Гвіянскае нагор’е
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.
Гвіянскае нагор’е або Гвіянскае пласкагор’е — гарыстае пласкагор’е, даўжынёй каля 1930 км і вышынёй 300—1000 м, якое знаходзіцца на поўначы Паўднёвай Амерыкі, паміж басейнамі рэк Арынока і Амазонка, і берагавой Гвіянскай нізінай. Тэрыторыя пласкагор’я падзелена паміж Венесуэлай, Гаянай, Сурынамам, Французскай Гвіянай і Бразіліяй. Горы Пакарайма, найвышэйшая вяршыня — гара Рарайма (вышыня 2810 м) на мяжы Венесуэлы, Бразіліі і Гаяны, фармуюць вышэйшую частку пласкагор’я.
Гвіянскае нагор’е | |
---|---|
5°08′36″ пн. ш. 60°45′45″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Найвышэйшы пункт | м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геалагічна Гвіянское нагор’е — шчыт, складзены з дакембрыйскіх парод, падобных з Бразільскім нагор’ем. Яно складаецца з шырокіх плато старажытных крышталічных скал, пакрытых геалагічна нядаўнім пясчанікам і пластом лавы. Плато паднімаюцца адно за адным у выглядзе каласальных лесвіц з прыступкамі, якія дасягаюць сотняў метраў. Шматлікія рэкі (напр.рака Карантэйн), якія сілкуюцца вялікай колькасцю ападкаў, пачынаюцца ў пласкагор’і і сцякаюць з яго краёў, ствараючы глыбокія каньёны і вадаспады. 979-метровы вадаспад Анхель у Венесуэле — найвышэйшы вадаспад у свеце.