Галавень (Leuciscus cephalus) таксама Галавань — прэснаводная рыба з сямейства Карпавых, роду яльцоў.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Дасягае ў даўжыню 80 см, вага да 8 кг. Масіўная галава крыху прыплюснутая зверху, лоб шырокі, луска дастаткова буйная. На бакавой лініі 44-46 луска; ёсць 8-11 кароткіх і вельмі грубых тычынак. Харчуецца паветранымі насякомымі, маладымі ракамі, рыбамі, жабкамі.
Шырока распаўсюджаны ў Еўропе і Малой Азіі. На паўночным усходзе Еўропы арэал галаўня абмежаваны Паўночнай Дзвіной; у Малой Азіі — водамі Еўфрату. Кубань, Церак, Куру і іншыя рэкі Каўказа насяляе блізкі від — каўказскі галавень.
Галоўным чынам жыве ў рэках, радзей — у азёрах.
Нераст галаўня адбываецца пры тэмпературы вады 12-17 °C пераважна ў паўднёвых раёнах Еўропы — у красавіку, у паўночных — у траўні-чэрвені, недалёка ад месцаў рассялення. Пладавітасць галаўня ад 9,7 да 200 тысяч ікрынак. Палавой сталасці дасягаюць пад канец 2-3 года жыцця, пры вазе 100—200 г.
Сілкуецца галавень самай рознай ежай, і яго ў гэтым дачыненні можна аднесці да разраду ўсяедных рыб. Ежай яму служаць: казуркі, чарвякі, малюскі, ракі, жабы, ікра і маляўкі рыб, а таксама ўсё, што трапляе ў ваду з нашага стала: нават плады вішні і чаромхі, якія зваліліся ў ваду, ён падбірае. Буйны галавень — вельмі пражэрлівы драпежнік, ён не толькі есць у вялікай колькасці келб і верхаводак, але і хапае ўсё, што апынецца ў вадзе, аж да мышэй.
Аддае перавагу ўчасткам з хуткай і мернай плынню. У стаялых вадаёмах, у тым ліку ў вадасховішчах не сустракаецца, сыходзячы з іх у прытокі. Любіць трымацца на водмелях з пясчаным, камяністым ці проста няроўным дном, часта сустракаецца і ў вірах на мяжы хуткай і зваротнай плыняў, у вусцях хуткіх рэк. Упадабанымі месцамі галаўня з'яўляюцца ўчасткі з навіслымі кустамі і кручамі, але асабліва густы падводны каражнік.
Галавень з'яўляецца аб'ектам аматарскага і спартовага рыбалоўства. Ловяць галаўня паплавочнай, правадочнай, доннай вудамі, спінінгам, нахлыстам, а таксама выкарыстоўваецца лоўля перацягам.
У якасці прынады выкарыстоўваюцца казуркі, такія як конік, хрушч і яго лічынка. Добрай прынадай для галаўня з'яўляюцца: цеста, чарвякі, маляўкі-сяголеткі, конікі, сухія і мокрыя мушкі, а пры лоўлі спінінгам — невялікія воблеры і вярчальныя блёсны.
Асабліва прагна галавень бярэ ўвесну, у сярэдзіне траўня і з надыходам восені. Узімку яго клёў слабее, але напачатку і канцы лёдавага сезону назіраецца невялікае павышэнне дзейнасці. Злоўлены галавень — выдатны баец, ён вельмі моцна супраціўляецца напачатку і ў канцы вываджвання. Першыя рыўкі асабліва моцныя. Пашча ў галаўня дужая, але ён настолькі моцна б'ецца, што зрываецца вельмі часта.