Remove ads
беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры і мастацтвазнавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Тамара Віктараўна Га́брусь (нар. 2 кастрычніка 1945, Мінск) — беларускі гісторык архітэктуры і мастацтвазнавец. Кандыдат архітэктуры (1979), доктар мастацтвазнаўства (2002). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры.
Тамара Віктараўна Габрусь | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1945 (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | архітэктарка, гісторык архітэктуры, мастацтвазнаўца, гісторык |
Навуковая сфера | гісторыя архітэктуры[d][1], мастацтвазнаўства[1] і архітэктура[1] |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | доктар мастацтвазнаўства (2002) і кандыдат архітэктуры (1979) |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года, Саюза мастакоў Беларусі з 1999 года, Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2004 года[2].
У 1968 годзе скончыла з адзнакай архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі У. М. Вараксін, В. М. Волчак, Н. М. Макляцова, І. І. Боўт)[2].
У 1968—1970 гадах архітэктар, старшы архітэктар інстытута «Белпрампраект». У 1969—1973 гадах у аспірантуры ІМЭФ АН БССР. У 1973—1974 гадах старшы архітэктар-рэстаўратар Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў Міністэрства культуры БССР[2].
У 1974—1980 гадах — навуковы рэдактар па архітэктуры выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя». У 1979—1980 гадах в. а. загадчыцы рэдакцыі культуры і мастацтва; з 1980 года старшы навуковы супрацоўнік, з 2003 года вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАНБ[2].
Член рэдкалегій часопісаў «Спадчына» і «Роднае слова». У 2003—2008 гадах член Рэспубліканскай мастацка-экспертнай рады па манументальным мастацтве пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь[2].
Асноўныя працы: праекты інжынерных карпусоў шэрагу прамысловых прадпрыемстваў у Мінску[2], будынак ЛЭРМ Мінскага аэрапорта (1972)[3], Навагрудку, Брэсце (1968—1970, у аўтарскім калектыве); праекты кансервацыі палаца ў Ружанах і рэстаўрацыі музея-запаведніка «Радзіма Якуба Коласа» ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці (1973—1974, у аўтарскім калектыве)[2].
Даследуе мастацтвазнаўчыя праблемы беларускага дойлідства эпохі феадалізму, мураваную архітэктуру і манументальнае мастацтва беларускага барока. Разам з Г. Галенчанкам увяла ў навуковы ўжытак і атрыбутавала першыя на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы архітэктурна-праектныя чарцяжы XVI ст. з Нясвіжа. Аўтар навуковых прац, сцэнарыяў да відэафільмаў, зборнікаў вершаў[4].
Аўтар 3-х манаграфій і больш за 300 артыкулаў і раздзелаў па гісторыі беларускага дойлідства ў айчынных і замежных навуковых зборніках і часопісах. Аўтарскія манаграфіі: «Страчаная спадчына», «Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока», «Ураджай», «Саборы помняць усё: готыка і рэнесанс у беларускім сакральным дойлідстве». Сааўтар калектыўных навуковых выданняў: «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі»[2][3] (1984—1987); «Гісторыя беларускага мастацтва» (1987—1988); «Скарына і яго эпоха» (1990); «Барока ў беларускай культуры і мастацтве» (1998); «Архітэктура Беларусі: Нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце» (2005—2006)[2]. Аўтар цыкла публікацый па гісторыі беларускай архітэктуры ў БелСЭ, зборніках «Помнікі старажытнарускай культуры. Новыя адкрыцці» (Мінск, 1984) і «Помнікі культуры. Новыя адкрыцці» (Мінск, 1985)[3]. Аўтар і навуковы кансультант па архітэктуры энцыклапедычных выданняў[2].
Публікавалася ў Польшчы, Італіі, Германіі, Расіі, Украіне[2].
Узнагароджана Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Беларусі (2005), Міністэрства інфармацыі Беларусі (2005), Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2015), Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (1989, 1995, 2005)[2]. Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2020) за распрацоўку навуковай канцэпцыі гісторыі развіцця і сучаснага стану манументальнай архітэктуры Беларусі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.