украінскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Генадзь Адольфавіч Кернес, укр.: Геннадій Адольфович Кернес (27 чэрвеня 1959, Харкаў, УССР, СССР — 17 снежня 2020, Берлін, Германія[7]) — украінскі палітык яўрэйскага паходжання[8], доктар дзяржаўнага кіравання[9], гарадскі галава Харкава (з 18 сакавіка 2010 года да сваёй смерці), раней член гарадской рады Харкава (ён займаў гэтую пасаду на працягу трох тэрмінаў), а таксама бізнесмен; вызначаецца як алігарх[8].
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Генадзь Адольфавіч Кернес | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
укр.: Геннадій Адольфович Кернес | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Віктар Януковіч | ||||||
Папярэднік | Міхаіл Добкін | ||||||
Пераемнік | Ігар Церахаў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Леанід Кучма | ||||||
Папярэднік | Мікалай Пятрэнка | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Віктар Юшчанка Віктар Януковіч |
||||||
Папярэднік | Марк Воранаў | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Новак | ||||||
Нараджэнне |
27 чэрвеня 1959 |
||||||
Смерць |
16 снежня 2020[1] (61 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Адольф Лазаравіч Кернес | ||||||
Маці | Ганна Абрамаўна Кернес | ||||||
Жонка |
Аксана Уладзіміраўна Васіленка (колішняя жонка) Галіна Сяргееўна Прывалава (колішняя сужыцелька) Аксана Юр’еўна Гайсінская[3][4] |
||||||
Дзеці | Кірыл, Даніл | ||||||
Нацыянальнасць | яўрэй | ||||||
Партыя |
Наша Украіна (2005) Партыя рэгіёнаў (2005—2014) Адраджэнне (2015—2019) Давярай справам (2019) Апазіцыйны блок (2019) Блок Кернеса — Паспяховы Харкаў (2020) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат навук (2013) | ||||||
Прафесія |
чарцёжнік-канструктар слесар |
||||||
Вядомы як | Гепа[5][6] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
28 красавіка 2014 года падчас велапрабегу быў паранены стрэлам з агнястрэльнай зброі, які здзейсніў невядомы нападнік. Яго стан быў ацэнены як цяжкі[10]. Пасля завяршэння паспяховага лячэння ў клініцы ў Ізраілі, куды быў дастаўлены пасля замаху, 17 чэрвеня 2014 года вярнуўся ў Харкаў і праз некаторы час вярнуўся да выканання абавязкаў[11].
Па меркаванні некаторых экспертаў, на працягу доўгага перыяду знаходжання на пасадзе ён захоўваў жорсткі прарасійскі палітычны курс[12][13]; быў таксама прыхільнікам прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. Пасля яго ўцёкаў у Расію Кернес таксама схаваўся за ўсходняй мяжой Украіны (магчыма, у Расіі), аднак неўзабаве вярнуўся ў Харкаў[10]. Пасля фарміравання новага ўрада ва Украіне, Кернес падтрымаў яго[13][14], захаваўшы пры гэтым пасаду мэра Харкавa. Не да канца, аднак, змяніў свае погляды — за два месяцы да замаху на сваё жыццё ён быў абвінавачаны празаходнімі палітыкамі Украіны ў заахвочванні сепаратызму[15]. Служба бяспекі Украіны нават распачала супраць яго справу, абвінаваціўшы яго ў распальванні сепаратысцкіх настрояў. Аднак лічыцца, што ў апошнія тыдні перад замахам ён змякчыў сваю пазіцыю, падтрымаўшы тэрытарыяльную цэласнасць Украіны[8]. На думку некаторых палітолагаў, дзякуючы супрацоўніцтву харкаўскіх эліт разам з Кернесам з цэнтральнай уладай, у горадзе, якім ён кіраваў, сепаратысты не змаглі заняць вялікую колькасць будынкаў дзяржаўных устаноў, у адрозненне ад сітуацыі, якая мела месца ў Данецку або Луганску. У сярэдзіне сакавіка прыхільнікі сепаратызму, аднак, захапілі штаб-кватэру аблсавета ў Харкаве, але неўзабаве былі з яе выцесненыя міліцыяй[10].
Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і[16][17]: бацька — Адольф Лазаравіч Кернес (1934—2012), маці — Анна Абрамаўна Кернес (нар. 1935). Мае сястру. У 1976 годзе скончыў сярэднюю школу № 76 у Харкаве. Пасля школы атрымаў звальненне ад ваеннай службы ў арміі па артыкуле 7-Б (шызафрэнія)[8][18].
Адукацыю прадоўжыў у Нацыянальнай Юрыдычнай акадэміі Украіны ім. Яраслава Мудрага (укр. Національна юридична академія України ім. Ярослава Мудрого), далей вывучаў права ў Харкаўскім дзяржаўным эканамічным універсітэце (укр. Харківський державний економічний університет), які скончыў са ступенню магістра дзяржаўнага кіравання[9][19].
Быў жанаты з Аксанай Гайсінскай, дачкой былога намесніка генеральнага пракурора Украіны, былога пракурора Кіева Юрыя Гайсінскага[20][21].
Да пачатку палітычнай кар’еры Кернес стаяў на чале арганізаванай злачыннай групы ў Харкаўскім рэгіёне[22]. Ён быў пакараны за крадзеж і падман[23].
Да таго, як уладкавацца на працу ў мясцовае самакіраванне, ён займаўся бізнесам, будучы, сярод іншага, старшынёй савета дырэктараў буйной кампаніі. У 1998 годзе быў абраны ў гарадскую раду Харкава па 23 выбарчай акрузе. У гарадской радзе ён заснаваў і ўзначаліў нефармальную апазіцыйную групу «Новы Харкаў — новыя магчымасці», якая супрацьстаяла тагачаснай уладзе. На мясцовых выбарах 2002 года ён атрымаў падтрымку больш за 90% выбаршчыкаў у акрузе[9].
З 11 красавіка па 28 мая 2002 года займаў пасаду сакратара харкаўскай гарадской рады[17][24][25].
У 2004 годзе ён падтрымаў Аранжавую рэвалюцыю[15].
У 2005 годзе ўступіў у Партыю рэгіёнаў. Праз год ён правёў выбарчую кампанію на пасаду мэра для свайго сябра і калегі Міхаіл Добкін, які выйграў выбары. Сам Генадзь Кернес стаў сакратаром харкаўскай гарадской рады[9][26]. Ён займаў гэтую пасаду з 26 сакавіка 2006 па 24 лістапада 2010 года.
18 сакавіка 2010 года Міхаіл Добкін узначаліў аблдзяржадміністрацыю. У той жа дзень Генадзь Кернес быў прызначаны часовым выканаўцам абавязкаў мэра Charkowa. Гэтую функцыю ён выконваў да мясцовых выбараў, якія адбыліся ў кастрычніку таго ж года. 31 кастрычніка 2010 года быў абраны мэрам Харкава[9]. На выбарах, атрымаўшы 30,09% галасоў (голас за яго аддалі 130 352 выбаршчыкі), ён апярэдзіў бліжэйшага суперніка, кандыдата ад апазіцыі Арсена Авакава, за якога прагаласавалі 29,46% выбаршчыкаў (127 608 галасоў). 24 лістапада 2010 года ён быў прыведзены да прысягі і пачаў выконваць абавязкі кіраўніка адміністрацыі. Як мэр Харкава, ён паабяцаў правесці вельмі шырокія рэформы, унесці значны ўклад у развіццё горада і дабрачыннай дзейнасці[15].
28 жніўня 2013 года абараніў доктарскую працу па тэме: „Mеханізмы ўплыву рэгіянальнай эліты на дзяржаўнае кіраванне Украіны” (укр. Механізми впливу регіональної еліти на державне управління України)[9].
22 лютага 2014 года ў Харкаве адбылося сабранне прарасійскай арганізацыі «Украінскі фронт». Людзі, якія сабраліся, абвясцілі аб узяцці на сябе адказнасці за ахову канстытуцыйнага парадку на тэрыторыі паўднёвага ўсходу Украіны. Яны сцвярджалі, што падзеі ў Кіеве прывялі да паралічу цэнтральнай улады і дэстабілізацыі дзяржавы. Арганізатары мітынгу выступалі за ўвядзенне федэратыўнага ладу з паўаўтаномнымі рэгіёнамі ва Украіне. Асноўнымі прадстаўнікамі гэтай прапановы былі губернатар Харкаўскай вобласці Міхаіл Добкін і мэр Харкава — Генадзь Кернес[27][28]. У выніку Служба бяспекі Украіны распачала справу супраць гэтых палітыкаў, абвінаваціўшы іх у распальванні сепаратысцкіх настрояў.
28 красавіка 2014 года падчас язды на веласіпедзе ў паўночнай частцы Харкава Кернес быў паранены з агнястрэльнай зброі невядомым стрэлкам, які страляў ззаду (стралялі з суседняга лесу)[10][15]. Каля 11:30 па мясцовым часе яго даставілі ў харкаўскую бальніцу. Пасля двухгадзінны аперацыі ўрач, які яе праводзіў, паведаміў, што стан Кернеса цяжкі, што мае прамую сувязь з тым, што ён мае пашкоджаную дыяфрагму; пашкоджаны таксама ўнутраныя органы — куля прабіла лёгкае і пячонку[15].
29 красавіка 2014 года намеснік мэра Харкава па пытаннях аховы здароўя і сацыяльнай абароны Святлана Гарбунова-Рубан пацвердзіла інфармацыю аб этапаванні Кернеса ў Ізраіль, што звязана з вялікім вопытам работы ізраільскіх урачоў у лячэнні цяжкіх агнястрэльных раненняў[29].
У Кернеса было трое дзяцей. Ён быў прыхільнікам здаровага ладу жыцця. Актыўна займаўся спортам (яго захапленнем быў бег па перасечанай мясцовасці)[9][15].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.