From Wikipedia, the free encyclopedia
Аймара (аймара: Aymar aru) — мова народа аймара, які жыве ў Андах. Гэта адна з нешматлікіх індзейскіх моў з колькасцю носьбітаў больш за мільён чалавек. На ёй гаворыць каля 3,1 мільёна чалавек. Аймара, разам з іспанскай, з’яўляецца афіцыйнай мовай Балівіі. На ёй таксама размаўляюць у Перу, Аргенціне і Чылі. У старажытнасці аймара была, верагодна, мовай імперыі Вары, тэрыторыю якой пазней захапілі інкі.
Аймара | |
---|---|
Саманазва | Aymar aru |
Краіны | Балівія, Перу, Чылі |
Рэгіёны | Анды |
Афіцыйны статус | Балівія, Перу |
Агульная колькасць носьбітаў | 2,664,800 носьбітаў цэнтральнага дыялекту, каля 400,000 носьбітаў паўднёвага дыялекту |
Рэйтынг | Не занесены |
Статус | уразлівая[d][1] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Паўднёвай Амерыкі |
Мовы аймара | |
Пісьменнасць | лацінскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | айм 026 |
ISO 639-1 | ay |
ISO 639-2 | aym |
ISO 639-3 |
aym — агульны ayc — паўднёвы ayr — цэнтральны |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 755 |
Ethnologue | aym |
ELCat | 8111 |
IETF | ay |
Glottolog | nucl1667 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Некаторыя лінгвісты сцвярджаюць, што аймара роднасная сваёй больш распаўсюджанай суседцы, мове кечуа. Гэта гіпотэза, аднак, аспрэчваецца — хоць паміж гэтымі мовамі ёсць падабенства, большасць лінгвістаў сыходзіцца ў меркаванні, што гэта падабенства тлумачыцца тым, што абедзве мовы доўгі час узаемадзейнічалі, займаючы адну або суседнюю тэрыторыю.
Першая граматыка мовы аймара была складзена айцом Людавіка Бертонэ ў 1603 годзе, першы слоўнік — ім жа ў 1608 г.[2]
Аймара — аглютынатыўна-полісінтэтычная мова з парадкам слоў SOV.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.