Бахрэйн
астраўная краіна ў Персідскім заліве From Wikipedia, the free encyclopedia
астраўная краіна ў Персідскім заліве From Wikipedia, the free encyclopedia
Бахрэ́йн (араб. البحرين), Карале́ўства Бахрэ́йн (араб. مملكة البحرين) — дзяржава размешчаная на архіпелагу з 33 астравоў у заліве Сальва паміж усходнім узбярэжжам Саудаўскай Аравіі і Катарскім паўвостравам. Агульная плошча ўсіх астравоў — 703 кв. км. Самы вялікі з іх — востраў Бахрэйн (587 кв. км), другі па велічыні — востраў Мухарак (21 кв. км). Востраў Бахрэйн злучаны з усходнім узбярэжжам Саудаўскай Аравіі 26-кіламетровай дамбай-мостам. Сталіца — г. Манама. Краіна падзеленая на пяць адміністрацыйных адзінак: Манама, Мухарак, паўночны, паўднёвы і цэнтральны акругі. Афіцыйная мова — арабская, шырока распаўсюджана англійская. Частка насельніцтва гаворыць на фарсі. Валюта — бахрэйнскі дынар.
| |||||
Гімн: «Наш Бахрэйн» | |||||
Дата незалежнасці | 14 жніўня 1971 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйная мова | Арабская | ||||
Сталіца | Манама | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Манама | ||||
Форма кіравання | Абсалютная манархія | ||||
Кароль Прэм'ер-міністр | Хамад аль-Халіфа Халіфа аль-Халіфа | ||||
Дзярж. рэлігія | Іслам | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 184-я ў свеце 750 км² 0% | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2011) • Шчыльнасць | 1 234 571 чал. (155-я) 1189,5 чал./км² | ||||
Валюта | Бахрэйнскі дынар | ||||
Інтэрнэт-дамен | .bh | ||||
Код ISO (Alpha-2) | BH | ||||
Код ISO (Alpha-3) | BHR | ||||
Код МАК | BRN | ||||
Тэлефонны код | +973 | ||||
Часавыя паясы | +3 |
Дзяржаўная рэлігія — іслам. Яго вызнаюць 85 % насельніцтва (60 % — шыіты і 25 % — суніты, у лік якіх уваходзіць кіруючая сям'я). Шыіцкая суполка негатыўна настроеная ў дачыненні да кіруючай суніцкай меншасці. Прадстаўнікі іншых рэлігій (хрысціянства, індуізм і інш.) складаюць 15 % насельніцтва. У Каралеўстве дзейнічае таксама невялікі прыход Антыёхійскай праваслаўнай царквы.
Клімат на Бахрэйне блізкі да трапічнага. Сярэдняя тэмпература студзеня — +17 °C, ліпеня — +37 °C, улетку высокая вільготнасць. За год выпадае ў сярэднім каля 90 мм ападкаў.
Насельніцтва Бахрэйна — больш 1 230 тыс. чал. (снежань 2010 г., адзнака), з якіх 62 % — бахрэйнцы-арабы, многія іранскага паходжання. Астатняя частка — імігранты, у асноўным выхадцы з азіяцкіх краін, якія складаюць 67 % эканамічна актыўнага насельніцтва Бахрэйна. Сярэднегадавы прырост карэннага насельніцтва складае 2,4 %, сярод імігрантаў — 2,9 %. Узровень беспрацоўя дасягае 23 %. Працаўладкаванне беспрацоўнай моладзі з'яўляецца адной з прыярытэтных задач эканамічнай палітыкі.
Канстытуцыйная манархія. Канстытуцыя, якая абвясціла Каралеўства, прынятая ў 2002 годзе. Кіраўнік дзяржавы — кароль Хамад Бэн Іса Аль Халіфа (1999—2002 — эмір Дзяржавы Бахрэйн). Функцыянуе двухпалатны парламент — Нацыянальны сход. Палата дэпутатаў, якая складаецца з 40 дэпутатаў, абіраецца шляхам усеагульнага таемнага галасавання, члены верхняй палаты (40 дэпутатаў Кансультатыўнага савета) прызначаюцца каралём. У лістападзе — снежні 2006 адбыліся выбары ў Палату дэпутатаў 2-га склікання. У лютым 2007 года сфармаваныя кіруючыя органы і камітэты. Старшыня Нацсходу і Палаты дэпутатаў — Халіфа аз-Захрані, Старшыня Кансультатыўнага савету (Шуры) — Алі Бэн Салех ас-Салех.
Хоць палітычныя партыі фармальна забароненыя, у краіне дапускаецца дзейнасць палітычных арганізацый (іх зарэгістравана 14). Унутрыпалітычная сітуацыя ў Бахрэйне цвёрда кантралюецца кіруючай каралеўскай сям'ёй.
Бахрэйн трымаецца ўзважанага, неканфрантацыйнага знешнепалітычнага курсу, накіраванага на ўмацаванне рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі.
Каралеўства, дэманструе падтрымку крокаў амерыканскай адміністрацыі ў найболей значных пунктах, уключаючы Ірак і блізкаўсходняе ўрэгуляванне. Кіраўніцтва краіны займае ў дачыненні Ірана і «іранскай ядзернай праблемы» (ІЯП) даволі гнуткую пазіцыю.
Бахрэйн цесна каардынуе сваю пазіцыю па асноўных міжнародных праблемах з удзельнікамі ССАДПЗ і ЛАД. Традыцыйным знешнепалітычным партнёрам сярод еўрапейскіх дзяржаў застаецца Вялікабрытанія. У кантактах з Францыяй і Германіяй пераважае гандлёва-эканамічны аспект. На ўзаемавыгаднай аснове будуюцца адносіны са краінамі азіяцкага рэгіёна, першым чынам з Індыяй, Японіяй, Кітаем, Тайландам, Малайзіяй, Філіпінамі.
Паводле класіфікацыі ААН, індэкс сацыяльна-эканамічнага развіцця Бахрэйна складае 0,846 — трэцяе месца сярод арабскіх краін і 43-я ў свеце.
Бахрэйн мае высокія паказчыкі эканамічнага росту (у 2007 — 7,8 %.). ВУП — 9,84 млрд дол. ЗША (18,44 тыс. дол. на душу насельніцтва). Інфляцыя — 5 %. Прыбытковая частка бюджэту (3,2 млрд дол. ЗША) на 74 % фарміравалася за кошт паступленняў ад экспарту вуглевадародаў і іх вытворных. Дэфіцыт бюджэту — 550 млн дол. ЗША. Курс бахрэйнскага дынара да долара ЗША складае 0,376 бахр. дынара за долар (май 2008). Дзяржаўны доўг — 1,85 млрд дол. (13,9 % ВУП), золатавалютныя рэзервы — 2,75 млрд дол.
Структура ВУП выглядае наступным чынам: сектар паслуг — 56 %, прамысловасць — 43 %, сельская гаспадарка 1 %. У сферы паслуг вылучаюцца фінансавы сектар (25 % ВУП) і турызм (11 %), у прамысловасці — нафтаздабыча і нафтаперапрацоўка (26 %), вытворчасць алюмінію (8 %).
Здабыча нафты ў сувязі са збядненнем радовішчаў паменшылася на 11 % да 68 млн барэляў. Перапрацоўка вуглевадароднай сыравіны склала 96 млн барэляў — прырост на 2,8 %. Здабыта 12 млрд куб. м прыроднага газу. Вытворчасць алюмінію пасля запуску пятай лініі кампаніі «ALBA» значна ўзрасло і склала 750 тыс. тон (прырост на 29 %).
Дзяржаўная энергасістэма агульнай агульнай вызначанай магутнасцю ў 1850 МВт. Cярэднягадавы узровень спажывання электраэнергіі складае 1760 МВт*г і павялічваецца на 7 % у год, што ў хуткім часе можа абмежаваць патэнцыял эканамічнага росту. Каля 50 % патрэбнасцяў краіны ў прэснай вадзе забяспечваецца апрасняльнымі станцыямі.
Кансалідаваныя актывы банкаўскага сектара дасягнулі 140 млрд дол. (прырост 7,2 %), у тым ліку афшорных банкаў — 105 млрд, камерцыйных — 16 млрд, інвестыцыйных — 11 млрд, ісламскіх — 7 млрд. Колькасць фінансавых арганізацый узрасло да 367.
Капіталізацыя фондавага рынку перавышае 16 млрд дол. На біржы катыруюцца каштоўныя паперы 45 кампаній, вядзецца гандаль аблігацыямі. З ліпеня 2005 пачалося вылічэнне індэксу Доў-Джонс Бахрэйн.
Важнай крыніцай паступленняў у бюджэт з'яўляецца турызм (больш 1 млрд дол.). Штогод краіну наведвае не меней 5 млн турыстаў, галоўным чынам з суседніх дзяржаў Персідскага заліва.
Сельская гаспадарка з прычыны недахопу прыдатных земляў і недахопу вады развіта слаба, агульная плошча зямель, якія апрацоўваюцца — 4 тыс. гектараў.
У сферы знешнеэканамічнай дзейнасці падпісана і ратыфікавана Дамова аб вольным гандлі паміж ЗША і Бахрэйнам. Тым не менш, для практычнага пачатку дзеяння дамовы неабходна прыняцце ў Каралеўстве шэрагу законаў, першым чынам у сферы аховы інтэлектуальнай уласнасці. Бахрэйн падтрымлівае інтэграцыйныя працэсы ў рамках ССАДПЗ, у тым ліку імкненне да ўводзін адзінай валюты.
Сальда гандлёвага балансу — 2,1 млрд дол. (экспарт — 10 млрд, імпарт — 7,9 млрд.). Галоўныя артыкулы экспарту: нафта і нафтапрадукты (7,8 млрд.), алюміній (1,3 млрд.); імпарту — нафтапрадукты (з Саудаўскай Аравіі), машыны і электраабсталяванне.
Галоўныя гандлёвыя партнёры: Саудаўская Аравія (4,1 млрд дол.), ЗША (803 млн.), Японія (665 млн.), Аўстралія (350 млн.), Германія (239 млн.).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.