From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдвардас Гуда́вічус (літ.: Edvardas Gudavičius; 6 верасня 1929, Каўнас — 27 студзеня 2020, Вільнюс) — літоўскі гісторык. Для яго прац былі характэрны ігнараванне беларускай дзяржаўнасці (Полацкае і іншыя княствы), адмаўленне існавання самастойнай беларускай нацыі[5].
Эдвардас Гудавічус | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 верасня 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 2020[1][2] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Скончыў Каўнаскі політэхнічны інстытут у 1953 годзе, працаваў інжынерам. Скончыў гістарычны факультэт Вільнюскага ўніверсітэта (1968), з 1972 — кандыдат, з 1989 — доктар гістарычных навук (цяпер — габілітаваны доктар гуманітарных навук), з 1991 — прафесар. З 1974 года працаваў у Інстытуце гісторыі АН Літвы.
Слынны спецыяліст па гісторыі Літвы XIII—XVI стагоддзяў. Даследаваў сацыяльна-эканамічную і палітычную гісторыю, матэрыяльную і духоўную культуру Літвы, этнагенез і этнічную гісторыю балтаў, гістарыяграфію Прыбалтыкі феадальнага перыяду, праблемы крыніцазнаўства, дыпламатыкі і інш. Асноўныя працы прысвечаны праблемам узнікнення і фармавання Вялікага Княства Літоўскага, ваенна-палітычным адносінам Літвы з Тэўтонскім ордэнам, статутам Вялікага Княства Літоўскага. Аўтар манаграфій «Меткі ўласнасці і знакі ў Літве ў XVII—XX стст.» (1980), «Войны крыжакоў у Прыбалтыцы і Літве ў XIII ст.» (1989), «Узнікненне гарадоў у Літве» (1991)[6], кнігі «Гісторыя Літвы ад старажытных часоў да 1569 г.», шматлікіх артыкулаў.
Прытрымліваўся старой (XIX стагоддзя) версіі пра літоўскае заваяванне беларускіх земляў. Паводле згаданай канцэпцыі маскавіты вызвалілі беларусаў з-пад літоўскага прыгнёту[7].
У сваёй апошняй кнізе «Гісторыя Літвы» (больш за 700 старонак, наклад 5000 асобнікаў), выдадзенай у Маскве пры падтрымцы літоўскай амбасады і расійскіх фундатараў, не прызнаваў існаванне беларусаў як народа хоць бы ў XVI стагоддзі, называючы іх адарванымі ад Масковіі русінамі[7].
Вядомае інтэрв’ю Гудавічуса датычна беларусаў і сучаснай беларускай гістарыяграфіі[8]:
Это люди без национального самосознания, мыслящие в первую очередь бытовыми категориями. Естественно, это результат бесконечной нищеты. <...> Так как у нас [заўв. — літоўцаў] было государство, то остается лишь сказать, что там было очень замечательно. А белорусам остается лишь отнять это государство у других. Так они и присваивают нашу историю. «Tai yra elgetų politika». Svečiuose — istorikas Edvardas Gudavičius // Dienovidis. 1995 04 21. Nr. 16, p. 2, 4. |
Беларускі гісторык Аляксандр Краўцэвіч паказвае на тое, што ў кнігах Гудавічуса прысутнічае мноства падтасовак і маніпуляцый фактамі, а свае гістарычныя падагульненні літоўскі гісторык робіць на падставе колішніх уласных асабістых меркаванняў, якія з цягам часу пачынае падаваць як ужо даведзеныя факты[7].
У сваіх кнігах Гудавічус імкнуўся ігнараваць беларускую гістарыяграфію, гэтак у літоўскай версіі кнігі «Гісторыя Літвы» няма спасылак на працы беларускіх гісторыкаў. Яны з’явіліся толькі ў расійскім выданні па патрабаванні маскоўскіх выдаўцоў і навуковых рэдактараў[7].
Беларускі гісторык Аляксандр Груша падкрэслівае, што Гудавічус замест вывучэння гісторыі мадэлюе яе ў адпаведнасці са старымі гістарыяграфічнымі і сучаснымі літоўскімі грамадскімі стэрэатыпамі ды ідэямі, логіка і факты прыносяцца ў ахвяру ідэі, а тлумачэнні вельмі падобныя да тых, якія дае сучасны журналіст цяперашнім палітычным і ваенным падзеям з пункту гледжання сённяшняга дня і «гістарычнай неабходнасці»[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.