Леапольд I Габсбург

From Wikipedia, the free encyclopedia

Леапольд I Габсбург
Remove ads

Леапольд I (ням.: Leopold I.; 9 чэрвеня 1640 — 5 мая 1705) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 18 ліпеня 1658 года, кароль Венгрыі з 27 чэрвеня 1655 года[9], кароль Чэхіі з 14 верасня 1656 года[9], другі сын імператара Фердынанда III і Марыі Ганны Іспанскай.

Хуткія факты Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, Каранацыя ...
Remove ads

Валадаранне Леапольда I адзначана вострым суперніцтвам з Людовікам XIV за гегемонію ў Еўропе. У яго кіраванне туркі беспаспяхова аблажылі Вену і было распачата вызваленне ад іх Венгрыі. У цэлым Леапольду ўдалося ўмацаваць імперыю, якая стаяла пасля Вестфальскага міру на грані развалу, што дазволіла ёй праіснаваць яшчэ стагоддзе[10].

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 9 чэрвеня 1640 года, выхоўваўся спачатку ў езуітаў для прыняцця духоўнага сану, але пасля смерці старэйшага брата, Фердынанда (1654), стаў спадчыннікам аўстрыйскіх земляў і быў абвешчаны каралём венгерскім і чэшскім. Пасля смерці бацькі (1657) Леапольд I, нягледзячы на ўсе інтрыгі Людовіка XIV, які жадаў атрымаць імператарскую карону, быў абраны ў германскія імператары і каранаваны 18 ліпеня 1658 года дзякуючы садзейнічанню курфюрста Фрыдрыха-Вільгельма Брандэнбургскага.

Ён любіў і заахвочваў да заняткаў гісторыяй і прыродазнаўчымі навукамі, заступаўся за музыкантаў, быўшы сам таленавітым кампазітарам-аматарам, заснаваў універсітэты ў Інсбруку, Ольмюцы і Брэслау; Леапольдаўскае таварыства прыродазнаўцаў захоўвае яго імя. Пасля смерці эрцгерцага Жыгімонта Франца Цірольскага (1665) Леапольд I набыў графства Ціроль і выкупіў у Польшчы сілезскія княствы Опельн і Ратыбор, закладзеныя ёй Фердынандам III.

Яго знешняя палітыка праходзіла ва ўмовах суперніцтва з французскім каралём Людовікам XIV, які даводзіўся Леапольду стрыечным братам. Леапольд быў непрыгожы. Ён вельмі рэдка выязджаў за межы аўстрыйскіх уладанняў. Моцныя палітыкі доўга не затрымліваліся пры двары імператара. У 1670 годзе, магчыма пад уплывам сваёй першай жонкі-іспанкі, выгнаў яўрэяў з Вены[11].

Remove ads

Удзел у войнах

Thumb
Леапольд I

Нерашучы і схільны да дэпрэсій Леапольд I быў шчырым прыхільнікам міру, але акалічнасці ўцягнулі яго ў шматгадовыя войны. На прэсбургскім сойме яму ўдалося замацаваць за сабой Венгрыю, але яго крайняя няцерпнасць праявілася ў жорсткіх праследах венгерскіх кальвіністаў.

Разам з каралём польскім і курфюрстам брандэнбургскім ён браў удзел у вайне з Карлам X Шведскім і яго саюзнікам, Георгам Ракацы Сяміградскім. Умяшанне Турцыі ў смуты Сяміграддзя ўцягнула венскі двор у вайну з Портай. У 1663 годзе туркі ўварваліся ў Венгрыю, але былі разбіты генералам Раймундам Монтэкуколі ў бітве пры Сентгатхардзе (1664). Не скарыстаўшыся гэтай перамогай, імператар Вашварскім перамір’ем замацаваў за Портай Гросвардэйн і Нейгейзель.

Вайна неўзабаве аднавілася; пратэстанцкая нацыянальная партыя падняла мяцеж (1678—1682), і закліканыя ёю на дапамогу туркі ў 1683 годзе дашлі да Вены, якую трымалі ў аблозе з 14 ліпеня па 12 верасня. Ад разгрому Аўстрыя была выратавана толькі перамогай пры Каленбергу каля Вены (12 верасня 1683 года). Леапольд I перайшоў да наступальных дзеянняў, якія ўвянчаліся Карлавіцкім мірам.

З войнаў яго з Людовікам XIV першая (1672—1679) і другая (1688—1697) былі няўдалымі для Аўстрыі. Найбольш добрай для яе была трэцяя вайна — вайна за іспанскую спадчыну, у якой бітва пры Гохштэце была апошнім бліскучым трыумфам Леапольда I, вымушанага ў той жа час змагацца з новым паўстаннем венграў пад кіраўніцтвам Ферэнца II Ракацы.

Remove ads

Сям’я

У 1666 годзе Леапольд I ажаніўся з пляменніцай, іспанскай інфантай Маргарытай Тэрэзай (16511673), дачкой караля Філіпа IV і сваёй уласнай сястры Мар’яны Аўстрыйскай. З шасці дзяцей выжыла толькі адна дачка:

• Фердынанд Венцэль (16671668)
• Марыя Антонія (16691692), эрцгерцагіня Аўстрыйская, жонка курфюрста Максіміліяна II Эмануэля
• Іаган Леапольд (1670)
• Марыя Ганна (1672)

У 1673 годзе Леапольд ажаніўся з Клаўдзіяй Феліцытатай, эрцгерцагіні Аўстрыйскай (16531676). У іх нарадзіліся дзве дочкі, памерлі ў маленстве:

У 1676 годзе ён ажаніўся ў трэці раз з Элеанорай Нойбургскай (16551720), дачкой Філіпа Вільгельма Нойбургскага, з якой меў дзесяць дзяцей, з якіх выжылі сямёра:

Зноскі

1. Dienst H. Leopold I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Lundy D. R. Leopold I von Österreich, Holy Roman Emperor // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118571869 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118571869 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
6. Union List of Artist Names — 2014. Праверана 22 мая 2021.

7. Lundy D. R. The Peerage

8. Каранаваны ў гэты ж дзень.
9. Шиндлинг А., Циглер В. Кайзеры: Священная Римская империя, Австрия, Германия. Ростов-на-Дону: «Феникс», 1997. С. 206.
10. Шиндлинг А., Циглер В. Кайзеры. — Ростов-на-Дону: Феникс, 1997. — С. 204, 206, 215, 217. ISBN 5-222-000222.
Remove ads

Літаратура

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads