Сірыйская Каталіцкая Царква
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сіры́йская Каталі́цкая Царква́ (сір. ܥܕܬܐ ܣܘܪܝܝܬܐ ܩܬܘܠܝܩܝܬܐ) — адна з Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, якая прытрымліваецца заходне-сірыйскага абраду, узыходзячага да старажытнай Антыяхійскай Літургіі. Мае статус патрыярхату. Як і іншыя Цэрквы sui iuris (свайго права), мае ўласную традыцыю, абрад, партыкулярнае права і прадстаяцеля. Яна з’яўляецца адной з нешматлікіх Каталіцкіх Цэркваў, іерархі якой у свой час падпісалі Унію цалкам (а не толькі асобныя епіскапы, як гэта бывае часцей). Таму не толькі з пункту гледжання Каталіцкай Царквы, але і з пазіцыі незалежных царкоўных гісторыкаў Сірыйская Каталіцкая Царква лічыцца пераемніцай антыяхійскай іерархіі апостальскіх часоў.
Сірыйская Каталіцкая Царква | |
---|---|
ܥܕܬܐ ܣܘܪܝܝܬܐ ܩܬܘܠܝܩܝܬܐ | |
Адміністрацыйны цэнтр | Манастыр Шарфэ Бейрут, Ліван |
Галоўны сабор | Сабор Святога Паўла, Дамаск, Сірыя |
Заснавальнікі | Апостал Павел, Апостал Пётр, Ігнат Андрэй Акійян (1662 — заключэнне Уніі), Ігнат Міхаэль III Джарвэ (1783 — аднаўленне Уніі) |
Унія з Рымам | 1662 |
Прадстаяцель | Ігнат Іосіф III Ёнан |
Тытул прадстаяцеля | Сірыйскі Патрыярх Антыёхіі і усяго Усходу |
Кананічная тэрыторыя | Аб’яднаныя Арабскія Эміраты |
Юрысдыкцыі ў дыяспары | Аўстралія |
Вернікаў | 200 000 |
Прыходаў | 94 |
Епіскапаў | 15 |
Епархіяльных прэсвітараў | 88 |
Іераманахаў | 31 |
Сталых дыяканаў | 23 |
Свецкіх манахаў | 47 |
Манашак | 31 |
Семінарыстаў | 20 |
Абрад | Заходне-сірыйскі абрад (антыяхійскі) |
Літургічныя мовы | Сірыйская, арабская. Англійская, іспанская і інш. (дыяспара) |
Каляндар | Грыгарыянскі каляндар |
Афіцыйны сайт | syr-cath.org |
Пасля таго, як асманскія ўлады пачалі разню хрысціян на тэррыторыі Асманскай імперыі, шмат бежанцаў перасяліліся на тэрыторыю Лівана, менавіта таму сёння там знаходзіцца асноўная частка Царквы. Гэтыя гістарычныя абставіны таксама паўплывалі на тое, што ў наш час Сірыйская Каталіцкая Царква мае адносна невялікую колькасць вернікаў, нягледзячы на тое, што з’яўляецца адной з шасці Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, якія маюць статус патрыярхату.