Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
У́га-Рафаэ́ль Ча́вес-Фры́яс (ісп.: Hugo Rafael Chávez Frías) (28 ліпеня 1954, горад Сабанета, штат Барынас, Венесуэла — 5 сакавіка 2013, Каракас[5]) — венесуэльскі вайсковец і палітык, прэзідэнт Рэспублікі Венесуэла.
Уга Чавес | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Hugo Rafael Chávez Frías | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рафаэль Кальдэра | ||||||
Пераемнік | Нікалас Мадура | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Нікалас Мадура | ||||||
Нараджэнне |
28 ліпеня 1954[1][2][…] |
||||||
Смерць |
5 сакавіка 2013[3][1][…] (58 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | ісп.: Hugo Rafael Chávez Frías | ||||||
Бацька | Hugo de los Reyes Chávez[d] | ||||||
Маці | Elena Frías de Chávez[d] | ||||||
Жонка | Nancy Colmenares[d] і Marisabel Rodríguez de Chávez[d] | ||||||
Дзеці | María Gabriela Chávez[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Род войскаў | Venezuelan Army[d] | ||||||
Званне | падпалкоўнік[d] і галоўнакамандуючы | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт |
chavez.org.ve (ісп.) todochavez.gob.ve (ісп.) |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уга Рафаэль Чавес Фрыяс нарадзіўся 28 ліпеня 1954 года ў горадзе Сабанета на захадзе краіны ў штаце Барынас. Яго бацька, Уга дэ лос Рэес Чавес. Маці, Алена Фрыяс дэ Чавес, крэолка. Родны брат — Археніс Чавес.
Продак Чавеса па матчынай лініі быў актыўным удзельнікам Грамадзянскай вайны 1859-1863 гадоў. Выступаў на баку лібералаў, змагаўся пад кіраўніцтвам народнага правадыра Эсекіеля Самора. Прадзед праславіўся тым, што ў 1914 годзе падняў антыдыктатарскае паўстанне. Яно было жорстка задушана. У яго нарадзіліся дзве дачкі, адна з іх Роза, бабуля Уга Чавеса.
Маці Чавеса спадзявалася, што сын стане святаром, а сам ён марыў аб кар'еры прафесійнага бейсбаліста. Захапленне бейсболам Чавес захаваў да канца жыцця. У дзяцінстве ён добра маляваў, і ў дванаццаць гадоў атрымаў сваю першую прэмію на рэгіянальнай выставе. У 1975 годзе ў званні малодшага лейтэнанта скончыў Ваенную акадэмію Венесуэлы.
Служыў у паветрана-дэсантных частках, чырвоны бярэт дэсантніка стаў неад'емнай часткай яго іміджу. У 1982 годзе (па іншых дадзеных - падчас вучобы ў акадэміі) Чавес заснаваў з калегамі падпольную арганізацыю CАMACATЭ (абрэвіятура, складзеная з першых і другіх літар у назвах сярэдніх і малодшых афіцэрскіх чыноў). Пазней CАMACATЭ была ператворана ў Рэвалюцыйны баліварыянскі рух (ісп.: Movimiento Bolivariano Revolucionario), названы ў гонар героя лацінаамерыканскай вайны за незалежнасць Сімона Балівара.
Уга Чавес узначаліў паўстанне вайскоўцаў у Маракаі 4.2.1992. Капітуляваў з умовай, што яму дазволяць выступіць па тэлевізіі. Узяў на сябе адказнасьць за паўстанне. Праседзеў два гады ў вязніцы, пакуль ня быў памілаваны прэзідэнтам Рафаэлем Кальдэрам.
Уга Чавес кіраваў Венесуэлай ад 1999 года, у 2002 быў зрынуты, але вярнуўся да ўлады. 3 снежня 2006 года на прэзідэнцкіх выбарах пераабраны на трэці тэрмін.
10 сакавіка 2007 года на Ібера-Амерыканскай сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Сант’яга, Чылі, адбыўся інцыдэнт: кароль Іспаніі Хуан Карлас I прапанаваў Уга Чавесу «заткнуцца». Вельмі хутка фраза стала інтэрнэт-мемам.
У студзені 2011 года Уга Чавэс абвясціў, што ў яго рак. Перанёс чатыры аперацыі, а таксама курсы хімія- і радыётэрапіі.
У кастрычніку 2012 года ён выйграў чацвёртыя прэзідэнцкія выбары. Наступныя месяцы яго стан здароўя значна пагоршыўся.
Уга Чавес лічыў Аляксандра Лукашэнку сваім саюзнікам і неаднаразова наведваў Беларусь, у Венесуэле з афіцыйнымі візітамі быў і беларускі прэзідэнт. Беларусі дазволена здабыча нафты (вядзецца ў радовішчы Гуара-Эстэ), газу (у праекце), ствараюцца аграгарадкі і сельгаскааператывы па беларускім узоры. Урад Чавеса выдаваў крэдыты Беларусі. З 2010 года на тэрыторыі Венесуэлы дзейнічаюць два заводы (у тым ліку па зборцы МАЗаў). Венесуэла закупляла буйныя партыі беларускай тэхнікі. Аб чарговай падобнай закупцы - 1 тыс. адзінак - Чавес абвясціў 8 мая 2010 г. падчас выступу ў муніцыпальным тэатры Каракаса. З'явіліся напрацоўкі ў асобных навукова-тэхнічных абласцях. У кастрычніку 2010 г. прэзідэнт Венесуэлы зноў наведаў Беларусь. Падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве ў прамысловасці, будаўніцтве, горнай справе і сельскай гаспадарцы. Стасункі краін у час прэзідэнцтва У. Чавеса былі стабільна дружалюбныя.
У сувязі са смерцю Уга Чавеса Аляксандр Лукашэнка заявіў: «У асобе Уга Чавеса мы страцілі блізкага чалавека і лепшага сябра, які горача любіў Беларусь і заўсёды працягваў нам руку дапамогі ў цяжкую хвіліну»[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.