Іспанская каланізацыя Амерыкі (1492—1898, канкіста, канквіста[1] ісп.: La Conquista) пачалася з адкрыцця іспанскім мараплаўцам Калумбам першых астравоў Карыбскага мора ў 1492 годзе, якія іспанцы палічылі часткай Азіі. Працягвалася ў розных рэгіёнах па-рознаму. Большасць калоній здолела заваяваць незалежнасць у пачатку ХIХ, калі сама Іспанія перажывала перыяд глыбокага сацыяльна-эканамічнага заняпаду. Тым не менш, шэраг астраўных рэгіёнаў (Куба, Пуэрта-Рыка, часова таксама Дамініканская Рэспубліка) кіраваліся Іспаніяй да 1898 года, калі ЗША пазбавілі Іспанію яе калоній у выніку вайны.
Перадумовы каланізацыі
Пошук іспанцамі (а таксама партугальцамі, галандцамі, французамі і інш.) новага шляху ў Індыю быў прадыктаваны тэмпамі развіцця еўрапейскага грамадства, якія паскорыліся, ростам аб'ёмаў прамысловасці і гандлю, патрэбай знайсці вялікія запасы золата (якая пасля адбілася ў легендах аб Эльдарада і Пайціці), попыт на якое рэзка ўзрос. Немалаважным быў і той факт, што ў самой Іспаніі толькі-толькі скончылася Рэканкіста краіны, поўдзень якой быў вызвалены ад маўраў. За доўгія 8 стагоддзяў Рэканкісты ў Іспаніі сфарміраваўся шматлікі клас вайскоўцаў, у тым ліку ваенных авантурыстаў, якія звыкліся жыць за кошт ваеннай здабычы, рабаванняў, марадзёрства і эксплуатацыі марыскаў, прыкрываючыся пры гэтым імкненнем распаўсюдзіць веру Хрыста і вызваліць зямлю Іберыі ад няверных мусульман. Неабходна было тэрмінова заняць гэтых рыцараў новымі заваявальнымі праектамі, інакш іх далейшае знаходжанне ў краіне магло пагражаць сацыяльным выбухам. Таксама паскорыўся рост насельніцтва Іспаніі, які прывёў да недахопу зямель на засушлівым, малаводным поўдні краіны. Акрамя таго, пасля завяршэння Рэканкісты ўсе маўрытанскія землі былі хутка падзеленыя, і ў краіне з'явілася значная колькасць так званых ідальга, малодшых сыноў рыцараў, якія не атрымалі спадчыны і блукалі ў пошуках хуткай нажывы, зарабляючы бандытызмам на дарогах краіны. Усе гэтыя групы ў далейшым склалі аснову класа канкістадораў. Спачатку Іспанія планавала працягнуць выцясненне мусульман з паўночнай Афрыкі, аднак мусульмане аказвалі моцнае супраціўленне і, акрамя захопу шэрага невялікіх прыбярэжных крэпасцей, поспехі ў гэтым кірунку былі нязначныя. Увага канкістадораў неўзабаве перайшла на заваяванне шырокіх і часцяком маланаселеных прастораў Новага Свету.
Асаблівасці іспанскай каланізацыі Амерыкі
- Ранні пачатак (канец ХV стагоддзя): іспанцы былі першапраходцамі Амерыкі. Іспанская каланізацыя пачалася значна раней брытанскай.
- феадальны характар каланізацыі: з-за ранняга пачатку, іспанская каланізацыя насіла ярка выяўлены феадальны характар. У Амерыку былі перанесеныя феадальныя чынш (энкамьенда), паншчына, сістэмы патранажу і пеанажу. У шэрагу астраўных і з прыморскіх рэгіёнаў існавала таксама і рабства, пераважна негрыцянскае. На Кубе яно праіснавала да канца ХIХ стагоддзя.
- Аграрна-сыравінны характар каланізацыі, слабае развіццё прамысловасці, распаўсюджванне монакультур.
- Адносная слабасць расава-этнічных супярэчнасцей паміж каланізатарамі і карэнным насельніцтвам: пасля кароткачасовых пачатковых сутыкненняў, іспанская культура пракралася ў ядро распаўсюджвання мясцовых аўтахонных культур і злілася з імі ў адзінае цэлае. Узнікла шмат змешаных і пераходных субкультур, якія аб'ядналі паміж сабой іспанская мова і каталіцтва. Масавая метысацыя насельніцтва, наяўнасць (па меншай меры, у тэорыі) ступеней сацыяльнай і кар'ернай мабільнасці для выхадцаў з «нізкіх» расаў шляхам паступовага адбельвання, адсутнасць сегрэгацыі і відавочнай дыскрымінацыі па расавай прыкмеце. Хуткая гуманізацыя падыходу да індзейцаў і неграў (Бургосскія законы 1512 г.).
- Адсутнасць цэнтралізаванага падыходу да адміністрацыйнай арганізацыі калоній у Амерыцы, якія ўтварылі некалькі незалежных дзяржаў, а не адно, як Бразілія (партугальская калонія) або ЗША (брытанская калонія).
- Мужчынскі тып каланізацыі: усяго з Іспаніі ў Амерыку за першыя тры стагоддзі каланізацыі перасялілася каля 600 тыс. іспанцаў, прычым да 80 % тых, хто перасяліўся ў Лацінскую Амерыку склалі адзінокія мужчыны, якія ўступалі ў кантакты з жанчынамі індзейскага і афрыканскага паходжання.
Зноскі
- канкіста, -ы і (састар.) канквіста, -ы (гіст.).
Гл. таксама
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.