Уладзімір Мікалаевіч Арлоўскі
беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Мікалаевіч Арлоўскі (12 сакавіка 1968, Магілёў) — беларускі мытнік, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь (з 21 снежня 2020), Дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу.
Уладзімір Мікалаевіч Арлоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
Папярэднік | Юрый Сянько | ||||||
Нараджэнне |
12 сакавіка 1968[1] (56 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
Нарадзіўся 12 сакавіка 1968 года ў Магілёве.
У 1993 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, у 2002 годзе — Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, у 2014 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1988 годзе на Магілёўскім ліфтабудаўнічым заводзе, дзе працаваў вучнем токара, токарам, майстрам рамонтна-тэхнічнага цэха, інжынерам-тэхнолагам, майстрам рамонтна-механічнага цэха. З завода сышоў у 1994 годзе.
Паступіў на службу ў мытныя органы ў 1994 годзе на пасаду інспектара Магілёўскай мытні і прайшоў шлях да намесніка начальніка мытні па арганізацыі мытнага афармлення і кантролю.
З 2007 па 2010 год працаваў намеснікам начальніка Брэсцкай мытні па арганізацыі мытнага афармлення і кантролю, з 2010 па 2014 год — начальнікам упраўлення арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь. З верасня 2014 года па сакавік 2015 года — начальнік Брэсцкай мытні. 11 сакавіка 2015 года прызначаны намеснікам Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь[3]. З чэрвеня 2016 года па 21 снежня 2020 года[4] працаваў першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
21 снежня 2020 года прызначаны Старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь[4].
Узнагароды
- Медаль «За бездакорную службу» III ступені (2012)[5].
- Медаль «За бездакорную службу» II ступені.
- Медаль «За бездакорную службу» I ступені (2020)[6].
- Медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» II ступені (2015)[7].
- Юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Юбілейны медаль «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.