Рурыкавічы
княжацкая дынастыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Рурыкавічы — арыстакратычны ўладарны род, княжацкі, велікакняжацкі, пазней каралеўскі (у Галіцка-Валынскай зямлі) і самаабвешчана царскі (у Маскоўскай дзяржаве). Род нашчадкаў Рурыка, з часам раздрабніўся на мноства галін. Большасць прадстаўнікоў дынастыі было ўладарамі старажытнай Кіеўскай дзяржавы (Русі) і ўтвораных пасля яе распаду княстваў-дзяржаў, прадстаўнікі адной з галін (нашчадкі Расціслава Міхайлавіча) былі ўдзельнымі ўладарамі венгерска-харвацкага каралеўства, некаторыя Рурыкавічы былі ўладарамі Вялікага княства Літоўскага (Шварн Данілавіч) і абвяшчалі сваю ўладу ў Балгарскім царстве (Расціслаў Міхайлавіч), былі суправіцелямі Грузінскага царства (Юрый Андрэевіч Багалюбскі), Аўстрыі і Штырыі (Раман Данілавіч), таксама магчыма былі ўладарамі Вялікапермскага княства і Мараўскага княства (гл. Алег Мараўскі). Апошнімі ўладарнымі Рурыкавічамі былі вялікія князі маскоўскія Фёдар Іванавіч і Васіль Шуйскі.
Гербы Рурыкавічаў да 1917 года
- Герб Рамана Мсціславіча, заснавальніка Галіцка-Валынскага княства.
- Герб князёў Друцкіх (старэйшай галіны) і Друцкіх-Любецкіх.
- Герб князёў Друцкіх-Сакалінскіх.
Літаратура
- Baumgarten N. A. Généalogie et mariages occidentaux des Rurikides russes du Хе au XIIIe siècle // Orientalia Christiana. Т 9, Part. I. № 35. Roma, 1927.
- Baumgarten N. A. Généalogie des branches regnantes des Rurikides du XIIIe au XIVe siècle // Orientalia Christiana. T. 35. Part I. № 94. Roma, 1934.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рурыкавічы
- Сайты па генеалогіі Рурыкавічаў:
- сайт Хронас Архівавана 4 красавіка 2006.
- сайт Нашчадкі Рурыка. Генеалогія Рурыкавічаў
- сайт Генеалогія рускай знаці
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.