беларускі оперны спявак From Wikipedia, the free encyclopedia
Віктар Фёдаравіч Гур’еў (11 жніўня 1926, в. Барысаўка, Жытомірская вобласць — 22 красавіка 2020) — беларускі оперны спявак[3].
Віктар Фёдаравіч Гур’еў | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 жніўня 1926[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 красавіка 2020[2] (93 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Лідзія Пятроўна Шаўчэнка[d] |
Дзеці | Анатоль Віктаравіч Гур’еў[d] і Ганна Віктараўна Гур’ева[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | оперны спявак |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды |
Нарадзіўся 11 жніўня 1926 года ў вёсцы Барысаўка[4] на Жытоміршчыне ў шматдзетнай сям’і, меў адзінаццаць братоў і сясцёр. У пошуках лепшай долі і ратуючыся ад голаду пераехалі на Данбас. Бацька працаваў на шахце, але добра спяваў, як і яго сыны[3].
Віктар Фёдаравіч ужо ў 10 гадоў пачаў выступы на сцэне ў складзе сямейнага хору, але гэта абарвалася з пачаткам вайны. У 1942 годзе сям’ю эвакуіравалі на Дон, у Растоўскую вобласць[3].
За гумарыстычны вершык пра паліцаяў і фашыстаў, 16-гадовага Віктара сагналі ў Германію. Ён патрапіў у Эрфурт, дзе змяшчаўся канцлагер, з якога вязняў вадзілі на працу на завод «Алімпія». Віктар працаваў у штамповачным цэху[3].
У 1945 годзе быў вызвалены з лагера саюзнікамі. Пасля фільтрацыі і праверак пачаў служыць у Савецкай Арміі на тэрыторыі Германіі, дзе трапіў у палкавы аркестр. Самастойна засвоіў кларнет, але было відавочна, што галоўныя музычныя перспектывы трэба звязваць з вакалам[3].
Паступіў у Жытомірскае музычнае вучылішча імя В. С. Касенкі , якое скончыў з чырвоным дыпломам. Пасля скончыў Мінскую кансерваторыю[3].
З-за таго, што педагогі не маглі вызначыцца з тэмбрам голасу В. Гур’ева, яму неправільна падбіралі партыі, што прывяло да праблем з голасам. Спатрэбілася не толькі хірургічная аперацыя, але і працяглая рэабілітацыя, Віктар Фёдаравіч выканаў каля 200 маленькіх роляў, каб зноў авалодаць голасам на поўную моц. Ужо пазней ён выканаў шмат галоўных роляў у самых розных спектаклях[3].
У 1960—1992 гадах з’яўляўся салістам Тэатра оперы і балета Беларусі, атрымаў званне заслужанага артыста рэспублікі.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1966 года.
Памёр 22 красавіка 2020 года ў Мінску[5].
Выканаў больш за 50 роляў. Выконваў партыі рознага плана: ад лірыка-драматычных да характарных. Увасобіў шэраг вобразаў у операх беларускіх кампазітараў: Сяргей («Алеся» Я. Цікоцкага), Нунцый («Джардана Бруна» С. Картэса), Старшыня («Брэсцкая крэпасць» К. Малчанава ) і інш. Сярод партый класічнага рэпертуару: Галіцын, Шуйскі («Хаваншчына », «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага), Герман, Княжыч («Пікавая дама», «Чарадзейка » П. Чайкоўскага), Барклай дэ Толі («Вайна і мір» С. Пракоф’ева), Атэла, Манрыка («Атэла», «Трубадур» Д. Вердзі), Хазэ («Кармэн» Ж. Бізэ), («Дон Жуан» В. А. Моцарта), Стары Фаўст («Фаўст» Ш. Гуно), Спалаццані («Казкі Гофмана» Ж. Афебаха) і інш[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.