Remove ads
краіна ў Паўднёвай Амерыцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Балі́вія (ісп.: Bolivia, кечуа: Buliwya, аймара: Wuliwya, гуар.: Volívia), Шматнацыяна́льная Дзяржа́ва Балі́вія (ісп.: Estado Plurinacional de Bolivia [esˈtaðo pluɾinasjoˈnal de βoˈliβja], кечуа: Buliwya Achka nasyunkunap Mama llaqta, аймара: Wuliwya Suyu, гуар.: Tetã Volívia) — дзяржава ў цэнтральнай частцы Паўднёвай Амерыкі. Названа ў гонар Сімона Балівара. Унутрыкантынентальная дзяржава, мяжуе з Бразіліяй на поўначы і ўсходзе, Парагваем і Аргенцінай на поўдні, з Чылі і Перу на захадзе.
| |||||
Дэвіз: «¡La unión es la fuerza! (ісп.: Адзінства дае сілу!)» | |||||
Гімн: «Bolivianos, el hado propicio» | |||||
Дата незалежнасці | 6 жніўня 1825 (ад Іспаніі) | ||||
Афіцыйныя мовы | іспанская, Аймара, Мова кечуа і гуарані, мова | ||||
Сталіца | Сукрэ[заўв 1] | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Санта-Крус-дэ-ла-Сіера, Эль-Альтаэ, Ла-Пас | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт | Луіс Арсэ Дэвід Чокеуанка | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 27-я ў свеце 1 098 581 км² 1,29 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2024) • Шчыльнасць | ▲12 311 974[1] чал. 9,9 чал./км² | ||||
ІРЧП (2011) | ▲ 0,663[2] (сярэдні) (108-ы) | ||||
Валюта | Балівіяна | ||||
Інтэрнэт-дамен | .bo | ||||
Код ISO (Alpha-2) | BO | ||||
Код ISO (Alpha-3) | BOL | ||||
Код МАК | BOL | ||||
Тэлефонны код | +591 | ||||
Часавыя паясы | −4 |
Балівія падзяляецца на дзевяць дэпартаментаў (departamentos).
Ла-Пас (La Paz) Патосі (Potosi) Качабамба (Cochabamba) Санта-Крус (Santa Cruz) Чукісака (Chuquisaca) Арура (Oruro) Тарыха (Tarija) Бені (Beni) Панда (Pando)
Кожны дэпартамент падзяляецца на правінцыі (provincias), далей на кантоны (cantones) і муніцыпалітэты (municipalidades).
Балівія — рэспубліка. Дзейнічае Канстытуцыя 1967 са змяненнямі і дапаўненнямі 1994. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяць гадоў, узначальвае ўрад, адказвае за знешнюю палітыку і абарону краіны.
Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму Нацыянальнаму кангрэсу (Congreso Nacional), які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяць гадоў. Палата дэпутатаў (Cámara de Diputados) налічвае 130 членаў (70 — па аднамандатных акругах, 60 — па прапарцыянальным прадстаўніцтве), Палата сенатараў (Cámara de Senadores) — 27 (па тры ад дэпартамента).
Згодна Закону аб адміністрацыйнай дэцэнтралізацыі 1995, дэпартаменты атрымалі больш аўтаноміі. Рух за перадачу большай улады рэгіёнам узначальваў дэпартамент Санта-Крус. Балівійскія гарады кіруюцца мэрамі і саветамі, якія выбіраюцца насельніцтвам адміністрацыйнай адзінкі непасрэдна.
Балівія займае ўсходнюю частку Цэнтральных Андаў на захадзе і вялікія алювіяльныя раўніны на ўсходзе. Паміж хрыбтамі Андаў — пласкагор’е Пуна, якое абмяжоўваюць Заходняя Кардыльера на захадзе, Кардыльера-Рэаль і Цэнтральная Кардыльера на ўсходзе. Клімат Пуны і Заходняй Кардыльеры высакагорны, паўпустынны (менш засушлівы пры змяшчэнні на ўсход). Клімат усходніх раўнін — субэкватарыяльны, трапічныя лясы, саванны. Высокагорнае возера Ціцікака на мяжы з Перу. На захадзе, у дэпартаменце Патасі, — буйнейшыя ў свеце саланчакі Кайпаса і Уюні. У паўднёва-заходняй частцы знаходзіцца пустыня Сальвадора Далі. Жывёльны свет найбольш багаты ў трапічных лясах на поўначы.
У старажытнасці тэрыторыю Балівіі насялялі індзейскія плямёны. У 14 стагоддзі іх заваявалі інкі, у 1532—1538 — іспанцы, якія далі краіне назву Верхняе Перу і далучылі ў 1542 да віцэ-каралеўства Перу, з 1776 — віцэ-каралеўства Рыо-дэ-ла-Плата.
З 1545 — звышдаходная здабыча серабра з выкарыстаннем рабскай працы індзейцаў. Самае вялікае паўстанне супраць жорсткай эксплуатацыі — у 1780—81 пад кіраўніцтвам Тупак-Амару II.
Незалежнасць абвешчана ў 1809, пасля чаго спатрэбілася яшчэ шаснаццаць год барацьбы за ўсталяванне рэспублікі. У ходзе вайны 1810—1826 краіна вызвалена ад каланіяльнага прыгнёту войскамі Сімона Балівара, у гонар якога атрымала назву. Паўторна абвешчана незалежнай у 1825. У 1836—1839 — у складзе канфедэрацыі Перу і Балівіі.
Балівія страціла выхад да Ціхага акіяна і амаль 2/3 першапачатковай тэрыторыі (багатай волавам, салетрай, нафтай) ў выніку войнаў з Чылі (1879-83) і Парагваем (1932-35). На сённяшні дзень можа дасягаць Атлантычнага акіяна па рацэ Парагвай.
У 1952 адбылася буржуазная рэвалюцыя, праведзена аграрная рэформа і нацыяналізаваны алавяныя руднікі.
У 1964 адбыўся ваенны пераварот, у краіне разгарнуўся партызанскі рух (лідар Эрнэста Гевара), які быў разгромлены ў 1967 з дапамогай ЗША. Усю далейшую гісторыю характарызуе палітычная нестабільнасць, барацьба розных ваенна-эканамічных групіровак. У 1980-я пачынаецца пераход краіны ад ваеннага да грамадзянскага праўлення.
У 2003 пачынаецца народнае паўстанне пад лозунгамі адстаўкі прэзідэнта і ўрада, нацыяналізацыі газавай і нафтавай прамысловасці.
18 снежня 2005 на выбарах прэзідэнта Балівіі ўпэўнена (54 % галасоў, адрыў ад канкурэнта — 15 %) перамог сацыяліст, выхадзец з карэннага насельніцтва краіны Эво Маралес (прыведзены да прысягі 22 студзеня 2006, перад гэтым прайшоў індзейскі (аймара) інаўгурацыйны рытуал). У маі 2006 нацыяналізаваў газавую вытворчасць бразільскай Petrobras у Балівіі. Адбылася дыскусія з адміністрацыяй ЗША па пытанні вырошчвання балівійцамі кокі — традыцыйнай сельскагаспадарчай культуры.
Балівія — член ААН, Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў, Лацінаамерыканскай асацыяцыі інтэграцыі, Паўднёваамерыканскай супольнасці нацый, Руху недалучэння, асацыіраваны член Меркасур.
Аснова гаспадаркі — гарнарудная прамысловасць экспартнага кірунку (каляровыя металы, прыродны газ). Апрацоўчая прамысловасць развіта слаба і складаецца з тэкстыльнай, харчасмакавай, метала- і нафтаперапрацоўчай галін. Асноўныя прамысловыя цэнтры — Ла-Пас, Санта-Крус, Сукрэ, Качабамба.
Сельская гаспадарка не забяспечвае патрэб краіны, хоць у ёй занята палавіна працаздольнага насельніцтва.
Галоўныя гандлёвыя партнёры — ЗША і Аргенціна.
Адна з найбяднейшых краін Паўднёвай Амерыкі.
Каля 60 % — індзейцы, пераважна кечуа (30 %) і аймара (25 %) (у горнай частцы краіны). Каля 1/3 — іспанамоўныя метысы і крэолы (жывуць пераважна ў гарадах). Белыя — ў асноўным нашчадкі іспанцаў (мясцовая арыстакратыя), другая вялікая іх група — немцы (сярод якіх — заснавальнікі нацыянальнай авіякампаніі Lloyd Aereo Boliviano). Афра-балівійцаў — менш за 0,5 % (нашчадкі беглых рабоў з Бразіліі). Паводле веравызнання 95 % католікі. Да 90 % насельніцтва сканцэнтравана ў Пуне. У гарадах — крыху больш за 50 % насельніцтва. Буйнейшыя гарады — Ла-Пас, Санта-Крус, Качабамба.
Першыя балівійскія літаратурныя творы з'явіліся ў канцы XIX стагоддзя, а ў пачатку ХХ стагоддзя вылучаліся такія аўтары, як Натаніэль Агірэ, Рыкарда Хаймес Фрэйрэ, Альсідэс Аргедас, Франц Тамая, Грыгорыя Рэйналдс, Хаймэ Мендоса і Арманда Чыверчэс.
Дыпламатычныя адносіны ўстаноўлены 11 красавіка 1994. Дагаворна-прававая база дзвюх краін толькі пачынае фарміравацца. Ажыўленне двухбаковых адносін пачалося з прыходам да ўлады Эва Маралеса.
У Беларусі акрэдытаваны па сумяшчальніцтву пасол Балівіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.