Remove ads
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ілія — рака ў Лагойскім і Вілейскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, прыток ракі Вілія (басейн Нёмана).
Ілія | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 62 км |
Басейн | 1 220 км² |
Расход вады | 8,8 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 2 км на захад ад вёскі Міхалкавічы |
• Каардынаты | 54°19′12,50″ пн. ш. 27°41′00,7″ у. д.HGЯO |
Вусце | Вілейскае вадасховішча |
• Месцазнаходжанне | Вязынь |
• Каардынаты | 54°26′38,70″ пн. ш. 27°09′28,90″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,8 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Вілія → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раёны | Вілейскі раён, Лагойскі раён |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва балцкага паходжання, адпачатная балцкая форма *Īlijā (Ілія́).
Найбліжэйшы гідранімічны аналаг — назва прускай ракі *Īlijā (> Ilie). Той жа корань у прускіх водных назвах Ilauia (< *Īl-auja), Ilantz (< *Īl-ant-), у літоўскіх Ylelis, Ylyčia, Yl-upis, у латышскім Īle[1].
Корань звязаны з латышскім īls «вельмі цёмны» і далей з індаеўрапейскім лексічным гняздом са значэннем «глей, гразь»[2]. Назва мусіла адносіцца да балацістай мясцовасці, праз якую Ілія сапраўды да нядаўняга часу цекла ў сваім верхнім цячэнні (цяпер меліяравана).
Корань Īl- (Іл-) пашыраны балцкім гідранімічным пашыральнікам -ij-, як у балцкіх рачных назвах тыпу Vilkijà, Juodijà, *Sarija (> Сар’я), Сінія. У сучаснай літоўскай мове ў гэтага пашыральніка, раней шматфункцыйнага, захавалася функцыя ўтвараць зборныя назоўнікі (vyras «муж; мужчына» — vyrijà «мужчыны; мужы, мужжо»)[3]. Блізкі яму пашыральнік -ej- у водных назвах тыпу Мярэя, Асвея.
Нягледзячы на гукавое падабенства, карані ў назве Ілія і ў назве ракі Вілія, у якую Ілія ўцякае, розныя.
Значэнне назвы Ілія можна перадаць як "Балацінная (рака)".
Даўжыня 62 км. Плошча вадазбору 1220 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 ‰.
Асноўныя прытокі: Бачылаўка, Дроздка, Талва (справа), Каменка, Сліжанка, Мышкоўка, Выпрата, Баброўка, Жучок, Шчарка, Рыбчанка (злева); Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Пачынаецца за 2 км на захад ад вёскі Міхалкавічы ў межах Мінскага ўзвышша, упадае ў паўднёвы заліў Вілейскага вадасховішча. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у канцы сакавіка. У ніжнім цячэнні ракі размяшчаецца зона адпачынку Вілейка. Даліна невыразная, яе шырыня 2—3 км. Пойма забалочаная, нізкая, шырыня 0,3—0,5 км. Рэчышча ад вытоку на працягу 25 км каналізаванае, ніжэй звілістае. Шырыня яго ў межань у вярхоўі 5—10 м, ніжэй да 20 м.
У Іліі вядуцца: шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, карась, верхаводка, гусцяра; каштоўныя — мянтуз.[4]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.