Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Алякса́ндр Фра́нцавіч Шпіле́ўскі (28 мая 1953, Бабруйск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь (2001—2014).
Аляксандр Шпілеўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Генадзь Навіцкі Сяргей Сідорскі Міхаіл Мясніковіч |
||||||
Папярэднік | Вікенцій Макарэвіч | ||||||
Пераемнік | Юрый Сянько | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Нараджэнне |
28 мая 1953 (71 год) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне |
Дзяржаўны саветнік мытнай службы II рангу |
Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1981), Вышэйшую школу КДБ СССР (1990), юрыст. Дзяржаўны саветнік мытнай службы II рангу.
З 1974 па 1992 гады служыў у КДБ БССР на розных пасадах. Апошняе месца службы — начальнік адзелу Мінскага гарадскога ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. З 1992 па 1996 гады працаваў начальнікам упраўлення, начальнікам інспекцыі Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску. У 1995 годзе абраны ў склад Вярхоўнага Савета XIII склікання, адкуль перайшоў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу[1]. У 2000 годзе абраны ў склад Палаты прадстаўнікоў II склікання[2]. Дэпутат Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі.
З 8 мая 2001 года быў памочнікам прэзідэнта — галоўным інспектарам па Мінску. 24 верасня 2001 прызначаны старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі. 6 лістапада 2014 пайшоў у адстаўку з пасады старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.