Уладзімір Аляксандравіч Мацюхін

вучоны, фізіёлаг From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Аляксандравіч Мацюхін (11 чэрвеня 1931, вёска Пэтрапаўліўка, Мікалаеўская вобласць, УССР — 13 лютага 2020) — беларускі фізіёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995), акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1986), Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (1991), доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1977). 

Хуткія факты Уладзімір Аляксандравіч Мацюхін, Дата нараджэння ...
Закрыць

Біяграфія

Скончыў Ваенна-Марскі факультэт пры 1-м Ленінградскім медыцынскім інстытуце (1953). У 1953—1979 гадах служыў на Ваенна-Марскім Флоце лекарам часткі, галоўным Радыёла-таксікалогіі Ціхаакіянскага флоту, у 1966—1978 гадах член секцыі абаронная праблем Прэзідыума АН СССР (Новасібірск). У 1978—1988 гадах дырэктар Інстытута фізіялогіі Сібірскага аддзялення АМН СССР. У 1988—1993 гадах дырэктар НДІ радыяцыйнай медыцыны Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, у 1994—2005 гадах галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2005 года прафесар Маскоўскай медыцынскай акадэміі імя І. М. Сечанава.

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 240 навуковых прац, в тым ліку 7 манаграфій. Навуковыя працы прысвечаны праблемам экалогіі, біёнікі, біярытмалогіі, радыяцыйнай медыцыны. Даследаваў фізіялогію здаровага чалавека пры пераездзе яго ва ўмовы мусоннага клімату Далёкага Усходу. Абгрунтаваў і сфармуляваў асноўныя палажэнні высунутай канцэпцыі дынамічнай рэгіянальнай (геаграфічнай) нормы фізіялагічных паказчыкаў. Распрацаваў фізіялогію і хронаэкалогію геаграфічных перасоўванняў, звязаных са зменай чалавекам прыродна-кліматычных і сацыяльна-вытворчых умоў. Ажыццявіў комплексныя даследаванні па эколага-фізіялагічных і эколага-радыяцыйных праблемах чалавека пасля Чарнобыльскай катастрофы. Распрацоўваў сістэмы жыццезабеспячэння пасля буйных радыяцыйных катастроф.

Пад кіраўніцтвам У. А. Мацюхіна абаронены 17 кандыдацкіх і 5 доктарскіх дысертацый.

Узнагароды

Узнагароджаны Ордэнам Францыска Скарыны (2002), медалямі.

Навуковыя працы

  • Биоклиматология человека в условиях муссонов. — Л.: Наука, 1971.
  • Биоэнергетика и физиология плавания рыб. — Новосибирск: Наука, 1973.
  • Биоритмология перемещений человека. — Новосибирск, 1976. (у сааўтарстве)
  • Энергетика мышечной деятельности ныряющих млекопитающих. — Новосибирск: Наука, 1988 (у сааўтарстве).
  • Экологическая физиология и радиационный фактор. — М.: Медицина, 2003 (у сааўтарстве).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.