Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бейсбо́л (англ.: baseball) — камандная спартыўная гульня з мячом, які б’юць бітай. Бейсбол уваходзіў ў асноўную праграму Летніх алімпійскіх гульняў з 1996 (Атланта) па 2008 год (Пекін) і зноў з’явіцца ў 2020 (Токіа), а таксама быў паказальным спортам на шэрагу Алімпіяд, пачынаючы з 1904. Найбольшую папулярнасць бейсбол атрымаў у ЗША, Японіі, КНР, Паўднёвай Карэі, Венесуэле і на Кубе. Разнавіднасць бейсболу з вялікім мячом называецца софтболам, у якую можна гуляць у памяшканнях і на невялічкіх пляцоўках.
Бейсбол | |
---|---|
Характарыстыка | |
Першыя спаборніцтвы | |
Міжнародная федэрацыя | |
Назва | World Baseball Softball Confederation[d] |
Да падобнай гульні адносяцца таксама крыкет, песапала, ойна і лапта.
Эвалюцыя старадаўніх гульняў з бітай і мячом у бейсбол прасочваецца з вялікай цяжкасцю. Французскі манускрыпт 1344 года змяшчае ілюстрацыю, на якой намаляваны святары, якія граюць у гульню, як мяркуецца «la soule», шмат у чым падобную на бейсбол. Іншыя старыя французскія гульні, як «théque», «la balle au bâton» і «la balle empoisonée» таксама маюць некаторае падабенства з бейсболам. Прынята лічыць, што сучасны бейсбол ёсць паўночнаамерыканскае развіццё больш старой гульні «rounders», якія была вельмі папулярна ў Вялікабрытаніі і Ірландыі. У амерыканскіх газетах пачатку XIX стагоддзя згадваліся гульні пад назвамі «бейс-бол» (англ.: Base-Ball, Base Ball), «база» (англ.: Base), «мяч у цэлі» (англ.: Goal Ball), «гарадскі мяч» (англ.: Town Ball). У 1829 годзе ў ЗША выйшла «Уласная кніга хлопчыка» (англ.: The Boy's Own Book), якая лічыцца першым вядомым друкаваным выданнем са згадкай аб гульні, якая нагадвае бейсбол.
Доўгі час аўтарам правілаў бейсболу лічыўся нейкі Абнер Даблдэй з амерыканскага мястэчка Куперстаўн. Аднак цяпер аспрэчваецца нават той факт, што чалавек з такім прозвішчам наогул пражываў у Куперстаўне. У 1845 годзе жыхар Нью-Ёрка Аляксандр Картрайт распрацаваў правілы гульні ў бейсбол, якія неўзабаве былі прыняты ўсімі бейсбольнымі клубамі гораду. 19 чэрвеня 1846 года адбыўся першы матч па правілах Картрайта. У 1869 годзе ў горадзе Цынцынаці мясцовая каманда «Рэд Стокінгс» стала першай камандай, якая распачала плаціць ігракам грошы за ўдзел у матчах. А ўжо праз два гады была створана першая ў ЗША і свеце прафесійная бейсбольная ліга. Да пачатку XX стагоддзя ў большасці гарадоў усходняга ўзбярэжжа ЗША была свая прафесійная бейсбольная каманда [1].
Чэмпіянат свету па бейсболе праводзіцца з 1938 года сярод мужчын і з 2004 года сярод жанчын. У верасні 1986 года МАК уключыў бейсбол і софтбол у праграму летніх алімпійскіх гульняў. 8 ліпеня 2005 года на 117-ай сесіі МАК у Сінгапуры бейсбол і софтбол былі выключаны са спісу алімпійскіх відаў спорту ў выніку недастатковай папулярнасці ў большасці краін-членаў МАК, так і з-за рознагалоссяў паміж МАК і Лігай бейсболу ў ЗША, якая адмовілася пераносіць свае спаборніцтвы на час правядзення Алімпійскіх гульняў. У выніку пасля Алімпійскіх гульняў у Пекіне бейсбол не быў прадстаўлены да Алімпіяды 2020 года, калі ён зноў з’явіцца ў праграме.
У кожнай асобнай гульні ўдзельнічаюць дзве каманды, якія па чарзе гуляюць у нападзе і абароне. Мэта гульні — набраць больш пунктаў/прабежак (англ.: run), чым каманда суперніка. Пункт залічваецца, калі ігрок каманды, якая гуляе ў нападзе, прабягае па чарзе ўсе базы, то бак квадратныя (30 см x 30 см) падушачкі, прымацаваныя да зямлі, размешчаныя ў кутах квадрата з бакамі 90 футаў (27,4 метра).
У бейсбол звычайна гуляюць мячом, які складаецца з коркавага або каўчукавага асяродку, абкручанай пластом прадзіва. Зверху мяч пакрываюць дзвюма пластамі белай скуры з чырвонымі шыўкамі. Вага мяча ад 9 да 9,25 унцыяў, даўжыня акружныны складае 9—9,25 цалі. У кожнай камандзе гуляюць 9 або 10 ігракоў. Куты гульнявога «квадрата» называюць супраць гадзіннікавай стрэлкі «хата», 1-я база, 2-я база і 3-я база.
У пачатку гульні адна з каманд, звычайна хатняя каманда, гуляе ў абароне. 9 ігракоў каманды, якая гуляе ў абароне, выходзяць на поле і імкнуцца не даць іншай камандзе зарабіць пункты. Гасцявая каманда першай гуляе ў нападзе і імкнецца набраць пункты, якія зарабляюцца так: пачынаючы з «хаты», кожны ігрок каманды ў нападзе імкнецца зарабіць права бегчы супраць гадзіннікавай стрэлкі да наступнай базы (вугла квадрата) і, дабегшы, дакрануцца да базы, працягваючы бегчы да кожнай наступнай базы і, нарэшце, вярнуцца да «хаты», зарабіўшы пры гэтым пункт.
Перш чым ігрок каманды ў нападзе можа пачаць бегчы, ігрок каманды, званы «пітчарам» (англ.: pitch — падача), становіцца ў пазначаным месцы ў сярэдзіне гульнявога квадрату. Астатнія 8 ігракоў абаранялай каманды таксама знаходзяцца на поле, кожны ў сваёй пазіцыі.
Ігрок каманды, якая гуляе ў нападзе, званы «б’ючы» альбо «бэтар», устае побач з «домам», трымаючы круглую ў перасячэння біту, звычайна зробленую з дрэва альбо з алюмінію. Пітчар кідае мяч у бок «дома», а б’ючы імкнецца адбіць мяч бітай. Калі яму атрымалася адбіць мяч у поле, ён павінен кінуць біту і пачаць бегчы ў бок 1-й базы, але існуюць і іншыя спосабы дасягнуць першай базы. Калі б’ючы пачынае бегчы, ён называецца «бягучым б’ючым» альбо «бэтарам-ранерам» (англ.: batter-runner). Калі бягучы дабраўся да базы, ён аб’яўляецца «ў бяспецы» (англ.: safe) і становіцца «бягучым» альбо «ранарам» (англ.: runner), інакш суддзя аб’яўляе «аўт» (англ.: out). Калі ігрок абвешчаны ў «аўце» ён павінен сысці з поля і застацца на лаўцы (англ.: dugout).
Існуе шмат спосабаў, якімі каманда, якая абараняецца, можа вывесці нападніка ў аўт. Сярод гэтых спосабаў самымі частымі ёсць:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.