Вялікае Княства Літоўскае
сярэдневяковая еўрапейская дзяржава / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялі́кае Кня́ства Літо́ўскае, скарочана ВКЛ (ст.-бел. Великое князство Литовское, Руское, Жомойтское и иных, лац.: Magnus Ducatus Lithuaniae), поўная назва Вялі́кае Кня́ства Літо́ўскае, Ру́скае, Жамо́йцкае і і́ншых зяме́ль — еўрапейская дзяржава, якая існавала з сярэдзіны XIII ст. да 1795 года.
Гістарычная дзяржава | |||||
Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае | |||||
---|---|---|---|---|---|
ст.-бел. Великое князство Литовское, Руское, Жомойтское и иных | |||||
|
|||||
Гімн: Багародзіца[1] | |||||
XIII стагоддзе — 1795
|
|||||
Сталіца |
да 1323 г. — Наваградак з 1323 г. — Вільня |
||||
Мова(ы) | лацінская; старабеларуская; з XVII ст. польская мова | ||||
Афіцыйная мова | польская, русінская мова, літоўская мова і лацінская мова | ||||
Рэлігія | паганства, праваслаўе, каталіцтва, уніяцтва, кальвінізм, лютэранства, іслам, іудаізм | ||||
Грашовая адзінка | літоўская грыўня, грош і Злоты | ||||
Плошча |
|
||||
Насельніцтва |
|
||||
Форма кіравання | манархія, канстытуцыйная манархія | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паводле польскага гісторыка Генрыка Пашкевіча, літоўскага гісторыка Томаса Баранаўскаса і іншых, дзяржава ўзнікла ў канцы XII стагоддзя[2]. Аднак большасць гісторыкаў, у тым ліку літоўскіх, адлічваюць гісторыю Вялікага Княства Літоўскага ад 1240-х гадоў[3][4][5][6][7]. Генезіс дзяржавы не мае агульнапрынятай канцэпцыі, а выклікае дыскусіі[8][9][10][11][12][13]. На ранніх этапах існавання дзяржавы і ў XIV—XVI стагоддзях тэрыторыя ВКЛ была значна пашырана за кошт уключэння славянскіх, балцкіх ды іншых земляў, у выніку чаго яна ахапіла ўсю сучасную Беларусь, амаль усю сучасную Літву, а таксама часткі сучасных Украіны, Расіі, Польшчы, Латвіі, Эстоніі і Малдовы. У часы свайго росквіту ў XV стагоддзі з’яўлялася найбуйнейшай дзяржавай у Еўропе[14]. Вялікае Княства Літоўскае было шматнацыянальнай і шматканфесійнай дзяржавай з вялікай разнастайнасцю моў, рэлігій і культурнай спадчыны.