From Wikipedia, the free encyclopedia
Літургі́я, таксама Боская літургія ці Святая літургія (грэч. λειτουργία — «служэнне», «агульная справа») — традыцыйная назва службы Божай у праваслаўнай і грэка-каталіцкай цэрквах, а дакладней — набажэнства з прынашэньнем Святых Дароў. Святая Літургія займае ў згаданых цэрквах цэнтральнае месца: яе асновай з'яўляецца святое таінства еўхарыстыі, паколькі ў хрысціянскай традыцыі прынята лічыць, што устанавіў еўхарыстыю і выконваў яе сам Ісус Хрыстос — і з тых часоў царква яе пастаянна практыкуе. Лічыцца таксама, што праз еўхарыстыю Хрыстос прысутнічае ў царкве целам і крывёй праз хлеб і віно, якія падаюцца вернікам. У традыцыйным хрысціянстве даслоўна вераць, што ў святой літургіі хлеб і віно прысвячаюцца і пераўтвараюцца ў Цела і Кроў Хрыста Збавіцеля (гл. трансубстанцыяцыя і Тайная вячэра).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.