Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сýкрэ (ісп.: Sucre) — горад, канстытуцыйная сталіца Балівіі, месцазнаходжанне Вярхоўнага суда (Corte Suprema de Justicia). Адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Чукісака. 247 тыс. жыхароў (2005). У розныя часы называўся яшчэ і Чаркас, Ла-Плата і Чукісака, за што атрымаў мянушку «горад чатырох імён».
Горад
| ||||||||||||||||||||||
Заснаваны ў 1538 іспанскім канкістадорам Педра дэ Ансурэсам. У 1559 іспанскі кароль Філіп ІІ заснаваў Audiencia de Charcas у Ла-Плаце з паўнамоцтвамі кіравання тэрыторыяй, што ахоплівае цяперашнія Парагвай, паўднёва-ўсходнюю частку Перу, паўночныя часткі Чылі і Аргенціны і большую частку Балівіі, — пачатак перыяду выканання горадам сталічных функцый.
У 1601 заснаваны францысканскі манастыр Рэкалета, у 1609 у горадзе створана архіепіскапства. У 1624 заснаваны ўніверсітэт Сан-Францыска-дэ-Хаўер.
Горад быў адміністрацыйным, юрыдычным, культурным і рэлігійным цэнтрам рэгіёна да пачатку XIX ст. У 1839 стаў сталіцай незалежнай Балівіі і быў перайменаваны ў гонар аднаго з кіраўнікоў вайны іспанскіх калоній у Паўднёвай Амерыцы за незалежнасць генерала А. Х. Сукрэ.
У выніку эканамічнага заняпаду, выкліканага заняпадам сярэбраных шахт, органы дзяржаўнага кіравання перамясціліся ў Ла-Пас, да больш ажыўленага рэгіёна краіны.
У 1991 Сукрэ ўключаны ЮНЕСКА ў Спіс сусветнай спадчыны. Адзін з асноўных турыстычных цэнтраў Балівіі.
Знаходзіцца ў Цэнтральных Андах, на вышыні каля 2800 м.
Тыповая забудова іспанскага каланіяльнага горада. За вялікую колькасць у цэнтры горада будынкаў з белага каменю нефармальна называецца «белым горадам» (la ciudad blanca).
Штогод у сакавіку адбываецца сусветна вядомы фестываль «Pujllay».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.