Remove ads
краіна ў Азіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Іарданія (араб. أردن — У́рдун), Іарданскае Хашымідскае Каралеўства (араб. المملكة الأردنية الهاشمي — аль-Мамля́ка аль-Урдуні́я аль-Хашымі́я) — арабская дзяржава ў Азіі, мяжуе з Сірыяй, Іракам, Саудаўскай Аравіяй, Ізраілем і Палесцінай. Мае выхад да Чырвонага мора (Акабскі заліў). Краіна падзяляецца на 12 губернатарстваў.
| |||||
Дэвіз: «الله، الوطن، الملك (Бог, Радзіма, Кароль)» | |||||
Гімн: «السلام الملكي الأردني (Ас-салам аль-малакі аль-урдуні)» | |||||
Дата незалежнасці | 25 мая 1946 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйная мова | арабская | ||||
Сталіца | Аман | ||||
Найбуйнейшы горад | Аман, Ірбід, Эз-Зарка | ||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
Кароль Прэм'ер-міністр | Абдала II Амар Разаз | ||||
Дзярж. рэлігія | Іслам (суніцкай плыні) | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 110-я ў свеце 92 300 км² 0,01 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2012) • Шчыльнасць | 6 259 932[1] чал. 68 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2010) • На душу насельніцтва |
$34 530 млн.[2] (103-ы) $5400 | ||||
ІРЧП (2011) | ▲ 0,698[3] (сярэдні) (95-ы) | ||||
Валюта | Іарданскі дынар | ||||
Інтэрнэт-дамен | .jo | ||||
Код ISO (Alpha-2) | JO | ||||
Код ISO (Alpha-3) | JOR | ||||
Код МАК | JOR | ||||
Тэлефонны код | +962 | ||||
Часавыя паясы | +3[4] |
Пасля сканчэння Першай сусветнай вайны тэрыторыя сучаснай Іарданіі (звалася Трансіарданіяй) была ўключаная ў склад брытанскай падмандатнай тэрыторыі Палесціна. Аднак у 1921 годзе Вялікабрытанія палічыла мэтазгодным стварыць тут арабскую адміністрацыю на чале з эмірам Абдалой, якая каардынавала б сваю дзейнасць з прызначаным Лонданам камісарам.
25 мая 1946 года краіна была абвешчаная незалежнай дзяржавай і пераназваная ў Іарданскае Хашымідскае Каралеўства.
Падчас араба-ізраільскай вайны (1948—1949) Іарданія заняла тэрыторыю Заходняга берагу ракі Іардан (5,9 тыс. км²). У чэрвені 1967 года Заходні бераг быў акупіраваны Ізраілем. 31 ліпеня 1988 года Кароль Хусейн абвясціў аб скасаванні адміністрацыйна-юрыдычных сувязяў паміж Іарданіяй і Заходнім берагам.
Іарданія — канстытуцыйная манархія. Заканадаўчая ўлада ў адпаведнасці з канстытуцыяй (прынятая 1 студзеня 1952) належыць каралю і Нацыянальнаму сходу (парламенту).
З 11 жніўня 1952 года па 7 лютага 1999 года пры ўладзе знаходзіўся кароль Хусейн бен Талал. Пасля яго смерці 7 лютага 1999 г. сталец перайшоў да старэйшага сына ад другога шлюбу — Абдале II бен Аль-Хусейну.
Нацыянальны сход па канстытуцыі складаецца з двух палат. Ніжняя — Палата дэпутатаў — абіраецца на 4 гады шляхам усеагульнага, прамога і таемнага галасавання. Апошні раз выбары праводзіліся ў чэрвені 2003 году на аснове прынятай у чэрвені 2001 году новай рэдакцыі Закона аб выбарах, у адпаведнасці з якім, у прыватнасці, была павялічана колькасць дэпутацкіх месцаў (з 80 да 110), паніжаны ўзроставы цэнз выбаршчыкаў (з 19 да 18 гадоў). З мэтай далейшай дэмакратызацыі была ўведзеная «жаночая квота» — 6 месцаў у парламенце. У снежні 2003 г. старшынёй палаты абраны А. Маджалі. Верхняя палата — Сенат (тэрмін паўнамоцтваў 4 гады, аднак у выпадку роспуску Палаты дэпутатаў сесіі Сенату таксама перапыняюцца) складаецца з 55 членаў, прызначаных персанальна каралём. Старшыня Сената (з чэрвеня 1997) — З. Рыфаі.
Унутрыпалітычнае становішча ў Іарданіі на працягу апошніх гадоў застаецца стабільным. З 1988 года ў каралеўстве здзяйсняецца праграма паэтапнай «дэмакратызацыі» грамадства. У 1992—1993 гг. былі скасаваныя надзвычайныя законы, легалізаваная дзейнасць палітычных партый. Найбуйнейшая апазіцыйная партыя Фронт ісламскага дзеяння прадстаўленая ў ніжняй палаце парламента самастойнай фракцыяй (17 дэпутатаў).
З канца 2003 Абдала II ініцыяваў рэалізацыю маштабнага праекту агульнанацыянальнага дыялогу па пытаннях дэмакратычнага развіцця краіны, уключаючы такія тэмы, як пашырэнне грамадзянскіх праў і свабод, у тым ліку падвышэнне ролі жанчын у сацыяльна-палітычнага жыцці, лібералізацыя СМІ, барацьба з карупцыяй. Традыцыйна павышаную ўвагу кароль надае ўмацаванню сілавых структураў. Зараз узброеныя сілы Іарданіі складаюць каля 90 тысяч чалавек.
Прыярытэтным напрамкам вонкавай палітыкі Іарданіі з’яўляецца блізкаўсходняе ўрэгуляванне. З 1991 яна актыўна ўдзельнічае ў мірным працэсе. 26 кастрычніка 1994 каралеўства падпісала мірную дамову з Ізраілем. Галоўны вектар высілкаў іарданцаў у палесціна-ізраільскіх справах накіраваны на спыненне гвалту, стабілізацыю становішчы і хутчэйшае выкананне «дарожнай карты».
У пытаннях урэгулявання вакол Ірака Аман зыходзіць з неабходнасці пасоўвання наперад згодна з рэзалюцыяй 1546 СБ ААН, і дасягнення нацыянальнай згоды ў гэтай краіне. У каралеўстве выказваюць сур’ёзную занепакоенасць з нагоды магчымай маргіналізацыі сунітаў у Іраку, а таксама верагоднасці дэзінтэграцыі іракскай дзяржавы.
Значная ўвага надаецца далейшаму ўмацаванню палітыка-эканамічнага ўзаемадзеяння з арабскімі краінамі, у першую чаргу Егіптам, Сірыяй, дзяржавамі Персідскага заліву.
ЗША і Вялікабрытанія разглядаюцца ў Іарданіі ў якасці важкіх знешнепалітычных партнёраў. У 2000 Іарданія стала чацвёртай дзяржавай у свеце, якая падпісалі дамову аб вольным гандлі з ЗША.
У апошнія гады Іарданія ўдзельнічае ў дыялогу НАТА побач з краінамі паўднёвага Міжземнамор’я. Наладжваецца яе супрацоўніцтва з Турцыяй у сферы бяспекі, вайсковых сувязяў.
У 1997 паміж Іарданіяй і Еўрапейскім Саюзам складзена дамова аб асацыяцыі (ратыфікавана ў 1999). У снежні 1999 Іарданія ўступіла ў СГА.
З прыродных багаццяў Іарданія валодае толькі значнымі радовішчамі фасфатаў, па запасах якіх (больш за 1,5 млрд тон) займае чацвёртае месца ў свеце. Галоўны галіны эканомікі — горназдабыўчая, банкаўска-фінансавая, сельская гаспадарка, турызм, сфера паслуг.
З 1999 у каралеўстве пад патранажам МВФ рэалізуецца праграма эканамічнага аздараўлення. У яе межах праводзіцца рэструктурызацыя і прыватызацыя дзяржсектара, вага якога ў нацыянальнай гаспадарцы складала да 80 %, карэнная мадэрнізацыя эканамічнага заканадаўства.
Асноўныя гандлёвыя партнёры каралеўства — ЗША, Кітай, Саудаўская Аравія, Германія, Ірак, Індыя і Ізраіль.
Да пачатку ЗША і іх саюзнікамі вайсковай аперацыі ў Іраку ў сакавіку 2003 г. гэтая краіна з’яўлялася найбуйнейшым гандлёва-эканамічным партнёрам Іарданіі ў рэгіёне, практычна цалкам забяспечвала каралеўства энерганосьбітамі па танным кошце. Пасля звяржэння рэжыму Садама Хусейна аб’ёмы супрацоўніцтва з Багдадам значна знізіліся.
Грашовая адзінка — іарданскі дынар, прыблізна роўная 1,4 долара ЗША.
Насельніцтва — 5,76 млн чалавек (2005). Штогадовы прырост — 2,8 %. Больш за 50 % насельніцтва — арабы-палесцінцы, у тым ліку 1,57 млн. — афіцыйна зарэгістраваныя палесцінскія ўцекачы. Астатняя частка — арабы-іарданцы, чаркесы (каля 35 тыс.), чачэнцы (4 тыс.), армяне (3 тыс.) і іншыя.
Найбуйнейшыя гарады: Аман (больш за 1,5 млн.), Ірбід (950 тыс.), Зарка (601 тыс.).
Дзяржаўная рэлігія — іслам суніцкага толку. 93 % насельніцтва — мусульмане, 7 % — хрысціяне.
Нацыянальныя святы: 25 мая — Дзень незалежнасці (1946); 10 ліпеня — Дзень арабскай рэвалюцыі (1916), 9 чэрвеня — Дзень каранацыі караля Абдалы II (1999). Адзначаюцца асноўныя рэлігійныя мусульманскія святы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.