р. Лясная. За 39 км ад Брэста, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка на лініі Баранавічы — Брэст, на аўтадарозе Брэст — Каменюкі. Насельніцтва 8 401 чал. (2017)[5].
Горад
Каменец
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Тапонім «Каменец» утварыўся ад мясцовай мураванай («каменнай») вежы, вакол якой узнікла паселішча[6].
У 1795—1940 горад меў афіцыйную назву Каменец-Літоўскі дзеля адрознення ад украінскага Камянца-Падольскага.
13 кастрычніка 1996 жыхары ўкраінскага Каменя-Кашырскага адсвяткавалі 800-гадовы юбілей свайго горада, памылкова атаясаміўшы гістарычную назву Камень з Каменцам, які паводле некаторых звестак упершыню згадваецца пад 1196. То бок фактычна яны адзначылі юбілей Каменца[7].
Упершыню згаданы ў Галіцка-Валынскім летапісе пад 1276 годам, калі ўладзімірскі князь Уладзімір Васількавіч пабудаваў "горад" Каменец і мураваную вежу ў ім[8]:
...зруби город на пустом мъстъ, нарицаемъм Льстнъ, и нарече имя eму Каменець, зане бысть камена земля. Созда же въ нем столпъ каменъ высотою 17 саженей, подобенъ удивлению всъм зрящим на нъ |
Некаторыя аўтары[9] даюць памылковую ранейшую дату першай згадкі — 1196 год.
У 1289 годзе галіцкі князь Юрый Львовіч разбурыў горад.
У 1366 годзе Каменец згадваецца як горад у Вялікім Княстве Літоўскім, ва ўладанне вялікіх князёў. Неаднаразова (у 1375, 1378 і 1379) цярпеў ад нападаў крыжакоў. У 1382—1383 гадах Каменец быў ва ўладанні зяця Кейстута, князя Януша Мазавецкага. У 1409 годзе кароль польскі Ягайла прыняў тут паслоў ад Папы Рымскага Аляксандра V. Тым часам у горадзе быў палац-замак.
Жыхары Каменца бралі ўдзел у Грунвальдскай бітве (1410). З 1413 года горад быў цэнтрам Камянецкага павета Троцкага ваяводства. Знаходзіўся на гандлёвым шляху з Брэста ў Гродна і з Кракава ў Вільню.
26 чэрвеня 1503 года вялікі князь Аляксандр надаў Каменцу магдэбургскае права[8], а ў 1524[8]годзе Жыгімонт Стары — гарадскі герб «у срэбным полі чырвоны мур з вежай за ім»[10]. У 1520[8] годзе ўвайшоў у склад Падляшскага ваяводства, у 1565—1566 гадах паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы — у Берасцейскі павет Берасцейскага ваяводства.
У XVI ст. у Каменцы было 3—4 тыс. жыхароў. У XVII—XVIII стагоддзях тут існаваў замкава-палацавы комплекс, працавала тэкстыльная мануфактура Радзівілаў. У Трынаццацігадовую вайну маскоўскія захопнікі спалілі горад[8]. З прычыны ўчыненых разбурэнняў у 1661 сойм Рэчы Паспалітай вызваліў камянецкіх мяшчан ад усіх падаткаў тэрмінам на 4 гады. У 1673 пры Уваскрасенскай царкве заснавалі манастыр. У 2-й пал. XVII ст. у Каменцы было 13 вуліц[11]. У 1723 тут збудавалі касцёл.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Каменец апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе ўвайшоў у склад Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Жыхары Камянца адразу жа пачалі барацьбу за свае мяшчанскія правы ў новай дзяржаве, для чаго захоўвалі і выкарыстоўвалі арыгіналы прывілеяў манархаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай[12].
У сярэдзіне ХІХ ст. у месце было 597 двароў. У канцы ХІХ ст. дзейнічалі праваслаўная царква, касцёл і яўрэйскі малітоўны дом. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 1186 будынкаў, дзейнічалі лячэбніца і царкоўна-прыходская школа. На 1914 працавала 7 дробных прадпрыемстваў.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Каменец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Берасцейскім павеце Палескага ваяводства. Станам на 1921 у мястэчку працавалі 3 лесапільні, вінакурня, цэх апрацоўкі аўчын, 2 маслабойні.
У 1939 Каменец увайшоў у БССР, дзе ў 1940 атрымаў афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу і стаў цэнтрам раёна. У Другую сусветную вайну з 23 чэрвеня 1941 да 22 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1962 годзе ў склад Каменца ўключана вёска Замосты, якая знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Каменецкага пассавета[13].
24 чэрвеня 1983 Каменец зноў атрымаў статус горада.
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Каменца |
---|
|
Праз Каменец праходзіць аўтамабільная дарога Брэст — Камянюкі, да Брэста — каля 40 км. 19 лютага у горадзе адкрыты аўтобусны рух.
У Каменцы працуюць 2 агульнаадукацыйныя школы, гімназія, музычная школа, 2 дашкольныя дзіцячыя ўстановы.
Медыцынскія паслугі аказваюць гарадскія бальніца і паліклініка.
Дзейнічаюць 2 дамы культуры, клуб, кінатэатр, 2 бібліятэкі, філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея — «Камянецкая вежа»[24].
Для правядзення спартыўных мерапрыемстваў у Каменцы маецца стадыён «Колас», прыстасаваны для гульні ў футбол, для правядзення лёгкаатлетычных спаборніцтваў, пляцоўкі для гульні ў баскетбол і валейбол, месца для зімовага катка. Ёсць павільён для настольных гульняў: настольны тэніс, більярд. Пры стадыёне знаходзіцца адміністрацыйна-сацыяльны будынак з прыбіральнямі, апранальнямі, душавымі. Апроч таго, у Каменцы дзейнічае фізкультурна-спартыўны клуб, дзіцячая і маладзёжная спартыўная школа «Пушча», футбольны клуб «Каменец». Штогод праводзіцца каля 50 спартыўных мерапрыемстваў.
У паўднёвай частцы Каменца сфарміраваўся мікрараён, забудаваны 4—5-павярховымі жылымі дамамі. Аўтамагістраль Брэст — Камянюкі падзяляе горад на ўсходнюю і заходнюю часткі. Асновай яго планавальнай структуры з’яўляецца няправільная радыяльная сетка вуліц. Галоўная вуліца — Брэсцкая (дзялянка аўтамабільнай дарогі Брэст — Камянюкі). На ёй склаўся адміністрацыйна-грамадскі цэнтр. Перспектыву вуліцы Брэсцкай замыкае сквер і будынак сярэдняй школы № 1. Пераважае аднапавярховая індывідуальная забудова. Прамысловая зона знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы.
Страчаная спадчына:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.