Паўднёвая Амерыка
кантынент / From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўднё́вая Аме́рыка (ісп.: América del Sur, Sudamérica, Suramérica, парт.: América do Sul, англ.: South America, нідэрл.: Zuid-Amerika, фр.: Amérique du Sud, гуар.: Ñembyamérika, кечуа: Urin Awya Yala, Urin Amerika) — кантынент, большая частка якога размешчана ў паўднёвым паўшар'і паміж Атлантычным і Ціхім акіянамі, з поўдня абмываецца водамі Паўднёвага акіяна. Звязана з Паўночнай Амерыкай Панамскім перашыйкам. Уздоўж заходняй мяжы кантынента прасціраецца горная сістэма Анды. Землі на ўсход ад Андаў занятыя ў асноўным трапічнымі лясамі, вялікім басейнам ракі Амазонкі.
Паўднёвая Амерыка | |
---|---|
Тэрыторыя | 17 840 000 км² |
Насельніцтва | 387 489 196 (2011) чал. |
Шчыльнасць | 21,4 чал./км² |
Этнахаронім | паўднёваамерыканец, амерыканец |
Уключае | 12 дзяржаў |
Залежныя дзяржавы | 3 |
Мовы | мовы, якія выкарыстоўваюць у Паўднёвай Амерыцы |
Часавыя паясы | UTC-2 да UTC-5 |
Найбуйнейшыя гарады | Сан-Паўлу Буэнас-Айрэс Рыа-дэ-Жанэйра Багата Ліма Сант’яга Каракас Медэльін Белу-Арызонці Калі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У склад Паўднёвай Амерыкі таксама ўваходзяць розныя астравы, большасць з якіх прыналежыць краінам кантынента. Астравы ў басейне Карыбскага мора садносяцца да Паўночнай Амерыцы. Краіны Паўднёвай Амерыкі, якія мяжуюць з Карыбскім морам — улучаючы Калумбію, Венесуэлу, Гаяну, Сурынам, Французскую Гвіяну і Панаму — вядомыя як Карыбская Паўднёвая Амерыка.
Паўднёвая Амерыка займае сярод кантынентаў чацвёртае месца паводле плошчы (17,8 млн. км²) і пятае месца паводле колькасці насельніцтва (370 млн. чал., 2005).