французскі мадэльер From Wikipedia, the free encyclopedia
П’ер Кардэн (фр.: Pierre Cardin, італ.: Pietro Cardin; 2 ліпеня 1922, Сан-Б’яджа-дзі-Калальта, Італія — 29 снежня 2020) — французскі мадэльер італьянскага паходжання. Адзін з самых уплывовых у гісторыі высокай моды. Быў першым куцюр’е, які пачаў прадаваць свае сукенкі і парфум па ніжэйшых коштах, зрабіўшы іх больш даступнымі шырокаму колу людзей.
П’ер Кардэн | |
---|---|
фр.: Pierre Cardin | |
Імя пры нараджэнні | італ.: Pietro Costante Cardin[1] |
Дата нараджэння | 2 ліпеня 1922[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 снежня 2020[5][6][…] (98 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гранд-куцюр’е, мадэльер, бізнесмен |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт |
pierrecardin.com/… (англ.) pierrecardin.com/… (фр.) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 1947 года працаваў у Крысціяна Дыёра, у 1950 годзе заснаваў уласны дом моды. Аддаваў перавагу абстрактнаму, геаметрычнаму дызайну, які часцяком мала адпавядаў паўсядзённым клопатам. Адзін з першапраходцаў стылю унісекс (калекцыя 1958), лічыўся авангардыстам ад моды.
Запатэнтаваў больш за 500 вынаходак, такіх як каляровыя панчохі і высокія боты, міні-сарафаны, гальштукі «ў кветачку», доўгія пінжакі без каўняра, вузкія штаны на гузіках, першапачаткова створаныя для «Бітлз». У 1970 годзе П’ер Кардэн ствараў дызайн для НАСА[10].
Памёр 29 снежня 2020 года ў Нёі-сюр-Сен[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.