Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь (ДМК) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які праводзіць дзяржаўную мытную палітыку, забяспечвае ў межах сваёй кампетэнцыі эканамічную бяспеку Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне ў сферы мытнай справы і каардынуе ў гэтай сферы дзейнасць іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый.
Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
скарочана — ДМК РБ | |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | Рэспубліка Беларусь |
Дата стварэння | 20 верасня 1991 |
Папярэдняе ведамства | Мытны камітэт СССР |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе |
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь |
Штаб-кватэра | 220007, Мінск, вул. Магілёўская, д. 45/1 |
Старшыня | Уладзімір Арлоўскі |
Сайт | customs.gov.by |
ДМК падпарадкоўваецца Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, а па асобных пытаннях дзейнасці, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, — Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.
20 верасня 1991 года Парламент Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову «Аб мытнай службе Рэспублікі Беларусь»[1] і стварыў Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь з падначаленнем яму мытных устаноў СССР, размешчаных на тэрыторыі рэспублікі. У выніку была створана адзіная мытная сістэма, якая ўключала ДМК і мытні.
На май 1993 года ў Беларусі было 20 мытняў. Гэта была найбольшая колькасць мытняў за ўвесь найноўшы перыяд гісторыі Беларусі.
З 1 ліпеня 1993 года Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь быў уведзены ў дзеянне першы Мытны кодэкс незалежнай Беларусі.
Поспехі мытнікаў былі ацэненыя кіраўніцтвам краіны. У адзначэнне заслуг 20 верасня 1996 года выйшаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб устанаўленні свята — Дня мытніка».
У снежні 1997 года Нацыянальным сходам быў прыняты і ўхвалены і 17 ліпеня 1998 года ўведзены ў дзеянне другі Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь, аднак ужо ў 2007 годзе была прынята новая, трэцяя рэдакцыя коджкса, якая страціла сілу з прыняццем Закона «Аб мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь» 2014 года.
У склад ДМК ўваходзяць:
Асноўнымі задачамі Дзяржаўнага мытнага камітэта з’яўляюцца:
Мытныя органы Рэспублікі Беларусь выконваюць наступныя асноўныя функцыі:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.