Remove ads
кароль Партугаліі (1706—1750) From Wikipedia, the free encyclopedia
Жуан V (парт.: D. João V, o Magnânimo; 22 кастрычніка 1689, палац Ribeira, Лісабон, Партугалія — 31 ліпеня 1750, палац Ribeira, Лісабон, Партугалія) — 24-ы кароль Партугаліі з 1706 года, 11-ы герцаг Браганскі, унук Жуана IV, сын Педру II.
Жуан V | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
парт.: João V, o Magnânimo | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 кастрычніка 1689[1][2][…] |
||||||
Смерць |
31 ліпеня 1750[1][2][…] (60 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Браганса | ||||||
Бацька | Педру II | ||||||
Маці | Марыя Сафія Нойбургская[d] | ||||||
Жонка | Марыя Ганна Аўстрыйская[d][3] | ||||||
Дзеці | Barbara of Portugal, Queen of Spain[d][4], Жазэ I[4], Педру III, Infante Alexandre of Portugal[d][5], José de Bragança[d], Gaspar de Bragança[d], António de Bragança[d], Maria Rita de Bragança[d], Pedro, Prince of Brazil[d][5] і Infante Carlos of Portugal[d][5] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Член у | |||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У якасці саюзніка імператара і Англіі ваяваў з Францыяй у вайне за іспанскую спадчыну. У 1717 годзе па просьбе Папы Клімента XI накіраваў магутную эскадру на барацьбу з туркамі, якая разам з караблямі іншых хрысціянскіх краін прыняла ўдзел у бітве ля мыса Матапан.
Быў заступнікам навук і мастацтва. У 1720 годзе заснаваў Акадэмію гісторыі Партугаліі.
Выдаткоўваў значныя сумы на пабудову манастыроў (найбольш значны — манастыр у горадзе Мафра) і за права мець свайго патрыярха ў Лісабоне. У 1748 годзе атрымаў тытул Rex fidelissimus ад Папы Бенедыкта XIV. Апошнія гады на яго меў вялікі ўплыў францысканец Гаспар.
Быў жанаты з Марыяй Ганнай, дачкой імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Леапольда I.
Незадоўга да смерці караля сталі знясільваць хвароба і меланхолія. Нягледзячы на шчодрыя дары манастырам, шматлікія малітвы і працэсіі, здароўе яго не паправілася, і ён памёр ад вадзянкі. Спадчыну атрымаў яго старэйшы сын Жазэ (Іосіф) I.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.