From Wikipedia, the free encyclopedia
Максім Сяргеевіч Марцінкевіч (руск.: Максим Сергеевич Марцинкевич; 8 мая 1984 — 16 верасня 2020[1][2][3]) — расійскі грамадскі дзеяч, відэаблогер неанацысцкага толку[4], сузаснавальнік і ідэолаг нефармальнага міжнароднага грамадскага руху «Рэструкт», які дзейнічаў на постсавецкай прасторы.
Максім Сяргеевіч Марцінкевіч | |
---|---|
руск.: Максим Сергеевич Марцинкевич | |
Род дзейнасці | мілітант, грамадскі дзеяч |
Дата нараджэння | 8 мая 1984 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 верасня 2020 (36 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | праваслаўе |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марцінкевіч стаў вядомы як нацыянал-сацыялістычны скінхэд і лідар міжрэгіянальнага аддзялення неанацысцкай моладзевай арганізацыі «Фармат 18»[5].
Загінуў у 2020 годзе ў турэмнай камеры падчас адбыцця тэрміна пакарання па абвінавачанні ў экстрэмізме і, паводле афіцыйнай версіі, скончыў жыццё самагубствамі[6].
Паводле самога Марцінкевіча, у сям’і спляліся рускія, польскія, літоўскія і беларускія карані. Бацькі — Сяргей Яўгенавіч і Вікторыя Леанідаўна Марцінкевіч. Маці не падзяляла экстрэмісцкія погляды сына, бацька — падтрымліваў, пра гэта Цясак распавёў у сваёй першай кнізе «Дэструкт», выпушчанай у фармаце аўдыёзапісу, дзе апавядае пра сям’ю, юнацтва, падзеі ад паступлення ў каледж да першага судовага прысуду[7]. У інтэрв’ю Lenta.ru у верасні 2012 года Марцінкевіч паведаміў, што не жанаты і дзяцей у яго няма. З юнацтва цікавіўся журналістыкай.
Прызваны у армію, але, адслужыўшы некалькі дзён, збіў саслужыўца-азербайджанца, пасля чаго прайшоў дадатковае абследаванне псіхічнага здароўя і быў камісаваны[8]. Мянушку «Цясак» атрымаў праз любоў да халоднай зброі. Скончыў Маскоўскі каледж архітэктуры і будаўнічых мастацтваў. Вучыўся ў Расійскім дзяржаўным сацыяльным універсітэце, але быў адлічаны ў сувязі з заключэннем пад варту[9]. У адным з інтэрв’ю сцвярджаў, што тры з паловай гады прапрацаваў інжынерам.
16 верасня 2020 года Марцінкевіч знойдзены мёртвым у камеры СІЗА № 3 у Трактаразаводскім раёне Чалябінска. Паводле афіцыйных папярэдніх даных, здзейсніў самагубства[10][11][12][13][14]. Пры Марцінкевічы была перадсмяротная запіска з просьбай выбачэнняў у адміністрацыі СІЗА Чалябінска за праблемы, а таксама просьбай даслаць грамадзянскай жонцы ліст і перадаць кнігу пра камунізм і асабісты дзённік[15]. Пазней знайшлі другую запіску, напісаную ад яго імя і адрасаваную, як мяркуецца, жонцы, са словамі: «А паміраць зусім не страшна! Кахаю цябе! Жыві!»[16]. Daily Mail прыводзіць меркаванне эксперта па почырку, што адна з запісак напісана жанчынай[17].
У 2014 годзе ў сацсетках размешчана паведамленне Марцінкевіча, што ён не збіраецца здзяйсняць суіцыд падчас знаходжання ў папраўчай установе[18]. У кастрычніку 2019 года Марцінкевічу адмянілі прысуды па артыкуле пра экстрэмізм праз дэкрыміналізацыю артыкула 282 КК РФ, а таксама знізілі тэрмін пакарання па артыкулах пра разбой і хуліганства. У выніку сумарны тэрмін адбывання пакарання знізіўся з дзесяці да васьмі гадоў[19]. Па заяве блізкіх, Марцінкевіч павінен быў выйсці ў маі 2021 года[20], то-бок ад даты меркаванага самагубства да выхаду на волю яму заставалася адбыць у зняволенні восем месяцаў[21]. Па словах апазіцыйнага актывіста Ляўковіча, родныя і адвакаты не маглі звязацца з Цясаком некалькі месяцаў у 2020 годзе[22]. Адвакат Марцінкевіча Іван Северавіч заявіў, што падчас знаходжання Марцінкевіча ў Краснаярску да яго не дапускалі адваката, публічная адмова Марцінкевіча ад адвакатаў была ім раней у размове адхілена[23].
Відэаназіранне ў дзень яго смерці не працавала[24].
Пахаванне адбылося 3 кастрычніка 2020 года на Кунцаўскіх могілках Мажайскага раёна Заходняй адміністрацыйнай акругі Масквы. Марцінкевічу на час смерці было 36 гадоў. На пахаванне прыйшло, паводле розных ацэнак, ад 2 да 4,5 тысяч чалавек. Акцыі памяці прайшлі ў Расіі[25][26], Украіне[26][27] і Кіпры[28].
У верасні 2021 года ў Кургане каля помніка ахвярам палітычных рэпрэсій з’явіўся мемарыял памяці Максіма Марцінкевіча. Гэта не першы выпадак з’яўлення каля помніка фотаздымкаў Марцінкевіча, такі мемарыял з’яўляўся і ў верасні 2020 года. Устаноўка фатаграфій і свечак каля помніка рэпрэсаваным не ўзгоднена ў мемарыяльным фондзе «Ісціна» і, на іх думку, была правакацыяй[29].
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка){{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2021. Праверана 10 жніўня 2023.Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.