Вілія

рака ў Беларусі і Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Вілія

Ві́лія, або Вялля́, Ві́лля[1] (літ.: Neris — Нярыс) — рака ў Беларусі і Літве, правы прыток Нёмана.

Хуткія факты Вілія, Характарыстыка ...
Вілія
бел. Вілія, літ. Neris
Thumb
Рака Вілія ў Беларусі
Характарыстыка
Даўжыня 498 км
Басейн 56 100 км²
Расход вады 186 м³/с
Вадацёк
Выток  
  Месцазнаходжанне каля в. Вялікае Поле, Докшыцкі раён
  Каардынаты 54°41′23″ пн. ш. 27°52′03″ у. д.HGЯO
Вусце Нёман
  Каардынаты 54°54′01″ пн. ш. 23°52′19″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Нёман  Балтыйскае мора
Краіны
Thumb
Thumb
выток
вусце
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць
Thumb
Нёман (Нямунас) і Вілія (Нярыс) у Каўнасе.

Даўжыня 498 км, у т.л. тэрыторыі на Беларусі — 264 км. Плошча вадазбору 25,1 тыс. км², у т.л. на тэрыторыі Беларусі — 11 тыс. км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 . Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 186 м³/с.

Назва

«Вілія»

У заходнярускіх летапісах назва фігуруе ў форме «Велья»[2], якая праз прамежкавую форму *Vъlьja ад адпачатнай балцкай формы Vilija[3]. Форма «Велья» (Новый город на Вельи противъ Шатеевъ) зафіксавана ў грамаце Ягайлы Скіргайле 1387 года. Фактычна форма «Велья» была адзінай прынятай у дзяржаўным справаводстве часоў ВКЛ.

Назву Vilija таксама маюць дзве ракі на тэрыторыі Літвы[4], назву «Вілія» — тры ракі на правабярэжжы Прыпяці (прытокі прыпяцкай ракі Гарынь і дняпроўскай ракі Цецераў), дзе гэтая назва прызнаецца балцкай назоўнай спадчынай[5]. На першых вядомых картах з тэрыторыяй ВКЛ (1539, 1589) фіксуецца назва Вілія.[6][7]

Ад індаеўрапейскага *ṷel- «круціць, віць, каціць»[8]. Ад яго таксама назва ракі Вільня, што звязаная з літоўскімі vilnià [= вільня́], vilnė, vilnis «хваля», vilnyti «хвалявацца, ісці хвалямі; наплываць (хвалямі)»[9].

Рачныя назвы Вілія, Вільня матываваныя хуткаплыннасцю ракі, якая хутка «накатвае» хвалямі.

Таго ж паходжання і корань Val- са значэннем «валіць, навальвацца, прыбываць»[10], які ў балцкай рачной назве Валажода «Хуткая плынь» (прытокі прыпяцкай Пцічы і бярэзінскай Мяны).

Па сёння ў народным ужытку беларусаў засведчаная форма назвы «Вялля»[11][12].

«Нярыс»

«Літоўскі» варыянт назвы Нярыс (Neris) у форме Nere засведчаны ўжо ў 1260 годзе і даволі часты ў XIV стагоддзі ў крыжацкіх запісах — de Nere (1260), Nerge (1340), Nerga (1361), Nerye (1377, 1391, 1404), Niaris (пачатак XIX ст.). Аўтахтоны Гервяцкага краю таксама ў маўленні аддаўна ўжываюць форму назвы Neris. Канстанцін Тышкевіч у кнізе «Вілія і яе берагі» (1871) адзначаў, што назва Вілія рэзка пераходзіць у Нярыс у раёне Кернава[13]. У 1939 годзе, з пераходам Вільні і Віленшчыны да Літвы, назва з-пад Кернава распаўсюдзілася да беларускай мяжы і стала пісацца на картах. Кніга Канстанціна Тышкевіча «Вілія і яе берагі», пры перавыданні ў сучаснай Літве выйшла пад назвай «Нярыс і яе берагі»[14].

Ад варыянту вілейскай назвы Нярыс на працягу ўсяго цячэння ракі, пачынаючы ад Смаргоні, утвораныя тапонімы, якія ў літоўскім асяроддзі гучаць як Paneriai: Панара (паміж Смаргонню і Барунамі), Панарцы (на Віліі ніжэй за Міхалішкі), на літоўскім адрэзку Віліі — на тэрыторыі Вільні і ніжэй за яе з двух бакоў Кернава.

Пачатак называння Віліі назвай тыпу Neris геаграфічна звязваюць з прытокам у Вілію ракі Нарачанкі (цячэ з возера Нарач)[15]. У яе назве той самы корань Nar- / Ner-, ад літоўскага nerti «ныраць», narus «ныркі» (семантыка назвы звязаная з глыбінёй). Мяркуецца, што адпачатна Віліяй верхняе цячэнне ракі называлі верхневілейскія балцкія плямёны.

На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі той жа корань Ner- у гідронімах тыпу Няропля, Няруса (прыток Дзясны), Нерата (возера ля дзвінскай ракі Таропы)[16], Нераста (рака на Павоччы)[17].

Агульнае

Пачынаецца з невялікага балота за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Вялікае Поле Докшыцкага раёна, перасякае мяжу з Літвой за 2 км на паўночны захад ад вёскі Жарнэлі Астравецкага раёна, упадае ў Нёман на тэрыторыі Літвы каля Каўнаса. На рацэ створана Вілейскае вадасховішча, частка вады якога па Вілейска-Мінскай воднай сістэме перапампоўваецца ў раку Свіслач.

Рэжым адрозніваецца інтэнсіўным веснавым разводдзем (каля 45 % гадавога сцёку) і нізкім стаяннем вады ў летнюю межань. Пасля здачы ў эксплуатацыю Вілейскага вадасховішча ўзроўневы і сцёкавы рэжым плаціны ў межах Беларусі зарэгуляваны. Замярзае ў верхнім цячэнні ў пачатку снежня, у сярэднім і ніжнім — у канцы снежня — пачатку студзеня, крыгалом у 2-й палове сакавіка ад вусця да вярхоўя. Сярэдняя тэмпература вады летам 18—20 °C, найбольшая ў ліпені (27,9 °C, 1956).

Даліна звілістая, добра распрацаваная, у верхнім цячэнні шырынёй 1—3 км, бліжэй да вусця звужаецца да 0,2—0,4 км. Амаль на ўсім працягу тэрасы. Пойма ў верхнім цячэнні ў асноўным забалочаная, шырыня яе 200—400 м, ніжэй перарывістая, шырынёй 50— 70 м, месцамі да 600 м; на ўчастку паміж вёскамі Стахі і Раздоры Вілейскага раёна шмат старыц.

Рэчышча ў вярхоўі моцназвілістае, шырыня яго ад 1 м да 2 м, каля вусця Ушы 40—60 м (месцамі да 100 м), да ўпадзення Балошынкі 60—70 м; шмат астравоў, адмелін, асяродкаў, трапляюцца парожыстыя ўчасткі. Берагі стромкія, у вярхоўі тарфяністыя. Веснавое разводдзе пачынаецца ў канцы сакавіка і доўжыцца каля 50 сутак.

Тэрыторыя басейна Віліі ўтварае гістарычную вобласць Павілле.[18]

Выток

Згодна з этнаграфічнымі запісамі, выток Віліі мясцовымі жыхарамі лакалізуецца «ад Сцёп-каміня», з балаціны з назвай «Засцеб’е»[19].

Thumb
Выток Віліі на карце Вялікага Княства Літоўскага 1590—1600 гг.

На карце канца XVI стагоддзя на месцы цяперашняга верхавога балота «Засцеб’е» адлюстраванае прадаўгаватае возера, з якога, як мяркуецца, даўней і пачыналася Вілія.

Сцёп-камень (або Сцёб-камень) — вертыкальна пастаўлены ў няпамятныя часы на вытоках Віліі камень тыпу менгіра. Яго назва звязаная з балцкім *stabas «камень» і найверагодней адпачатна гучала проста як «Ста́бас», што значыла «Камень». На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі той жа корань у балцкіх рачных назвах тыпу Стабна «Каменная (рака)»[20].

Камень «Стабас» — духоўна-матэрыяльная спадчына верхневілейскіх балцкіх плямёнаў, якія ўшаноўвалі вытокі Віліі. Таксама мяркуюць, што яго сакральна-абрадавая функцыя магла датычыцца ўсёй мясціны водападзелу, з якой у розныя бакі расцякаюцца рэкі, бо недалёка ад Сцёп-каменя таксама пачынаюцца прытокі верхняга цячэння Бярэзіны[21].

Можна меркаваць, што вертыкальная пастаўленасць каменя «Стабас», які некалі стаяў на беразе разлеглага верхавога возера, надавала яму значэнне Восі, Слупа, што забяспечваў сувязь паміж светамі, чалавечым і падземным (у арыентаваным на хтанічнасць светапоглядзе), або нябесным і зямным (у светапоглядзе з большай роляй нябеснай, светлавой сакральнасці).

Асноўныя прытокі

Thumb
Басейн Віліі.

Справа: Сэрвач, Нарач, Страча, Жэймяна, Швянтойі, Сластаўка. Злева: Дзвінаса, Ілія[заўв 1], Уша, Сянканка, Ашмянка, Смердзія. Амаль усе прытокі Віліі каналізаваныя. Усяго ў басейне ракі больш за 40 каналаў агульнай даўжынёй каля 300 км.

На рацэ

Гарады: Вілейка, Вільня, Каўнас (у вусці). Зоны адпачынку: Вілейка, Плёсы; Помнікі прыроды: Бярозкаўскі дуб-велікан. Водзяцца: шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, карась, верхаводка, гусцяра; каштоўныя — судак, мінога ручаёвая, галавень, стронга ручаёвая, падуст, сом, мянтуз, вугор.

Заўвагі

  1. Упадае ў паўднёвы заліў Вілейскага вадасховішча, перад будаўніцтвам вадасховішча ўпадала непасрэдна ў Вілію.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.