Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
А́нхель (ісп.: Salto Ángel) - самы высокі ў свеце вадаспад, агульная вышыня 979 метраў, вышыня бесперапыннага падзення 807 метраў. Утвораны ракой Kerepacupai Meru, якая ўпадае ў Чурун, які ўпадае ў Караа, якая ўпадае ў Карані, якая ўпадае ў Арынока. Названы ў гонар лётчыка Джэймса Эйнджэла (англ.: Angel), які пераляцеў праз вадаспад у 1933 годзе.
Анхель (Керэпакупаі Меру) | |
---|---|
ісп.: Salto Ángel | |
Каардынаты: 5°58′03″ пн. ш. 62°32′08″ з. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Венесуэла, Нацыянальны парк Канайма |
Рака | Чурун |
Вышыня | агульная 979 м, свабоднага падзення 807 м |
Шырыня | 107 м |
Катэгорыя на Вікісховішчы |
Ахнель падае са стромага схілу Аўян-Тэпуі — сталовай гары на Гвіянскім пласкагор'і, у нацыянальным парку Канайма, што ў штаце Балівар, Венесуэла. Ніжэй за свае рэкордныя 979 метраў вадаспад працягваецца 400-метровай серыяй парогаў па стромкіх схілах і восыпах.
Ёсць меркаванне, што першым з еўрапейцаў вадаспад пабачыў сэр Уолтэр Рэйлі падчас пошукаў Эльдарада ў 1594 годзе — тады ён апісаў нешта падобнае да тэпуі, але навукоўцы лічаць гэтую версію геаграфічнай фантазіяй. Хутчэй за ўсё, сухапутным першаадкрывальнікам вадаспада стаў іспанскі падарожнік Фелікс Кардона (1927). Па яго наводцы ў 1933 годзе над вадаспадам праляцеў амерыканскі лётчык Джымі Эйнджэл, які праводзіў здымку раёна ў пошуках руд. У 1937 годзе Эйнджэл ажыццявіў пасадку самалёта на вяршыні тэпуі, але апарат няўдала прызямліўся на забалочалую паверхню, і Джымі з трыма спадарожнікамі быў вымушаны спускацца з тэпуі пехатою. Шлях да цывілізацыі заняў 11 дзён і менавіта праз гэтую неардынарную сітуацыю СМІ ахрысцілі цуда прыроды ў гонар Джымі. Самалёт Эйнджэла заставаўся на вяршыні 33 гады, пасля быў эвакуяваны верталётам, адноўлены, і цяпер яго можна пабачыць ля ўвахода ў будынак аэрапорта горада С'юдад-Балівар — сталіцы штата. У 1960 прах лётчыка (1899 — 1956) быў развеяны над вадаспадам.
20 снежня 2009 прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес пераназваў (толькі ў сябе ў краіне) вадаспад Анхель, і цяпер ён называецца Керэпакупай-Меру (Kerepakupai merú). Аднак гэта не значыць, што на картах свету вадаспад будзе перайменаваны.
Сёння вадаспад Анхель з'яўляецца турыстычнай славутасцю, хоць шлях да яго няпросты. З С'юдад-Балівара паветраны транспарт дастаўляе турыстаў на базу Канайма, ад якой да вадаспада трэба дабірацца водным шляхам. Кіруюць транспартам мясцовыя індзейцы-пемона. Паколькі ў сухі сезон рэкі на пласкагор'і несуднаходныя, Анхель адчынены для турыстаў толькі ў час дажджоў — з чэрвеня па снежань. Да таго ж і сам вадаспад у гэты час больш відовішчны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.