балівійскі палітычны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Хуан Эва Маралес Айма (ісп.: Juan Evo Morales Ayma; нар. 26 кастрычніка 1959, г. Арынока, Арура) — балівійскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Балівіі (2006—2019). Першы прадстаўнік карэннага насельніцтва Амерыкі (аймара), які кіраваў Балівіяй, за больш як 500 год з часу іспанскай каланізацыі.
Эва Маралес | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Juan Evo Morales Ayma | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эдуарда Радрыгес | ||||||
Пераемнік | Адрыяна Сальвацьера (в.а.) Жанін Аньес (в.а.) |
||||||
Нараджэнне |
26 кастрычніка 1959[1][2] (64 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | ісп.: Juan Evo Morales Ayma | ||||||
Бацька | Дыянісіа Маралес Чоке | ||||||
Маці | Марыя Мамані | ||||||
Жонка | Не жанаты | ||||||
Веравызнанне | каталіцызм | ||||||
Партыя | Рух да сацыялізму | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды |
Вялікі ланцуг ордэна Сонца Перу[d] (14 кастрычніка 2010) залаты ключ ад Мадрыда[d] (2009) doctor honoris causa from the University of Pau[d] (7 лістапада 2015) |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прытрымліваецца левых палітычных поглядаў, з’яўляецца лідарам партыі «Рух да сацыялізму» (ісп. Movimiento al Socialismo) і ўзначальвае рух балівійскіх какалера (вырошчвальнікаў кокі), якія супрацьстаяць намеру ўрада ЗША знішчыць гэтую сельскагаспадарчую культуру ў правінцыі Чапарэ ў паўднёва-ўсходняй Балівіі.
На прэзідэнцкіх выбарах 2002 года заняў другое месца, што стала нечаканасцю для традыцыйных балівійскіх партый, а ў спалучэнні з яго індзейскім паходжаннем гэта зрабіла Маралеса знакамітым ва ўсёй Лацінскай Амерыцы. Перамог на выбарах 22 снежня 2005 года пасля шэрагу агульнанацыянальных крызісаў наконт газавай прамысловасці і выкрыцця карумпіраванасці прафесійных балівійскіх палітыкаў. У выбарах удзельнічала 98,7 % выбаршчыкаў, Маралес атрымаў 53,9 % галасоў і больш як на 15 % апярэдзіў свайго саперніка, былога прэзідэнта, кансерватара Хорхэ Кіроху (Jorge Quiroga).
Праз месяц пасля перамогі, 21 студзеня 2006, Маралес наведаў індзейскую духоўную цырымонію на месцы археалагічнага помніка дакалумбавай эпохі і ў сучасным рэлігійным цэнтры Тыўанаку, дзе ён быў каранаваны як вярхоўны лідар аймара, туземнай групы, да якой ён належыць. Маралес абвясціў, што ўпершыню пасля Тупака Амару карэнны амерыканец атрымаў уладу ў Балівіі.
22 студзеня 2006 адбылася інаўгурацыя Маралеса ў Ла-Пас, дзе прысутнічалі прэзідэнт Аргенціны Нестар Кіршнер, прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес і чылійскі прэзідэнт Рыкарда Лагас. Прыватная сустрэча прэзідэнтаў Балівіі і Чылі (краін, якія некалі ваявалі за выхад да Ціхага акіяна) павінна была паказаць, што прэзідэнцтва Маралеса адкрывае новую эру і заканчвае 500-гадовы каланіяльны перыяд.
Маралес лічыць найгоршым ворагам чалавецтва амерыканскі капіталізм, супрацьстаіць імперыялізму і неалібералізму. Амерыканскую зону свабоднага гандлю (FTAA) называе «пагадненнем для легалізацыі каланізацыі Амерык». На міжнароднай арэне выказвае сімпатыі да левых палітыкаў: Фідэля Кастра, Уга Чавеса, Рыгаберты Менчу.
Ва ўнутранай палітыцы імкнуўся правесці ў краіне масштабныя пераўтварэнні і намераваўся склікаць канстытуцыйную асамблею. Падтрымліваз нацыяналізацыю газанафтавай індустрыі (пачалася ў 2006 годзе). У сакавіку 2006 года абвясціў аб павышэнні мінімальнай зарплаты на 50 % з 440 балівіяна (45 еўра) да 660 балівіяна (67 еўра).
Вёў дыскусію з урадам ЗША па праблеме кокі, сцвярджаў, што няўхільна прытрымліваецца антынаркатычнай пазіцыі («не будзе какаіну, але будзе кока»). Абараняў права карэнных народаў Балівіі вырошчваць гэтую традыцыйную культуру, маўляў, адсутнасць кокі азначала б адсутнасць кечуа і аймара. Сапраўды, наркатычны эфект лісця кокі меншы, чым у кафеіна, які ўтрымліваецца ў каве, і для многіх бедных балівійцаў жаванне лістоў кокі з’яўляецца натуральным сродкам вытрымаць доўгі працоўны дзень (да пятнаццаці і нават васямнаццаці гадзін у дзень) і не прыводзіць да наркатычных праблем у грамадстве.
Нежанаты, пратакольныя функцыі першай лэдзі выконвала яго сястра. Маралес моцна адрозніваецца ад традыцыйных лацінаамерыканскіх палітыкаў сваім спакойным стаўленнем да ўмоўнасцей. У студзені 2006 года ён скараціў сваю зарплату на 57 % да 1875 USD/месяц. Да выбараў ён дзяліў кватэру з іншымі функцыянерамі сваёй партыі. Паняцце «дрэс-код» для яго таксама ўмоўнасць. Вялікі прыхільнік футбола.
Падтрымку Маралесу сярод выбаршчыкаў забяспечылі эканамічны рост краіны пасля 2006 года, калі ён заняў прэзідэнцкі фатэль. Трэці раз запар прэзідэнцкія выбары Эва Маралес выйграў у 2014 годзе. У 2016 годзе большасць балівійцаў, якія прынялі ўдзел у рэферэндуме аб магчымасці прэзідэнта Эва Маралеса балатавацца на гэтую пасаду чацвёрты раз, выказаліся супраць унясення адпаведнай папраўкі ў канстытуцыю. Але ў лістападзе 2017 года Вярхоўны суд Балівіі прызнаў рэферэндум несапраўдным.
20 кастрычніка 2019 года ў Балівіі прайшлі прэзідэнцкія выбары, на якіх Эва Маралес, паводле афіцыйных звестак, перамог у чацвёрты раз. Але асноўны супернік — экс-прэзідэнт Карлас Меса — заявіў, што не прызнае перамогу Маралеса ў першым туры. Пасля абвяшчэння вынікаў выбараў у Балівіі пачаліся пратэсты і забастоўкі. Апазіцыянеры захапілі рэдакцыі некалькіх дзяржаўных СМІ. Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі краіны заявіў, што войска не будзе ўдзельнічаць у здушэнні пратэстаў супраць пераабрання Эва Маралеса на новы тэрмін. 10 лістапада Эва Маралес падаў у адстаўку з пасады прэзідэнта Балівіі на фоне пратэстаў[3]. У той жа дзень ён абвясціў аб правядзенні новых выбараў кіраўніка дзяржавы[4][5]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.