Remove ads
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Віктар Сямёнавіч Буракоў (25 сакавіка 1931, Забалоцце, Ушацкі раён, Віцебская вобласць — 1 сакавіка 2020) — беларускі фізік. Акадэмік АН Беларускай ССР (1986; член-карэспандэнт з 1980), доктар фізіка-матэматычных навук (1977), прафесар (1978). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1980)[2].
Віктар Сямёнавіч Буракоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 сакавіка 1931[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 сакавіка 2020[1] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, прафесар |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | акадэмік АН БССР, прафесар |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў вёсцы Забалоцце (Ушацкі раён, Віцебская вобласць). У 1950 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт БДУ, пасля заканчэння якога працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР. У 1969 годзе быў прызначаны намеснікам дырэктара па навуковай рабоце, у 1977 годзе ўзначаліў лабараторыю. У 1983 годзе перайшоў на працу ў Доследна-вытворчае прадпрыемства па вырабе унікальных фізічных прыбораў і абсталявання АН СССР, стаўшы яго дырэктарам (да 1987). З 1987 года — зноў у Інстытуце фізікі, загадвае лабараторыяй. У 1989—1992 з’яўляўся членам Прэзідыума АН Беларусі, у 1992—1997 займаў пасаду акадэміка-сакратара Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, у 1997—2002 быў дарадцам Прэзідыума Нацыянальнай АН Беларусі. Прыняў актыўны ўдзел у арганізацыі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі: у 1992—1993 быў яго дырэктарам-арганізатарам, з 1992 года з’яўляўся загадчыкам Лабараторыяй лазернай дыягностыкі плазмы. У 1990—1992 працаваў галоўным рэдактарам «Часопіса прыкладной спектраскапіі», у 1992—1997 займаў аналагічную пасаду ў часопісе «Весці АН Беларусі. Серыя фізіка-матэматычных наук»[2]. Сярод вучняў Буракова — 16 кандыдатаў навук і 3 доктара.
Памёр 1 сакавіка 2020 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[3].
Асноўныя працы Буракова ставяцца да вобласці спектраскапіі, квантавай электронікі, фізікі плазмы. Ён унёс уклад у распрацоўку і ўкараненне на прадпрыемствах метаду эмісійнага спектральнага аналізу. Распрацаваў метады лазернай дыягностыкі плазмы, вывучыў заканамернасці ўзаемадзеяння выпраменьвання з плазмай і нелінейна-аптычныя з’явы ў ёй, развіў спосабы кіравання характарыстыкамі лазернага выпраменьвання (у прыватнасці, частаты) з дапамогай плазмы[2].
Буракоў кіраваў стварэннем першага ў Беларусі эксімернага лазера, даследаваў яго параметры і спосабы іх кантролю, стварыў на яго аснове лідарных сістэм для маніторынгу стану атмасферы. Пад яго кіраўніцтвам былі разгледжаны аналітычныя магчымасці селектыўнай лазернай спектраскапіі, створаны высокаадчувальны аўтаматызаваны ўнутры рэзанатарны спектрометр.
Сумесна з расійскімі навукоўцамі Буракоў удзельнічаў у стварэнні спецыялізаваных дыягнастычных комплексаў для лазерна-флуарэсццэнтнага назірання за станам плазмы ва ўстаноўках Такамак . Шэраг прац прысвечаны вывучэнню фізіка-хімічных працэсаў у плазме (у тым ліку апраменьванай лазерным святлом), што адкрывае перспектывы для стварэння новых матэрыялаў на аснове сінтэзу кластараў і нанаразмерных часціц. Важнае практычнае значэнне мае распрацоўка экспрэс-метаду лазернага аналізу складу вырабаў з металу, археалагічных знаходак, твораў мастацтва, не патрабуе эталоннага ўзору.
V.S. Burakov, A.A. Yankovskii. Practical Handbook on Spectral Analysis. — Elsevier, 1963; MacMillan Co, 1964.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.