Няропля (рака)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Няропля (рака)

Няро́пля[2] — рака ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Друць (басейн Дняпра).

Хуткія факты Няропля, Характарыстыка ...
Няропля
Thumb
Характарыстыка
Даўжыня 30 км
Басейн 200 км²
Вадацёк
Выток  
  Месцазнаходжанне за 1 км на поўдзень ад вёскі Ількавічы
  Каардынаты 54°04′52″ пн. ш. 29°48′18,80″ у. д.HGЯO
Вусце Друць
  Месцазнаходжанне за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Каліноўка
  Вышыня 153,2[1] м
  Каардынаты 53°54′29,90″ пн. ш. 29°43′16,40″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,6 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Друць  Дняпро  Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Бялыніцкі раён
Thumb
Thumb
выток
вусце
— выток, — вусце
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Назва

Назва Няропля балцкага паходжання, складаецца з дзвюх асноў[3].

Корань Ner- у літоўскіх рачных назвах тыпу Neris, Nereta, Nerotis[4], у балцкіх гідронімах на ўсходзе Нярус(с)а (прыток Дзясны), Нерата (возера ля дзвінскай ракі Таропы)[5], Нераста (рака на Павоччы)[6].

Варыянт гэтага кораня Nar- у назвах тыпу Нарач, Нароўля, літоўскіх гідронімах Narantis, Narasa, Narutis, Nar-akys, Nar-upis[7].

Звязана з літоўскім nerti «ныраць», naras «нырок (у ваду)». Далей да індаеўрапейскага ner- «ныраць, пагружацца; нара, логвішча»[8].

Другая аснова ў назве Няропля звязаная з літоўскім upė, прускім api «рака»[9], якія ў гідронімах Каспля, Вопь, Упа.

Значэнне назвы Няропля (< Ner-upė) можна перадаць як «Глыбокая рака».

Гідраграфія

Даўжыня ракі 30 (25[2][10]) км. Плошча вадазбору 200 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 м/км. Пачынаецца за 1 км на поўдзень ад вёскі Ількавічы, вусце за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Каліноўка. Рэчышча, за выключэннем 2 км у вярхоўі, каналізаванае. Цячэ праз возера Няропля. Вадазбор на поўначы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Асноўны прыток — Запакулка (злева).

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.