Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віленскае княства — меркаваны феадальны ўдзел Полацкай зямлі, пазней Вялікага Княства Літоўскага.[1]
Паводле позняга Васкрасенскага летапісу, у 1130-я гадах або пазней вільняне пазвалі з Візантыі сыноў князя Расціслава, высланага туды ў 1129 годзе разам з іншымі полацкімі князя — Давіла і Маўкольда, старэйшы з братоў стаў княжыць у Вільні. Паводле гэтага ж летапісу, Давіл і Маўкольд былі пачынальнікамі дынастыі вялікіх князёў літоўскіх, але гістарычнасць гэтых асоб і падобная генеалогія адмаўляецца гісторыкамі, у т.л. праз храналагічную неадпаведнасць. Такую версію падзей лічаць створанай у Маскве часоў Івана IV для пэўных палітычных мэт.
У канцы XIX ст. Адам Кіркор пісаў, што ў 1070 годзе ў Вільні княжыў нейкі Расціслаў Рагвалодавіч, аднак крыніц свайго сцверджання не даваў[2]. На гэтай аснове Мікола Ермаловіч у свой час выказаў думку пра існаванне не пазней 2-й паловы ХІ ст. Віленскага княства, удзела Полацкай зямлі[3][4]. Тое самае меркаванне выказана ў артыкуле Ермаловіча пра Віленскае княства ў «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» у 6-ці тамах[1]. Ермаловіч лічыў, што большую частку насельніцтва княства складалі крывічы, якія калісьці і заснавалі Вільню, першапачаткова названую Крывым горадам, астатняе насельніцтва было балтамі[1].
Ермаловіч лічыў, што меркаванае ім Віленскае княства пасля заваявання Войшалкам у 1264 годзе Нальшчанаў і Дзяволтвы, увайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага, заняло там цэнтральнае становішча і не пазней за 1323 год яго сталіца — Вільня, стала сталіцай усёй дзяржавы. На думку Ермаловіча ў 1340-я гады ў склад Віленскага княства ўваходзілі Ашмяны, Браслаў, Вількамір, а з канца XIV ст. — Крэўская і Лідская воласці, а ў 1413 годзе паводле Гарадзельскага прывілея тэрыторыя княства ўвайшла ў склад Віленскага ваяводства.[1]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.