Маскоўская дзяржава

былая дзяржава From Wikipedia, the free encyclopedia

Маскоўская дзяржава

Маскоўская дзяржава або Масковія (англ.: Muscovy, ням.: Moskowien) — дзяржава ва Усходняй Еўропе і пазней у Азіі ў 1478—1721 гадах.

Хуткія факты Маскоўская дзяржава, Сталіца ...
Гістарычная дзяржава
Маскоўская дзяржава
Thumb
Thumb
Герб Маскоўскай дзяржавы [крыніца?]
Сцяг цара маскоўскага (1693)[2]
Thumb
Маскоўская дзяржава ў      1500,      1600 і      1700.
< 
< 
 >
1478  1721

Сталіца
Мова(ы) руская
Афіцыйная мова царкоўнаславянская мова і руская
Рэлігія праваслаўе
Грашовая адзінка рубель[d]
Плошча
  • станам на 1547 год — 3 млн км²
  • канец XVII ст. — 14,5 млн км²
Насельніцтва
  • канец XVI стагоддзя — 5 млн
  • 1640-я гады — 7 млн
  • 1670-я гады — 11 млн
  • 1719 год — 15 млн
Форма кіравання саслоўна-прадстаўнічая манархія
Дынастыя 3 дынастыі (Рурыкавічы, Гадуновы, Раманавы)
1 кіраўнік па-за дынастыямі
Буйнейшыя гарады Масква, Яраслаўль, Казань, Ноўгарад
Валюта Рубель
Гасудар / Цар усяе Русі
  1478—1505 Іван III Васілевіч (узяў тытул «усяе Русі»)
  1547—1584 Іван IV Васілевіч (узяў тытул цара)
  1682—1721 Пётр I Вялікі (апошні, узяў тытул імператара)
Пераемнасць
< Вялікае Княства Маскоўскае
Расійская імперыя >
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць
Хуткія факты Гісторыя Расіі, Усходнія славяне, русы ...
 Гісторыя Расіі
Thumb
Усходнія славяне, русы
Старажытная Кіеўская дзяржава (IX—XII ст.)
Удзельная Русь (XII—XVI ст.)
Наўгародская дзяржава (1136—1478)
Уладзіміра-Суздальскае княства (1157—1389)
Маскоўскае княства (1263—1478)
Маскоўская дзяржава (1478—1721)
Расійская імперыя (1721—1917)
Расійская рэспубліка (1917)
Савецкая Расія (1917—1922)
СССР (1922—1991)
Расійская Федэрацыя (з 1991)

Назвы | Кіраўнікі | Храналогія | Экспансія
Партал «Расія»
Закрыць

У Вялікім Княстве Літоўскім, пазней у Рэчы Паспалітай і іншых дзяржавах не прызнавалі за вялікімі князямі маскоўскімі тытул «Русі», пагатоў «усяе Русі», а пазней і царскі тытул[3]. Тытул цара быў самапрыняты, без памазання як належыць цэзару (імператару), чыёй слоўнай формай ёсць «цар» і як пазіцыянавалі сябе вялікія князі маскоўскія. Традыцыйнай назва дзяржавы вялікіх князёў маскоўскіх, пасля яе значнага пашырэння за межы Вялікага Княства Уладзімірскага і Маскоўскага, як у Вялікім Княстве Літоўскім і Кароне Польскай, так і ў іншых краінах была Маскоўская дзяржава або папросту Масковія або Масква. Назвы Рускае царства[4] (руск.: Русское царство) і яе візантыязаваны варыянт Расійскае царства[5][6][7][8], а таксама проста Русь або Русіяꙋсїѧ), як адны з шэрагу саманазваў, ужываліся ў самой Маскоўскай дзяржаве. Назвы Руская дзяржава і Расійская дзяржава з’явілася і культываваліся ў расійскай гістарыяграфіі XVIII—XIX ст., адтуль перайшлі ў савецкую гістарыяграфію, дзе з’явілася назва Руская цэнтралізаваная дзяржава. З савецкай гістарыяграфіі назва трапіла ў нацыянальныя гістарыяграфіі постсавецкіх краін, у тым ліку ў беларускую (напр. гл.[9][10])

У 1547 годзе вялікі князь маскоўскі Іван IV каранаваўся і прыняў поўны тытул «Вялікі цар, Божаю літасцю цар і вялікі князь усяе Русі, Уладзімірскі, Маскоўскі, Наўгародскі, Пскоўскі, Разанскі, Цвярскі, Югорскі, Пермскі, Вяцкі, Балгарскі і іншых»[11], пазней, з пашырэннем меж дзяржавы, дадаліся «цар Казанскі, цар Астраханскі, цар Сібірскі», «і ўсяе Паўночнай краіны ўладар»[12].

Па тытулатуры царству папярэднічала Вялікае Княства Маскоўскае, а пераемнікам была Расійская імперыя[13][14][15]. У гістарыяграфіі ёсць традыцыя перыядызацыі рускай гісторыі, паводле якой узнікненне незалежнай рускай цэнтралізаванай дзяржавы адносяць да часоў уладарства вялікага князя маскоўскага Івана III. Ідэя кансалідацыі зямель старажытнай Кіеўскай дзяржавы, у тым ліку тых, што былі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы, пад уладай маскоўскага ўладара прасочваюцца на працягу ўсёй гісторыі Маскоўскай дзяржавы і перанята Расійскай імперыяй[16][17].

Тэрыторыя Маскоўскай дзяржавы ў канцы XVI ст. складала каля 5,5 млн км² — на поўначы даходзіла да Баранцава і Белага мораў, на паўночным усходзе ўключала Урал, на паўночным захадзе межавала з Нарвегіяй, Швецыяй і Інфлянцкім ордэнам, на захадзе і паўднёвым захадзе — з Вялікім Княствам Літоўскім, на поўдні не мела акрэсленых меж. Насельніцтва каля 9—10 мільёнаў чалавек. Поруч з маскоўцамі ў дзяржаве жылі лапары, ханты, комі, удмурты, татары, марыйцы, чувашы, мардва, карэлы і іншыя. Падчас войнаў з Вялікім Княствам Літоўскім маскоўцы неаднойчы выводзілі ў палон значныя групы абывацеляў гэтай дзяржавы, у асноўным продкаў беларусаў. Палонныя з Вялікага княства Літоўскага зрабілі вялікі ўнёсак у развіццё рамяства і духоўнай культуры Маскоўскай дзяржавы.

Гісторыя

Цэнтралізаваная руская дзяржава створаная вялікім князем маскоўскім Іванам III, які прыняў тытул «государя всея Руси» і барацьба за землі старажытнай Кіеўскай дзяржавы (Русі) вызначала гісторыю Усходняй Еўропы на працягу XV—XVIII стагоддзяў.

У 1547 годзе Іван IV каранаваўся як цар. У 1550-я гады ён далучыў Казанскае і Астраханскае ханствы, у залежнасць ад Масквы трапілі Вялікая Нагайская арда і Сібірскае ханства, пачалося засваенне маскавітамі Сібіры. Іван Грозны распачаў Інфлянцкую вайну (1558—1582), у выніку якой Масква страціла некаторыя паўноўчна-заходнія землі.

Пасля заняцця стальца Фёдарам Іванавічам (1584—1598), апошнім з дынастыі Рурыкавічаў, у Маскоўскай дзяржаве настаў г. зв. Смутны час. Адметнасцю ўладарства Барыса Гадунова (1598—1605), Ілжэдзмітрыя I (1606) і Васіля Шуйскага (1606—1612) былі вострыя сацыяльныя канфлікты і палітычная нестабільнасць[18]. Вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1609—1618), мэтай якой было вяртанне Смаленска і іншых зямель і падтрымка прэтэндэнта на маскоўскі сталец Ілжэдзмітрыя I, з 1610 года вялася, каб забяспечыць маскоўскі сталец за абвешчаным царом Уладзіславам Вазам. У 1613 годзе на маскоўскі сталец абралі Міхаіла Фёдаравіча (1613—1645), першага ўладара з дынастыі Раманавых. Вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1632—1634 гадоў скончылася для Масквы няўдала.

3 пачаткам уладарства Аляксея Міхайлавіча (1645—1676) маскоўскі ўрад працягнуў курс на захоп сучасных беларускіх і ўкраінскіх зямель. Трынаццацігадовая вайны (1654—1667) мела для Вялікага княства Літоўскага катастрафічны характар і скончылася стратай Смаленшчыны, Севершчыны, а для Польшчы — левабярэжнай Украіны. Разам з тым яна выклікала ў Маскоўскай дзяржаве рэзкае пагаршэнне сацыяльна-эканамічнага становішча (сялянская вайна 1670—1671 гадоў на чале з Разіным, шматлікія паўстанні, у тым ліку ў Маскве)[19].

Адметнасцю ўладарства Фёдара Аляксеевіча (1676—1682), Соф’і Аляксееўны (1682—1689), Івана V Аляксеевіча (1682—1696), Пятра I (1682—1725) было ўзмацненне намаганняў атрымаць выхад да Чорнага мора, спыніць агрэсіўную палітыку Крымскага ханства і Асманскай імперыі. Пасля сканчэння Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721), у выніку якой да Маскоўскай дзяржавы адышлі землі на Балтыйскім узбярэжжы, фактычна абвешчана Расійскай імперыі (1721).

22 кастрычніка 1721 года ў Пецярбургу ў Троіцкім саборы Пятру I паднесены тытул «імператар», прынята лічыць, што ў гэты дзень Маскоўскае «царства» афіцыйна ператварыліся ў Расійскую «імперыю» і пачаўся адлік новага, імперскага перыяду ў гісторыі дзяржавы.[20][5]

Дзяржаўны і палітычны лад

Дзяржаўна-палітычны лад Маскоўскай дзяржавы аформіўся да сярэдзіны XVI ст. Гэты была феадальная манархія з станавым прадстаўніцтвам. Вярхоўная заканадаўчая, судовая і выканаўчая ўлада належала цару; дарадчы, судовы і выканаўчы орган — баярская дума.

У сярэдзіне XVI—XVII стагоддзяў склікаліся станава-прадстаўнічыя Земскія саборы. Да 1550-х гадоў узніклі цэнтральныя органы дзяржаўнага кіравання — прыказы, у паветах (руск.: уезд) намеснікаў замянялі станавыя органы кіравання — губныя і земскія ізбы.

Фіксацыя прававы норм Маскоўкай дзяржавы адбылася ў Судзебніках 1497 і 1550 гадоў, Саборным улажэнні (1649).

Адукацыя і культура

Першыя сярэднія школы адкрыліся ў XVII ст. у Маскве, у 1687 годзе заснавана першая вышэйшая навучальная установа — Славяна-грэка-лацінскай акадэміі.

Кнігадрук узнік у сярэдзіне XVI ст. у Маскве, 1-ю датаваную кнігу («Апостал») у 1564 годзе выдалі выхадцы з Вялікага княства Літоўскага І. Фёдараў і П. Мсціславец. Шырокае распаўсюджанне мелі хронікі («Ліцавы летапісны звод», Васкрасенскі летапіс, Ніканаўскі летапіс і інш.), ствараліся гістарычныя аповесці («Задоншчына», «Сказанне пра Мамаева пабоішча», творы А. Паліцына, І. Цімафеева і інш.), пашыраліся перакладныя творы («Александрыя», «Траянскае сказанне» і інш.). Сярод публіцыстаў XVI—XVII стагоддзяў вылучаюцца Ф. Карпаў, І. Перасветаў, Ермалай-Еразм, Авакум.

Гаспадарка

Большасць насельніцтва складала сялянства. Да сярэдзіны XVII ст. завяршыўся працэс прававога афармлення прыгону. Буйнымі рамеснымі прадпрыемствамі былі Гарматны (з канца XV ст.) і Манетны (заснаваны ў 1534) двары ў Маскве. У канцы XVI ст. узніклі першыя мануфактуры (паперні), у XVII ст. працавалі Хамоўны (палатняны) двор у Маскве, жалезаапрацоўчыя заводы ў Кашыры і Туле, шкляны і парахавы заводы ў Маскве і іншыя.

Архітэктура

Інтэнсіўна развівалася мураваная фартыфікацыя. У XVI ст. завяршылася ўзвядзенне крамлёў у Ніжнім Ноўгарадзе, Туле, Каломне, Зарайску, Смаленску, Серпухаве, пазней і ў іншых гарадах. Абарончае значэнне мелі Кірыла-Белазерскі, Салавецкі і іншыя манастыры.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.