спартыўная камандная гульня з мячом From Wikipedia, the free encyclopedia
Баскетбол (англ.: Basketball) — камандная спартыўная гульня з мячом.
Правілы гульні распрацаваны амерыканскім выкладчыкам Джэймсам Нейсмітам у 1891 годзе і ў далейшым удасканальваліся.
Гуляюць на пляцоўцы памерам 26 х 14 м, па кароткіх баках якой устаноўлены стойкі са шчытамі з прымацаванымі да іх кошыкамі (кольцы з сеткамі). Мэта гульні — як мага больш разоў закінуць рукамі мяч (мае 75—78 см у акружнасці, маса 600—650 г) у кошык саперніка. Гуляюць 2 каманды па 12 чалавек (адначасова на пляцоўцы знаходзяцца па 5 чалавек ад каманды). Улічваецца толькі чысты час гульні: для мужчын 40 мін, для жанчын — 36, для юнакоў і дзяўчат 30, для дзяцей 24 мін. За пападанне ў кольца налічваецца ад 1 да 3 ачкоў у залежнасці ад віду кідка і пазіцыі баскетбаліста ў момант яго выканання. Гуляюць да перамогі адной з камандаў, прадугледжаны дадатковыя 5 мінут на выпадак нічыёй у асноўны час.
Баскетбол уваходзіць у праграму Алімпійскіх гульняў з 1936 г. (Джэймс Нейсміт быў там ў якасці госця), у жанчын — з 1976. Рэгулярныя чэмпіянаты свету па баскетболе сярод мужчын праводзяцца з 1950 года, сярод жанчын — з 1953 года, а чэмпіянаты Еўропы — з 1935 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.