Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч, таксама Алесь Краўцэвіч (нар. 13 верасня 1958, в. Лупачы, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі археолаг, гісторык-медыевіст. Доктар гістарычных навук (1999), прафесар.
Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 верасня 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | археолаг, гісторык, выкладчык |
Навуковая сфера | медыевістыка |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1999) |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Алег Анатолевіч Трусаў |
Вядомы як | аўтар манаграфіі пра ўзнікненне ВКЛ |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў у 1981 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 1984 годзе — аспірантуру Інстытута археалогіі АН СССР у Маскве[1].
У 1999 годзе скончыў дактарантуру БДУ. У 1998 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Вялікае княства Літоўскае ў другой палове XIII — пачатку XIV ст.: генезіс дзяржавы па пісьмовых і археалагічных крыніцах»[1].
У 1985—1987 гадах малодшы навуковы супрацоўнік аддзела сярэднявечнай археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР. У 1987 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV—XVII стст. (планіроўка, культурны слой)»[1].
З 1987 года працаваў у сістэме рэстаўрацыі. У 1987—1990 гадах начальнік аддзела архітэктурна-археалагічных даследаванняў Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута. У 1990—1993 гадах вядучы археолаг архітэктурна-рэстаўрацыйнага кааператыва «Арк» пры Міністэрстве культуры БССР[1].
У 1993 годзе намеснік старшыні Дзяржаўнай інспекцыі аховы гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі[1].
У 1994—1995 гадах першы прарэктар ГрДУ імя Я. Купалы, да 2004 года прафесар кафедры гісторыі Беларусі[1]. У 1996—1997 гадах праходзіў навуковую стажыроўку ў Ягелонскім універсітэце (Кракаў)[1].
З 1999 года выкладаў ва ўніверсітэтах Польшчы і Літвы: прафесар Жэшаўскага філіяла Люблінскага ўніверсітэта імя М. Кюры-Складоўскай, Вышэйшай школы публічнай адміністрацыі імя С. Сташыца ў Беластоку, Вышэйшай эканамічнай школы ў Беластоку, Варшаўскага ўніверсітэта, Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта[1].
Навуковы супрацоўнік Цэнтра беларускіх студый пры Студыі Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта[1].
Старшыня выканаўчага камітэта Рады Беларускага гістарычнага таварыства з 2001 года[1]. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2005 года[1].
Галоўны рэдактар навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса «Гістарычны альманах».
25 кастрычніка 2020 года падчас разгону мірнай акцыі пратэсту ў Гродне сілавікі затрымалі Аляксандра Краўцэвіча, і да 28 кастрычніка ён знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) РАУС[2]. 28 кастрычніка суд Кастрычніцкага раёна г. Гродна прысудзіў яму штраф у 10 базавых велічынь (270 беларускіх рублёў)[3].
Даследуе матэрыяльную культуру гарадоў, мястэчак і замкаў Беларускага Панямоння XIV—XVII стагоддзяў (Ашмяны, Гродна, Ліда, Любча, Мір, Навагрудак і інш.).
Аўтар прац па сярэднявечнай гісторыі Беларусі. Распрацаваў канцэпцыю ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага як балта-славянскай дзяржавы. Прыйшоў да наступных галоўных высноў (2000):[4]
Аўтар навуковых і навукова-папулярных кніг. Папулярызатар найважнейшых падзей, з’яў, постацей беларускай гісторыі праз цыкл відэафільмаў «Гісторыя пад знакам Пагоні» (2009—2015) і цыкл перадач «Загадкі Беларускай гісторыі» (з 2015)[1].
Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.