Валерый Кірылавіч Іваноў
беларускі кампазітар From Wikipedia, the free encyclopedia
беларускі кампазітар From Wikipedia, the free encyclopedia
Валерый Кірылавіч Іваноў (4 студзеня 1948, Глуск — 15 кастрычніка 2020) — беларускі кампазітар, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1988), Народны артыст Рэспублікі Беларусь (1998).
Валерый Кірылавіч Іваноў | |
---|---|
Род дзейнасці | кампазітар |
Дата нараджэння | 4 студзеня 1948 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 кастрычніка 2020 (72 гады) |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Нарадзіўся ў Глуску. Закончыў глускую сярэднюю і музычную школы, музычнае вучылішча, Беларускую кансерваторыю (1975) класа кампазіцыі дацэнта П. Падкавырава. З 1977 выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі. З 2009 прафесар у Інстытуце сучасных ведаў імя А. М. Шырокава ў Мінску.
Член Саюза кампазітараў Беларусі з 1977. Жыў у Мінску. Памёр на 73-м годзе жыцця.
Кампазітарскую дзейнасць пачаў з лірычных песень. Найбольш вядомыя: цыкл песень-балад «Будзьце абавязку верныя»; песні «Пахне чабор», «Тапаліны звон», «Гуляць дык гуляць», «Раз ды разок…», «Ты ды я ды мы с табой», «Каханая» і інш. на вершы беларускіх паэтаў. Сярод іншых твораў вакальна-сімфанічная паэма «Элегія аб чацвёртай бярозе» на вершы М. Танка (1976), 2 сімфоніі (1974, 1980), сімфанічная паэма «Прысвячэнне старому гораду» (1979), 2 канцэрты ў т.л. для трубы з аркестрам (1992); цыкл музычных карцін «Зямля бацькоў» (1977—1981); драматычная паэма «Сымон-музыка» для аркестра народных інструментаў (1983); п’есы для цымбальнага, у т.л. «Спеў дуброў» (1978), эстраднага аркестраў, музыка для тэатр. і радыёпастановак, кіна- і тэлефільмаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.