From Wikipedia, the free encyclopedia
Генры Уолтэр Бейтс (англ.: Henry Walter Bates; 8 лютага 1825, Лестэр — 16 лютага 1892) — англійскі прыродазнавец і падарожнік.
Генры Уолтэр Бейтс | |
---|---|
англ.: Henry Walter Bates | |
Дата нараджэння | 8 лютага 1825[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лютага 1892[1][2][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, лепідаптэрыст, заолаг, эколаг, энтамолаг, натураліст, батанік, батанічны калекцыянер, калекцыянер жывёл |
Навуковая сфера | мімікрыя і энтамалогія[4] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генры Уолтэр Бейтс распачаў са сваім сябрам Альфрэдам Уолесам даследаванне Амазонкі. Дзякуючы падтрымцы Брытанскага музея ён адправіўся ў 1848 годзе ў Амерыку і на працягу адзінаццаці гадоў вывучаў Амазонку з вялікімі яе прытокамі. Уолес прабыў з ім разам толькі 4 гады. Вярнуўшыся ў 1859 годзе, Бейтс прывёз у Лондан найбагацейшыя калекцыі, пераважна заалагічныя, і выдаў апісанне свайго падарожжа пад назвай «The naturalist on the river Amazons» (Лондан, 1863; руск. пер. СПб., 1867). У наступным 1864 годзе ён стаў сакратаром Лонданскага заалагічнага таварыства. Акрамя таго, выдадзены наступныя яго працы: «Contributions to the insect fauna of the Amazon valley» (Лондан, 1867); «Central America. West Indies and South America» (Лондан, 1877).
Бейтс адкрыў з’яву мімікрыі і даў ёй тлумачэнне (у 1862). Выпадкі пераймання ядомага для іншых жывёл насякомага неядомым называются «бейтсаўскай» мімікрыяй.
Большая частка сабраных Бейтсам калекцый насякомых (больш за 14,7 тыс. відаў, у тым ліку 8 тыс. раней невядомых навуцы) знаходзіцца ў Брытанскім музеі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.