Remove ads
рэлігійны твор мастацтва, звычайна маляваная дошка ва ўсходнім хрысціянстве From Wikipedia, the free encyclopedia
Абра́з, іко́на — у хрысціянстве жывапісная або рэльефная выява божастваў, святых, рэлігійных сюжэтаў.
Вытокі ўшанавання абразоў можна вывесці з першабытнага фетышызму. Культ абразоў у хрысціянстве атрымаў шырокае распаўсюджанне з IV ст. У праваслаўі іконы з’яўляецца неабходным элементам рэлігійнага культу, што знайшло адлюстраванне ў іканапісе.
Даследчыкі выказваюць думку, што самыя раннія абразы на тэрыторыі Беларусі (канец Х ст.; Полацк, Тураў), мабыць, візантыйскага паходжання (Еўфрасіння Полацкая атрымала абраз Маці Божай ад імператара Мануіла Камніна). У ХІ—ХV стст. працягваўся візантыйска-балканскі ўплыў («Маці Божа Замілаванне» з-пад Брэста, «Успенне» з Мінска). З XVI ст. фарміруецца беларуская іканапісная школа, абразы ствараюцца ў Брэсце, Гродна, Пінску, Магілёве, Віцебску, Полацку, Мінску, Вільні і інш. Абразы малявалі на дошках (часцей ліпавых), па клеямелавым грунце яечнай тэмперай з алейнымі фарбамі. Яркасць, адметнасць беларускага іканапісу — алтарныя абразы, якія спалучаюць рысы готыкі, рэнесансу, барока, а таксама узорыстасць, багатая і разнастайная арнаментоўка, разны раслінны арнамент фону, мажорнасць агульнага эмацыянальнага раду. З XVII ст. пачалі маляваць на палатне. У эпоху барока абразы аздабляліся так званымі «абкладамі» — накладнымі чаканенымі металічнымі рызамі. Уласна беларускі абраз знік пасля 1839 года, калі была ліквідавана царкоўная унія.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.