Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Васількавіч (таксама Уладзімір-Іван Васількавіч; 1249 ці 1250 — 10 снежня 1288) — сын Васілька Раманавіча, князь Валынскі.
Уладзімір Васількавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Васілька Раманавіч | ||||||
Пераемнік | Мсціслаў Данілавіч | ||||||
Нараджэнне |
1249 |
||||||
Смерць |
10 снежня 1288 |
||||||
Род | Раманавічы[d] | ||||||
Бацька | Васілька Раманавіч | ||||||
Маці | Dubrawka of Masovia[d] | ||||||
Жонка | Вольга Раманаўна Бранская | ||||||
Дзеці | дачка Ізяслава | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заняў сталец у 1269 годзе пасля смерці бацькі. У 1273 годзе ён ваяваў з яцвягамі, якіх прымусіў прасіць міру. Барацьба ўспыхнула з новай сілай у 1273—1274 гадах і скончылася «перамогаю і гонарам вялікім». Калі ў 1279 годзе, падчас голаду, яцвягі прасілі яго: «не патруці нас, але перакармі» — ён ім прадаў жыта.
У 1274 годзе Уладзімір вымушаны быў ваяваць з літоўскім князем Трайдзенем, які пустошыў уладзімірскія воласці, помсцячы Уладзіміру, па словах летапісца, за тое, што бацька яго забіў трох братоў Трайдзеня. Праз некаторы час ворагі прымірыліся. Аднак у наступным годзе мірнае пагадненне было парушана. Уладзімір, яго стрыечны брат Леў I Галіцкі разам з ханам Нагаям распачалі ваенныя дзеянні з Вялікім Княствам. Уладзімір выступіў спачатку да Наваградка, а пасля да Горадні. Паход аднак не дасягнуў канчатковай мэты з-за сварак і адсутнасці адзінства ў стане саюзнікаў.
Уладзімір паўтарыў паход на горад у 1277 годзе разам з князямі Мсціславам і Юрыем, але і на гэты раз саюзнікаў напаткала няўдача. Перабежчык паведаміў гарадзенцам пра бязладдзі ў варожым войску, якія направілі на яго дружыну прусаў. Прусы адных пабілі, другіх узялі ў палон. На наступны дзень галіцка-валынскія князі штурмавалі Горадзен. Як паведамляе летапіс, абаронцы горада «аки мертва стояша на забролях города». Такога адпору нападаючыя не чакалі і сталі прасіць міру, «како города им не имати», ды зышлі прэч: «городу не вспеша ничего же тако возвратит а во свояси». Лічыцца, што з гэтага часу Горадзен канчаткова ўвайшоў у склад ВКЛ.
У наступныя гады здзейсніў шэраг паходаў на Польшчу: у 1283 і 1286 гадах. У венгерскі паход 1285 года Уладзімір не пайшоў з-за хваробы ног.
Летапіс характарызуе яго як кнігалюба і шырока адукаванага чалавека: ён «глаголаше ясна ад кніг, зане бысть філосаф вялікі» (Іпацьеўскі летапіс ад 1288 г.).
Не маючы нашчадкаў, Уладзімір адпісаў «зямлю сваю ўсю і гарады» луцкаму князю Мсціславу Данілавічу. Захаваныя ў летапісным тэксце, верагодна, не цалкам, дзве граматы Уладзіміра з’яўляюцца найстаражытным узорам княжых духоўных грамат. Памёр Уладзімір у канцы 1288.
Князь Уладзімір Васількавіч лічыцца заснавальнікам Каменца, па яго загаду пабудавана славутая Камянецкая вежа. У горадзе за 200 метраў ад вежы пастаўлены помнік князю-заснавальніку.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.