беларускі дырыжор, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Пётр Віктаравіч Вандзілоўскі (12 ліпеня 1954, в. Малінаўка, Чэрыкаўскі раён — 18 мая 2020[1]) — беларускі дырыжор, педагог.
Скончыў Беларускую кансерваторыю (1982). У 1991—2001 галоўны дырыжор дзяржаўнага аркестра «Няміга», у 1992—2003 дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь. Адначасова з 1997 загадчык кафедры, з 2000 кіраўнік камернага аркестра «Gradus ad Parnassum» Беларускай акадэміі музыкі. У 2003—2009 мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь. Запісаў шэраг твораў нацыянальнай і сусветнай музыкі ў фонд Беларускага радыё.
Дыскаграфія: «QUO VADIS» (2000), канцэрт для гітары і струннага аркестра Г. Гарэлавай (2003), манаоперы «Адзінокі птах» А. Залётнева (2004), канцэрт для скрыпкі і аркестра Л. Бетховена (2006), «Казкі чароўнага дрэва», «Каліпса» А. Літвіноўскага (2009).
Лаўрэат рэспубліканскага конкурсу аркестравых і харавых калектываў (Мінск, 1984, 1987).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.