павет Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Віленскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Плошча 6,3 тыс. км². Сталіца — горад Вільня.
Віленскі павет | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | Вільня |
Дата скасавання | 1795 |
Кашталяны | Кашталяны віленскія |
Насельніцтва | гл. Дэмаграфія |
Плошча | 6,3 тыс. |
Час існавання | XV ст. — 1795 |
невядома
Месты і мястэчкі: Астравец, Быстрыца, Варняны, Гедройцы, Гервяты, Дубінкі, Кернаў, Лаварышкі, Майшагола, Меднікі, Міхалішкі, Рудаміна, Салечнікі, Трокенікі, Шырвінты, Яшуны.
Узнік па Крэўскай уніі (1385) на аснове колішняга Віленскага княства[1], уваходзіў у склад Віленскага ваяводства.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) утварыўся наноў шляхам аб’яднання шэрагу валасцей, якія раней падпарадкоўваліся беспасярэдне ваяводу віленскаму: Гедройцкай, Кернаўскай, Медніцкай, Майшагольскай, Меміскай, Няменчынскай, Рудамінскай. У склад павету ўвайшлі таксама магнацкія маёнткі (Дубінкі, Муснікі, Упнікі, Астравец, Вялькія, Малыя Салечнікі і інш.) і ўладанні касцёла (Веркі, Гервяты, Маляты, Панары, Рукойны, Шашолы).
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) спыніў сваё існаванне, яго тэраторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі.
У сяр. XVII ст. налічваў 16 501[2] дым (каля 100—115 тыс. жыхароў). Па Трынаццацігадовай вайне (1654—1667) колькасць дымоў скарацілася да 8,5 тыс.
У апошняй чвэрці XVIII ст. насельніцтва павету дасягала 125—160 тыс. чал. (20,7 тыс. дымоў[3])
У склад Віленскага павета ўваходзіла тэрыторыя Быстрыцкага, Інтурскага і Кернаўскага старостваў (дзяржаўных валасцей), 40 вялікакняжацкіх дзяржаў[4], а таксама прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.
Плошча павету складала каля 6,3 тыс. км², з іх каля 0,5 тыс. км² знаходзіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. За ўвесь час існавання яго межы практычна не змяняліся — асобныя прыгранічныя маёнткі перадаваліся з павету ў павет[5].
Адметнасцю павету была адсутнасць буйных лаціфундый, пераважалі дробныя і сярэднія памерам (да 500 дымоў) маёнткі. Дамінавала шляхецкая ўласнасць (да 74 % дымоў). Дзяржаве належала каля 13 % дымоў, касцёлу — таксама 13 %[6].
Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
Першым падкаморыем быў Я. Лявон, суддзёй земскім — Ю. Белазор, падсудкам — С. Касінскі, пісарам — А.Мацкевіч, павятовым харунжым — С. Нарбут.
Павятовую шляхту ўзначальваў кашталян віленскі[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.