From Wikipedia, the free encyclopedia
Ігнацій Баганосец (каля 30 года, Сірыя, Старажытны Рым — 20 снежня каля 107 года, Рым) — адзін з першых сведкаў Хрыста. Біскуп Антыёхіі.
Яго называлі Тэафорас (стар.-грэч.: Θεοφόρος) — «той, хто нясе Бога», або «несены Богам», звязваючы гэта з тым, што ён быў тым дзіцем, якога Хрыстос, узяўшы на рукі, паставіў перад вучнямі са словамі: «Хто прыме адно з такіх дзяцей у імя Маё, той Мяне прымае» (гл. Мк 9, 36–37).
Быў вучнем святога Яна Багаслова і на працягу сарака гадоў з’яўляўся біскупам Антыёхіі, у той час значнага горада ў Малой Азіі на тэрыторыі сучаснай Турцыі.
Пры цэзары Траяне быў асуджаны на смерць і разам з іншымі хрысціянамі высланы ў Рым. Падчас гэтага падарожжа ён напісаў сем «святых лістоў», у якіх звяртаўся да хрысціянскіх супольнасцяў у розных гарадах. Менавіта ў гэтых лістах упершыню з’яўляецца паняцце «Каталіцкі Касцёл». Ён таксама пісаў сваім братам у веры. У сталіцы імперыі на арэне Калізея быў аддадзены на разарванне дзікім звярам[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.