- 2 лютага: Майкл Хоар (100) — брытанскі ваенны і паўднёваафрыканскі найміт ірландскага паходжання[8].
- 5 лютага: Барыс Іванавіч Луцэнка (82) — беларускі тэатральны рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў (1975), народны артыст Беларусі (1995)[9].
- 13 лютага: Аляксей Мікалаевіч Бацян (103) — савецкі разведчык, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, Герой Расійскай Федэрацыі (2007)[10].
- 13 лютага: Уладзімір Аляксандравіч Мацюхін (88) — беларускі фізіёлаг, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995).
- 25 лютага: Эдуард Станіслававіч Дубянецкі (53) — беларускі гісторык, культуролаг, публіцыст, паэт[11].
- 25 лютага: Хосні Мубарак (91) — егіпецкі дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Егіпта (1981—2011)[12].
- 25 лютага: Дзмітрый Цімафеевіч Язаў (95) — савецкі военачальнік, Міністр абароны СССР (1987—1991), Маршал Савецкага Саюза (1990)[13].
- 1 сакавіка: Віктар Сямёнавіч Буракоў (88) — беларускі фізік, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986)[14].
- 1 сакавіка: Эрнеста Кардэналь (95) — нікарагуанскі рэвалюцыянер, палітычны і дзяржаўны дзеяч, пісьменнік, каталіцкі святар, тэарэтык тэалогіі вызвалення, член СФНВ.
- 3 сакавіка: Станіслаў Каня (92) — польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар цэнтральнага камітэта Польскай аб’яднанай рабочай партыі (1980—1981).
- 4 сакавіка: Хаўер Перэс дэ Куэльяр (100) — перуанскі дыпламат, Генеральны сакратар ААН (1982—1991)[15].
- 6 сакавіка: Ірына Сямёнаўна Шыкунова (79) — беларуская оперная спявачка, Народная артыстка Беларусі (1980)[16].
- 11 сакавіка: Валерый Васільевіч Кіркоўскі (71) — беларускі хірург і дэтаксіколаг, доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар (1998)[17].
- 12 сакавіка: Аляксандр Гаўрылавіч Кагуценка (96) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы трох ступеняў[18].
- 14 сакавіка: Ігар Іванавіч Есьман (87) — беларускі архітэктар[19].
- 17 сакавіка: Эдуард Лімонаў (77) — рускі пісьменнік, публіцыст, палітычны дзеяч[20].
- 26 сакавіка: Марыя Тэрэза Бурбон-Пармская (86) — іспанская прынцэса[21].
- 29 сакавіка: Філіп Уорэн Андэрсан (96) — амерыканскі фізік-тэарэтык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1977)[22].
- 30 сакавіка: Маноліс Глезас (97) — грэчаскі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік, сімвал антыфашысцкага руху[23].
- 31 сакавіка: Віктар Мікалаевіч Дашкевіч (75) — беларускі акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2016)[24].
- 4 кастрычніка: Барыс Самуілавіч Клейн (91) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар[52].
- 5 кастрычніка: Леанід Фёдаравіч Пісанік (63) — беларускі ваенны і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага і сёмага скліканняў (2016—2020).
- 8 кастрычніка: Валерый Іванавіч Кокараў (80) — беларускі дзяржаўны дзеяч, віцэ-прэм’ер Беларусі, генеральны дырэктар «Беларуснафты»[53].
- 10 кастрычніка: Валерый Аляксеевіч Шчукін (78) — беларускі палітык, дэпутат Вярхоўнага Савета РБ 13-га склікання, праваабаронца, журналіст.
- 12 кастрычніка: Юрка Голуб (72) — беларускі празаік, паэт, журналіст[54].
- 15 кастрычніка: Валерый Кірылавіч Іваноў (72) — беларускі кампазітар, народны артыст Рэспублікі Беларусь (1998)[55].
- 19 кастрычніка: Войцех Пшоняк (78) — польскі акцёр
- 19 кастрычніка: Барыс Уладзіміравіч Лядэнка (67) — савецкі і беларускі архітэктар, галоўны архітэктар Віцебска і Смаленска[56].
- 20 кастрычніка: Юрый Іванавіч Варонежцаў (64) — савецкі і беларускі фізік, народны дэпутат СССР[57].
- 22 кастрычніка: Галіна Сямёнаўна Талкачова (86) — беларуская актрыса, народная артыстка Беларусі (1990)[58].
- 25 кастрычніка: Ібрагім Ізат ад-Дуры (78) — іракскі палітычны і ваенны дзеяч, кіраўнік партыі Баас[59].
- 29 кастрычніка: Міхаіл Кліменцьевіч Вінаградаў (76) — беларускі архітэктар, заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (2018)[60].
- 1 снежня: Ніна Георгіеўна Іванова (88) — савецкая кінаактрыса[70].
- 1 снежня: Марыя Лявонцьеўна Іткіна (88) — савецкая і беларуская лёгкаатлетка, трэнер, спартыўны функцыянер[71].
- 2 снежня: Зафарула Хан Джамалі (76) — пакістанскі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Пакістана (2002—2004).
- 2 снежня: Валеры Жыскар д’Эстэн (94) — французскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэзідэнт Францыі (1974—1981)[72].
- 2 снежня: Барыс Рыгоравіч Плотнікаў (71) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, народны артыст Расійскай Федэрацыі (1998)[73].
- 6 снежня: Валерый Фёдаравіч Вінакураў (79) — беларускі геолаг[74].
- 8 снежня: Бэла Амаўна Масумян (83) — савецкая і беларуская актрыса, народная артыстка Беларусі (1995)[75].
- 9 снежня: Марыя Ціханаўна Абрамовіч (76) — беларускі механізатар, народны дэпутат СССР (1989—1991), ганаровая грамадзянка Барысаўскага раёна (2014).
- 9 снежня: Вячаслаў Францавіч Кебіч (84) — беларускі палітык, прэм’ер-міністр Беларусі (1990—1994)[76].
- 11 снежня: Кім Кі Дук (59) — паўднёвакарэйскі кінарэжысёр.
- 12 снежня: Валянцін Іосіфавіч Гафт (85) — савецкі і расійскі акцёр, Народны артыст СССР (1984)[77].
- 14 снежня: Марыя Іосіфаўна Карпенка (88) — беларуская пісьменніца, журналіст
- 17 снежня: Генадзь Адольфавіч Кернес (85) — украінскі палітык[78].
- 21 снежня: Віктар Паўлавіч Бруцкі (69) — беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання[79].
- 21 снежня: Аляксандр Яфімавіч Курляндскі (82) — савецкі і расійскі пісьменнік, аўтар кніг для дзяцей[80].
- 25 снежня: Алег Іванавіч Краўчанка (49) — беларускі дзяржаўны дзеяч, намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь (2017—2020)[81].
- 25 снежня: Яан Раэтс (88) — эстонскі кампазітар.
- 25 снежня: Максім Уладзіміравіч Цыгалка (37) — беларускі футбаліст, які гуляў за нацыянальную зборную.
- 27 снежня: Леанід Фёдаравіч Заіка (72) — беларускі эканаміст[82].
- 29 снежня: П’ер Кардэн (98) — французскі мадэльер[83].
- 29 снежня: Уладзіслаў Пятровіч Уласаў (91) — савецкі і беларускі тэатральны акцёр, артыст Беларускага государственнного акадэмічнага тэатра лялек, заслужаны артыст Беларускай ССР[84].
- 31 снежня: Рабер Асейн (93) — французскі акцёр і рэжысёр.