Таямніца Кока

From Wikipedia, the free encyclopedia

Таямніца Кока

«Таямні́ца Ко́ка» (англ.: Coco) — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Pixar» 2017 года. Пераможца прэміі «Оскар» (2018) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».

Хуткія факты Таямніца Кока, Жанр ...
Закрыць

Сюжэт

12-гадовы Мігель жыве ў мексіканскай вёсцы ў сям’і шаўцоў і таемна марыць стаць музыкам. Таемна, таму што ў яго сям’і музыка лічыцца праклёнам. Калісьці яго прапрадзед пакінуў жонку, прапрабабку Мігеля, дзеля мары, якая зараз не дае спакойна жыць і яго прапраўнуку. З тых часоў на музычную тэму ў сям’і накладзена табу.

Мігель выяўляе, што паміж ім і яго любімым спеваком, нябожчыкам Эрнеста дэ ла Крусам, існуе нейкая сувязь. Хлопец адпраўляецца да свайго куміра ў Краіну Мёртвых, дзе сустракае душы продкаў. Мігель знаёміцца там з духам-шкілетам па імі Гектар, які становіцца яго правадніком. Удвая яны адпраўляюцца на пошукі дэ ла Круса.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 28 лістапада 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q37312'></a>

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.