Салвадор
горад у штаце Баія, Бразілія From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у штаце Баія, Бразілія From Wikipedia, the free encyclopedia
Салвадо́р[1] (парт.: Salvador — Збавіцель; поўная назва — Сан-Салвадор-да-Баія-ды-Тодус-ус-Сантус, парт.: São Salvador da Baía de Todos os Santos — Святы Збавіцель Заліва Усіх Святых) — трэці па памерах горад Бразіліі (пасля Сан-Паўлу і Рыа-дэ-Жанэйра), сталіца штата Баія. Горад да 1763 года быў сталіцай Бразіліі. Паводле даных перапісу 2010 года ў Салвадоры пражывала 2 676 606 чалавек[2]
Горад
Салвадор
Salvador (Bahia)
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Знаходзіцца ў складзе буйной гарадской агламерацыі Салвадор. Таксама ўваходзіць у аднайменныя мезарэгіён і эканоміка-статыстычны мікрарэгіён.
Горад размяшчаецца на двух узроўнях. «Ніжні горад» знаходзіцца на ўзроўні мора, з’яўляючыся гандлёвым цэнтрам Салвадора. У «Верхнім горадзе» размешчаны ўрадавыя ўстановы, пабудаваныя ў каланіяльным стылі, музеі, цэрквы і сучасныя помнікі архітэктуры. З Верхняга горада ў ніжні можна спусціцца, скарыстаўшыся ўнікальным відам гарадскога транспарту — пад’ёмнікам Ласерда.
Бухта Усіх Святых, на берагах якой размешчаны горад, была ўпершыню наведана белымі ў 1500 годзе (экспедыцыя пад камандаваннем Педру Кабрала, якая паклала пачатак асваенню партугальцамі Паўднёвай Амерыкі). На наступны год картаграфаванне бухты здзейсніў іншы партугальскі даследчык — Гашпар ды Лемуш. Тым не менш, першая высадка на бераг была дзейснена толькі праз тры дзесяцігоддзі, ў 1531 годзе партугайльскай экспедыцый Мартына Афонсу ды Созы.
Горад заснаваны 29 сакавіка 1549 года партугальскімі пасяленцамі пад камандаваннем Тамэ ды Соза, першага прызначанага каралём губернатара каланіяльнай Бразіліі, і быў абвешчаны сталіцай партугальскіх уладанняў у Паўднёвай Амерыцы. У 1552 годзе ў Салвадоры быў заснаваны першая партугальская каталіцкая дыяцэзія па той бок Атлантычнага акіяна (Салвадор дагэтуль з’яўляецца сталіцай бразільскага каталіцтва). Наяўнасць зручнага порта і спрыяльныя ўмовы для гадоўлі цукровага трыснягу ў наваколлях хутка зрабілі горад цэнтрам эканамічнай актыўнасці вялізнага рэгіёна на паўночным усходзе кантынента. Аснову эканомікі Салвадора складаў марскі гандаль — экспарт цукару і імпарт рабоў.
Росквіт горада прыцягнуў увагу дзяржаў, якія супернічалі з Партугаліяй, і ў маі 1624 года Салвадор быў захоплены галандцамі пад камандаваннем адмірала Піта Хайна. Зрэшты, ужо ў маі 1625 года аб’яднаныя сілы партугальцаў і іспанцаў адбілі горад назад. У далейшым Салвадор служыў асноўнай базай для партугальцаў у барацьбе з Галандскай Бразіліяй.
Перанос сталіцы Бразіліі ў Рыа-дэ-Жанэйра, які адбыўся ў 1763 годзе, нанёс моцны ўдар па Салвадоры, пагрузіўшы яго ў стагнацыю на наступныя 150 гадоў. Працэс індустрыялізацыі краіны таксама ў значнай меры абмінуў горад. Толькі ў пачатку 1990-х гадах у Салвадоры былі разгорнуты шматлікія праекты па прывядзенні ў парадак гістарычнага цэнтра і прыцягненні турыстаў.
Салвадор размешчаны на паўвостраве паміж Бухтай Усіх Святых і Атлантычным акіянам. Клімат горада экватарыяльны, гарачы і вільготны на працягу ўсяго года. Вецер з Атлантыкі змякчае задуху ў параўнанні з унутранымі абласцямі штата.
Клімат Салвадора | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 37 | 37 | 37 | 37 | 32 | 32 | 35 | 33 | 32 | 35 | 35 | 37 | 37 |
Сярэдні максімум, °C | 30 | 30 | 30 | 30 | 29 | 28 | 27 | 27 | 28 | 28 | 29 | 30 | 29 |
Сярэдні мінімум, °C | 23 | 24 | 24 | 23 | 23 | 22 | 21 | 21 | 22 | 22 | 23 | 23 | 23 |
Абсалютны мінімум, °C | 20 | 18 | 17 | 15 | 12 | 12 | 17 | 16 | 16 | 17 | 18 | 17 | 12 |
Норма ападкаў, мм | 110,9 | 121,2 | 144,6 | 321,6 | 324,8 | 251,4 | 203,6 | 135,9 | 112,2 | 122,2 | 118,5 | 132 | 2 098,9 |
Крыніца: Weatherbase, World Meteorological Organization |
Паводле даных перапісу 2010 года ў Салвадоры пражывала 2 676 606 чалавек[2], што ставіць яго на трэцяе месца ў Бразіліі пасля Сан-Паўлу і Рыа-дэ-Жанэйра.
Расавы склад насельніцтва:
Трохі больш за палову салвадорцаў з’яўляюцца каталікамі, каля 1/5 — пратэстантамі, астатнія пераважна атэісты.
На працягу ўсёй гісторыі Бразіліі Салвадор адыгрывае важную эканамічную ролю. Дзякуючы свайму размяшчэнню на паўночна-ўсходнім узбярэжжы краіны, горад служыў важным цэнтрам у Партугальскай імперыі ўсёй каланіяльнай эпохі, ён меў цесныя гандлёвыя сувязі з Партугаліяй і партугальскімі калоніямі ў Афрыцы і Азіі[3].
У наш час Салвадор — буйны марскі порт, праз які ідзе на вываз какава, кава, тытунь, цукар, каштоўная драўніна. Горад з’яўляецца важным вузлом чыгунак і аўтадарог, маецца аэрапорт. Развіты хімічная, харчасмакавая, тэкстыльная, гарбарна-абутковая, дрэваапрацоўчая прамысловасць. У прамысловых прыгарадах — нафтаперапрацоўчая, нафтахімічная, машынабудаўнічая прамысловасць, чорная металургія.
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 309 рус. • англ. • фр. |
У горадзе маюцца мастацкі і іншыя музей, шматлікія архітэктурныя помнікі 16-18 стст: палацы, саборы, кляштары і інш. Гістарычны цэнтр Салвадора ўключаны ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.